Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpargalki_k_zachetu_po_belorusskomu_yazyku.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
83.98 Кб
Скачать
  1. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1905 года з’явілася не толькі легальная літаратура, але і перыядычныя выданні: “Наша ніва”, Наша доля”, “Гоман”, “Лучынка”, “Раніца” і інш. Вакол выданняў і выдавецтваў групаваліся творчыя сілы Беларусі, загучала беларускае слова ў творах Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, З. Бядулі, Ядвігіна Ш. і інш. Асабліва спрыяльныя ўмовы склаліся для беларускай мовы ў 20-я гады ХХ ст., калі беларуская мова стала дзяржаўнай, калі яна стала мовай навукі, справаводства, на ёй працавалі школы, тэхнікумы, ВНУ. Удасканальваліся нормы беларускай мовы, узбагачаўся яе слоўнікавы запас, актывізавалася навуковае даследаванне моўных працэсаў (Я. Карскі, Б. Тарашкевіч). Беларускі правапіс уніфікаваўся, што замацавана рэформамі правапісу 1933 і 1957 гг.

У 30-я гады ХХ ст. функцыянаванне нацыянальнай мовы звужаецца, што адразу праяўляецца ў сферы навучання. У 1938 годзе выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”, і паступова наша мова выцясняецца і з іншых сфер грамадскага жыцця. У 1930 1980 гг. на Беларусі ролю дзяржаўнай фактычна выконвала руская мова, якая дамінавала ў адукацыі, публіцыстыцы, справаводстве, адміністрацыйным і вытворчым жыцці краіны. Але ў складаных умовах ХХ ст. імкліва праявіла сябе і рэалізавала свой творчы патэнцыял беларуская літаратура: паэзія (М. Чарот, П. Броўка, П. Глебка, М. Танк, П. Панчанка, А. Куляшоў, Л. Геніюш, Н. Гілевіч, Р. Барадулін і інш.), проза (Ц. Гартны, К. Чорны, М. Гарэцкі, М. Зарэцкі, М. Лынькоў, Я. Брыль, І. Мележ, У. Караткевіч, В. Быкаў, І. Шамякін, У. Арлоў і інш.), драматургія (У. Галубок, К. Крапіва, А. Маўзон, А. Макаёнак, А. Петрашкевіч, А. Дудараў і інш.).

У 1990 годзе быў прыняты Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, паводле якога мова карэннай нацыі станавілася дзяржаўнай. Пасля правядзення першага агульнарэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 года на Беларусі дзейнічае двухмоўе.

Адметная рыса сучаснай беларускай мовы — тое, што яна зарадзілася адносна позна (толькі ў ХVІІІ — ХІХ ст.) не на базе кніжных традыцый, а на грунце народных гаворак (не засмечаных запазычаннямі) і захавала тым самым глыбінныя славянскія карані, можа служыць узорам, тыповым прадстаўніком славянскіх моў, самавітай і непаўторнай, хоць і падверглася істотным скажэнням пад час рэформы 1933 г., прымусова скіраванай на збліжэнне яе літаратурных нормаў з нормамі рускай мовы.

Галоўная мэта — асіміляваць беларусаў — і палякамі, і рускімі ажыццяўлялася самым надзейным шляхам — праз пазбаўленне беларусаў сваёй адмысловай мовы як асноўнай рысы нацыі. Калі падчас забароны беларускай літаратурнай мовы ў ХVІІІ — ХІХ стст. вусная беларуская мова ўжывалася пераважна вяскоўцамі, якія не толькі захоўвалі, але і ўсебакова развівалі вусную народную творчасць, што стала на сёння ў некаторых жанрах (песні, казкі) адной з багацейшых у свеце, то цяпер асноўная маса людзей у выніку актыўных асімілятыўных працэсаў перайшла ў вусных зносінах на трасянку, а чысціню мовы захоўвае меншая, але нацыянальна свядомая частка народа. Менавіта яе прадстаўнікамі створана найбагацейшая літаратура, беларускія вучоныя першыя сярод славян зрабілі найбольш падрабязныя дыялектныя апісанні мовы, надрукавалі адзін з самых багатых у Еўропе збор фальклорных твораў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]