Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpargalki_k_zachetu_po_belorusskomu_yazyku.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
83.98 Кб
Скачать
  1. Класіфікацыя функцыянальных стыляў. Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.

У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разумець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнутраную сукупнасць прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння сродкаў маўленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай, агульнанацыянальнай мовы, суадносную з іншымі такімі ж спосабамі выражэння, якія служаць для іншых мэт, выконваюць іншыя функцыі ў маўленчай грамадскай практыцы дадзенага народа. Стылі, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні, могуць часткова змешвацца і пранікаць адзін у другі. У індывідуальным ужыванні межы стыляў могуць яшчэ больш рэзка змяшчацца, і адзін стыль можа для дасягнення той ці іншай мэты ўжывацца ў функцыі другога.Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы (размоўны), мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, навуковы. Кожны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі рысамі, моўнымі сродкамі і інш.Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні, асноўная яго задача – абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваёй непасрэднасцю, нязмушанасцю, эмацыянальнасцю, адсутнасцю строгай лагічнасці ў выказваннях. Для яго характэрны прастамоўныя словы, фразеалагізмы, няпоўныя і непадзельныя сказы, розныя невербальныя сродкі: жэсты, міміка і інш.Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з’яўляецца інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палітычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страснасцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных сродкаў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, разгорнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні.Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў афіцыйных зносінах, дыпламатычнай сферы. Яго задача – рэгуляваць, рэгламентаваць афіцыйныя зносіны. Яму ўласцівы стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці. З моўных сродкаў пераважаюць канцылярскія моўныя штампы, спецыяльная лексіка.Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручнікаў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказнасцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, аповесці, раманы, п’есы, вершы, казкі, быліны і інш. ён аказвае эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У ім выкарыстоўваюцца разнастайныя стылістычныя фігуры, мастацкія эпітэты, параўнанні і інш. Мастацкі стыль вызначаецца сваёй унікальнасцю, ён можа выкарыстоўваць моўныя сродкі ўсіх іншых стыляў.

  1. Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі. Адметныя лексічныя асаблівасці.

Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў. Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна. Навуковы стыль выкарыстоýваецца ý навуковых даследаваннях па розных галінах ведаý, напрыклад у падручніках і вучэбных дапаможніках па хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не ýласцівы мнагазначныя словы. Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца ýскладненымі канструкцыямі, складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, рознымі ýстаýкамі, паясненнямі і інш. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. У сучасным навуковым стылі многа розных умоýных абазначэнняý, схем, табліц, графікаý, дыяграм і інш. Для навуковага стылю не характэрна ýжыванне вобразных, эмацыянальна-экспресіýных моýных сродкаý. Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжывальная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выкарыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі - агульнанавуковая. У навуковы тэкст уваходзіць і спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, нарамкамі навуковай дзейнасці. Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш.

Навуковы стыль характаразуецца абстрактнасцю, абектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю – данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна, паслядоуна.Навукова-тэхнічны падстыль характэрызуецца значнай інфармацыйнай насычнасцю. У навукова- вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацый, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі, эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]