Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpargalki_k_zachetu_po_belorusskomu_yazyku.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
83.98 Кб
Скачать

17. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў.

Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб’ектыўнасцю,

лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю – данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна.

У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх задач у межах навуковага стылю выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.

Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.

Навукова-тэхнічны падстыль характарызуецца значнай інфармацыйнай насычанасцю. З трох відаў падачы інфармацыі: фактаграфічнай (звесткі пра факты, з’явы, працэсы); логіка-тэарэтычнай (паведамленне аб спосабах атрымання інфармацыі, вывады) і ацэначнай (адносіны аўтара да выказвання) у гэтым падстылі пераважаюць першыя два.

У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі (разгледзім, успомнім), эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў.

Структурнай адзінкай навуковай літаратуры, дзе адлюстроўваюцца яе характэрныя асаблівасці і адметныя рысы, з’яўляецца навуковы тэкст.

Тэкст – ( лац. textum – тканіна, сувязь, будова) – гэта напісанае,

надрукаванае або вуснае паведамленне з сэнсавай і структурнай завершанасцю. Аснову будовы тэкстаў складае мінімальная сэнсава закончаная адзінка – сказ. Для навукова-тэхнічных і навукова-вучэбных тэкстаў такой асновай з’яўляюцца складаныя сказы з разнастайнымі ўмоўнымі, прычынна-выніковымі, умоўна-

выніковымі і іншымі адносінамі. На фоне складаназалежных канструкцый ужываюцца і простыя сказы, якія з’яўляюцца фармулёўкамі вынікаў доследу або загалоўкам абзаца, як бы новай тэмай. Па тэматычным прынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма – падтэма – мікратэма. Тэма – гэта сутнасць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўсёды мае адну тэму, якая ў сваю чаргу

складаецца з некалькіх асобных падтэм. Сказы, аб’яднаныя падтэмай, утвараюць частку тэксту, якая ўключае адзін ці некалькі абзацаў – галоўных кампазіцыйна-структурных адзінак тэксту.

Класічнай формай абзаца лічыцца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулёўку тэмы, у наступных сказах – яе развіццё, а ў апошніх – вынік. Але часта можна сустрэць абзацы без апошніх сказаў-вынікаў. Абзац таксама можа ўключаць адзін сказ-тэму або некалькі мікратэм. Інтанацыйна і структурна сказы аб’ядноўваюцца ў пэўныя мікратэмы, якія здольныя выражаць закончаную думку аўтара, т. зв. складаныя сінтаксічныя цэлыя. Падтэмы могуць уключаць адначасова некалькі мікратэм. У навуковых тэкстах, дзе даюцца апісанні рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбіраецца методыка даследавання, “абзацы-тэмы” адносна самастойныя і не маюць цеснай сувязі паміж сабой. Абзац у такіх

тэкстах іграе спецыфічную ролю актывізацыі ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу!

Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннiкi, злучнiкi i злучальныя словы тыпу такім чынам, разам з тым, па меры таго як, тым не менш, у той час калi, нягледзячы на тое што i iншыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]