Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpargalki_k_zachetu_po_belorusskomu_yazyku.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
83.98 Кб
Скачать

10.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.

Тэрмiн – гэта слова цi спалучэнне слоӯ, якое дакладна абазначае пэӯнае паняцце з галiны навукi, тэхнiкi, мастацтва, вытворчасцi, эканомiкi, палiтыкi i iнш. Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў: 1. Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на: а) невытворныя: увага, метад; б) вытворныя: уважлівы, смакавы.; в) складаныя: славалюбства, самаактуалізацыя і г.д.; г) абрэвіятуры; 2. Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на: а) свабодныя тэрміны-словазлучэнні, у якіх кожны асобны кампанент з’яўляецца тэрмінам:афект неадэкватнасці, неадвольная ўвага; б) несвабодныя тэрміны-словазлучэнні, складаюцца з кампанентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць і не быць тэрмінамі: абараняльны рэфлекс(параўн.: абараняльныя збудаванні) і інш. 3. Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) – асаблівы камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя знакі). Мова навукі не валодае асобнымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў, яна выкарыстоўвае тыя ж спосабы, пры дапамозе якіх утвараюцца словы агульнаўжывальнай лексікі. Асноўнымі спосабамі тэрмінаўтварэння, як і словаўтварэння, прынята лічыць тры: лексіка-семантычны, марфалагічны і сінтаксічны.  Лексiка-семантычны спосаб:заключаецца ў пераасэнсаванні ўжо існуючых лексічных адзінак для абазначэння навуковых паняццяў шляхам надання гэтым адзінкам у новай функцыянальнай сферы асаблівага тэрміналагічнага значэння Па суадносінах прымет спецыяльнага паняцця і агульнавядомага прадмета, з’явы, прыметы вылучаюць наступныя віды лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў. Спецыялізацыя значэння – адбываецца ў тых выпадках, калі ўжо гатовая намінацыйная адзінка тыпу каханне, пачуцці, будучы выкарыстанай у сферы спецыяльнай камунікацыі, набывае спецыяльнае тэрміналагічнае значэнне.  Звужэнне значэння – гэта такі від лексіка-семантычнай дэрывацыі, дзякуючы якому агульнаўжывальнае слова, стаўшы тэрмінам, звузіла сваё значэнне.  Метафарычны перанос. У класічным варыянце сутнасць метафары заключаецца ў «прысваенні прадметам імені, якое належыць чаму-небудзь іншаму.  Метанімічны перанос заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з’явы на іншы прадмет ці з’яву на аснове пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі.  Сутнасць семантычнага калькавання заключаецца ў тым, што тэрміналагізацыя агульнаўжывальных слоў беларускай мовы адбываецца паводле іншамоўнага ўзору. Марфалагiчны спосаб:словаўтваральнай адзінкай з’яўляецца словаўтваральная мадэль – марфаналагічная разнавіднасць унутры аднаго і таго ж словаўтваральнага тыпу. Суфіксальны спосаб; Бязафіксны спосаб – разнавіднасць суфіксальнага спосабу пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-назоўнікі ад тэрмінаў-дзеясловаў і тэрмінаў-прыметнікаў. Прыставачны спосаб; Прыставачна-суфіксальны; Постфіксальны спосаб; Складанне – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам аб’яднання дзвюх і больш асноў або цэлых слоў. Суфіксальна-складаны; Зрашчэнне – спосаб утварэння, пры якім два словы, звязаныя падпарадкавальнай сувяззю, аб’ядноўваюцца ў адно.  Абрэвіяцыя – спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур; Сiнтаксiчны спосаб, як і іншыя спосабы ўтварэння тэрмінаў, мае адметныя рысы. Амаль усе тэрміны-словазлучэнні ствараюцца ў форме іменных словазлучэнняў субстантыўнага характару. Гэта або спалучэнні прыметнікаў ці дзеепрыметнікаў з назоўнікам, або спалучэнні назоўніка з назоўнікам (прыназоўнікавыя ці беспрыназоўнікавыя). У якасці апорнага кампанента ў тэрмінах-словазлучэннях выкарыстоўваюцца назоўнікі з прадметным значэннем, якія з’яўляюцца найменнямі родавых паняццяў. Усе тэрміны-словазлучэнні класіфікуюцца ў залежнасці ад іх структуры на простыя і складаныя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]