Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpargalki_k_zachetu_po_belorusskomu_yazyku.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
83.98 Кб
Скачать
  1. Актыуная и пасиуная лексика.

Актыўная лексіка - гэта ўсе сучасныя вядомыя і зразумелыя нам словы, якія не маюць адзнак устарэласці або навізны: неба, чалавек, гаварыць, вясёлы, рана.Пасіўную лексіку складаюць устарэлыя словы (архаізмы, гістарызмы) і неалагізмы.Архаізмы - устарэлыя назвы сучасных прадметаў, з’яў, паняццяў і г.д. :  чало (лоб),  атрамант(чарніла),  рамень (плячо).Гістарызы - назвы прадметаў, з’яў, паняццяў і г.д., што зніклі, перасталі існаваць у грамадскім жыцці:жаўнер, гарнец, мушкет.Неалагізмы - гэта новыя словы або новыя значэнні слоў, якія маюць адценне навізны: дылер, правайдэр, брыфінг, светладыск.

9. Паняцце тэрміна. Тэрміналогія.

Тэрмiн – гэта слова цi спалучэнне слоӯ, якое дакладна абазначае пэӯнае паняцце з галiны навукi, тэхнiкi, мастацтва, вытворчасцi, эканомiкi, палiтыкi i iнш. Сукупнасць тэрмiнаӯ пэӯнай навукi называецца тэрмiналогiяй.Паводле ӯжывання тэрмiны падзяляюцца на агульнанавуковыя i вузкаспецыяльныя. Вузкаспецыяльныя падзяляюцца на: грамадска-палiтычныя; сельскагаспадарчыя; гандлёвыя, юрыдычныя, прамысловыя, ваенныя, мовазнаӯчыя, фiзiчныя, матэматычныя, хiмiчныя, бiялагiчныя, медыцынскiя, геаграфiчныя, астранамiчныя i iнш.Тэрмiны адрознiваюцца ад агульналiтаратурных слоӯ шэрагам асаблiвасцей:1.наяӯнасць азначэння: агульнаӯжывальнае слова можна растлумачыць i сутнасць тэрмiна павинна быць вызначана. 2.iмкненне да адназначнасцi: кожны тэрмiн павiнен абазначаць толькi адно паняцце ӯ навуцы цi тэхнiцы. А кожнаму паняццю павiнен адпавядаць толькi адзiн тэрмiн.3.Адсутнасць экспрэсii (эмацыянальнай афарбоӯкi) ручка дзвярэй, рукаӯ ракi, чырвоны радок.4.Сiстэмнасць – кожны тэрмiн з´яӯляецца адзiнкай пэӯнай тэрмiналагiчнай сiстэмы якая абмежавана адной галiной навукi. Тамму сваю сутнасць тэрмiны выяӯляюць толькi ӯ межах адной сiстэмы.Тэрмiналогiя гэта сiстэма тэрмiнаӯ пэӯнай галiны навукi, вытворчасцi, мастацтва. Раздзел мовазнаӯства якi займаецца вывучэннем тэрмiнаӯ. Шляхi фармiравання тэрмiналогii:1.Тэрмiны агульныя для ӯсходнеславянскiх моӯ узнiклi ӯ працэсе шматвекавога гаспадарчага i культурнага ӯзаемадзеяння усходнеславянскiх плямёнаӯ i народнасцей на тэр. Старажытнай Русi. Многiя з гэтых тэрмiнаӯ сталi гiстарызмамi. Другая частка пасля фанетычных i граматычных змен увайшла ӯ сучасную беларускую тэрмiналогiю.2.Тэрмiны ӯзятыя з народнай мовы i ӯтвораныя шляхам тэрмiналагiзацыi агульнаӯжывальных слоӯ або з дапамогай словаӯтваральным сродкам старабеларускай мовы.3. Запазычаннi з польскай, лацiнскай i iнш. Заходнееӯрапейскiх моӯ. Н-д: акт, апеляцыя, дэкрэт, канстытуцыя, кошт i iнш. Пранiкненне гэтых тэрмiнаӯ было выклiкана неабходнасцю назваць новыя для таго часу з´явы i паняццi грамадскага жыцця.4.Зрэдку выкарыстоӯваюцца царкоӯнаславянскiя элементы. Н-д: мiласэрдны страж. Гэта сведчыць аб магчымасцi ӯплыву царкоӯна-славянскай мовы на фармiраванне некаторых пластоӯ тэрмiналагiчнай лексiкi.5. Злучэнне слоӯ. Н-д: нулявы мерыдыян, народны кантроль.6.Шырокае распаӯсюджванне навукова-тэхнiчнай тэрмiналогii i пранiкненне яе ӯ розныя сферы жыцця прыводзiць да тэрмiналагiзацыi: тэрмiн набывае iншае значэнне, становiцца агульнаӯжывальным. Раман-лiт твор, адносiны памiж мужч i жанч.Тэрмiналагiчную лексiку трэба адрознiваць ад прафесiйнай.Прафесiяналiзмы блiзкiя да тэрмiнаӯ iх разнiца ӯ тым што1.Тэрмiн выключна афiцыйная узаконенная ӯ пэӯнай навуцы, галiне прамысловасцi, сельскай гаспадарцы назва якога-небудзь паняцця, а прафесiяналiзм слова распаӯсюджаная ӯ гутарковай мове сярод людзей пэӯнай спецыяльнасцi.2. Тэрмiны ствараюцца свядома па меры усведамлення iх неабходнасцi, а прафесiяналiзмы ӯзнiкаюць стыхiйна.3.Тэрмiны нейтральныя адзiнкi мiжнароднага навуковага супрацоӯнiцтва i абмену навуковай iнфармацыi. Асаблiвую актуальнасць набывае не толькi праблема ӯпарадкавання навуковай тэрмiналогii, але i мiжнародная каардынацыя тэрмiналагiчнай работы.Першаступеннае значэнне для мiжнароднага супрацоӯнiцтва мае напрамак iнтэрнацыяналiзацыi ӯ тэрмiналагiчнай рабоце i мэтанакiраванае фармiраванне iнтэрнацыянальнага слоя тэрмiналагiчнай лексiкi. Ιнтэрнацыяналiзмы, гэта словы цi выразы, якiя бытуюць у некалькiх мовах розных групп. Маюць аднолькавае лексiчнае значэнне. Аднолькавы або блiзкi фанетычны i марфалагiчны склад. Н-д: дэмакратыя – демократия.

У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]