Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpargalki_k_zachetu_po_belorusskomu_yazyku.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
83.98 Кб
Скачать

18. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю.

Агульнаўжывальныя словы з абстрактным значэннем, тэрміны, развітыя апавядальныя сказы, злучнікавая падпарадкавальная сувязь.Першая група лексікі: нейтральныя словы і выразы. Гэты пласт складае аснову лексічнага саставу навуковага стылю, аднак не з’яўляецца яго адметнай асаблівасцю: год, стагоддзе, аўтамабіль, вынік, вышыня і г. д.Другая група лексікі: словы агульнанавуковага ўжывання. Гэты пласт выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах розных галін ведаў: эксперымент, аналіз, вывад, узаемасувязь, мноства, сінтэз, сістэма, працэс і г. д.Трэцяя група лексікі: вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія. Гэта словы і спалучэннні, якія дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці і, акрамя навуковых тэкстаў, нідзе не ўжываюцца: цытрон, нейрон, айканімія, генетыўная метафара, адасобленае азначэнне.Фразеалогія: звычайна выкарыстоўваюцца ўстойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару: пасіўная лексіка, бронзавы век, звонкі зычны, дзесяткавы дроб і інш.Шырока выкарыстоўваюцца іншамоўныя марфемы: анты-, агра-, радыё-, дэз-, дэ-, -мер, -ізм, -логія, -оід, -фон і інш.: антыкаразійны, аграбіялогія, радыётэлефанія, дэзінфармаваць, дэблакіраваць, секундамер, аўтамадэлізм,  радыялогія, астэроід, ксілафон.

Выкарыстоўваюцца адцягненыя назоўнікі для абазначэння абстрактных паняццяў: метад, спосаб, магутнасць, сінкрэтызм, форма.

  1. Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

Жанры навуковай літаратуры з’яўляюцца даволі разнастайнымі: тэзісы, анатацыя, рэферат, артыкул, манаграфія, дысертацыйныя працы, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, спецыяльныя даведнікі, у тым ліку энцыклапедычныя, шматлікія слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, граматычныя і інш.) і г.д.Рэферат - гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача. Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д. Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.Навуковыя працы афармляюцца па выпрацаваных стандартах, строга ўпарадкаваны і структурыраваны, часта суправаджаюцца рэзюме, анатацыямі, нярэдка рэцэнзіруюцца і рэферыруюцца (звычайна манаграфічныя выданні), складаюць асноўны фонд бібліятэк спецыяльных устаноў (ВНУ, акадэмічныя інстытуты і інш.). З усіх стыляў літаратурнай мовы навуковы з‘яўляецца найбольш міжнародным па свайму характару, бо грунтуецца на параграфемах і на лексіцы інтэрнацыянальнага паходжання (прынамсі, у еўрапейскіх краінах).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]