Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpargalki_k_zachetu_po_belorusskomu_yazyku.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
83.98 Кб
Скачать
  1. Мова і соцыум.

Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў і г. д. Ажыццяў­лен­не падобнага тыпу патрэб і дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з настойлівай патрэбы грамадства і ў грамадстве, гэта сацыяльная з’ява.

Для таго каб служыць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства і яго развіццё, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца каласальная праца чалавецтва ў пазнанні свету.

Грамадскае прызначэнне мовы рэалізуецца і раскрываецца праз яе сацыяльныя функцыі. Сучаснае грамадства дазваляе чалавеку і нават прымушае яго ўключацца ў вялікую колькасці відаў зносін. Яны патрабуюць адпаведнай колькасці моў. Не абмяжоўваюцца адной мовай і зносіны ўнутрынацыя­наль­ныя.

Унутраная складанасць зносін у сучасным грамадстве адлюстроўваецца, у прыватнасці, у шматзначным ужыванні слова мова: мова родная і чужая, літаратураная і дыялектная, нацыянальная і міжнацыянальная, паэтычная і машынная, мова пісьменніка і мова вуліцы, музыкі і жывапісу, навукі і канцылярыі і г. д.

Патрэбныя чалавеку мовы не простая сукупнасць разнастайных сродкаў зносін, а пэўная сістэма моў розных тыпаў. На кожным грамадска-гістарычным этапе яна адлюстроўвае развітасць унутраных і знешніх сувязей сям’і, нацыі, народа, краіны і накіроўвае асобу, памагае ёй авалодаць духоўнымі багаццямі грамадства, яго культурай. Спроба аб’ектыўна акрэсліць грамадскі ідэал развітай у моўных адносінах асобы вядзе да вылучэння наступных відаў канкрэтных моўных патрэб, цесна звязаных з кантэкстам сучаснай культуры грамадства.

1. патрэба ў чалавечай мове як сродку пераўтварэння біялагічнай істоты чалавека ў істоту сацыяльную.

2. патрэба ў этнамове, мове роднай, нацыянальнай, у форме якой толькі і можа рэалізавацца і існаваць чалавечая мова.

3. патрэба ў мове міжнацыянальных зносін у шматнацыянальным грамадстве ці арганізацыях.

4. патрэба ў сацыяльных дыялектах, што існуюць у межах нацыянальных моў.

5. патрэба ў разнастайных замежных мовах.

6. патрэба ў фармалізаваных мовах, што забяспечваюць чалавеку доступ да ЭВМ, складанай сучаснай тэхнікі

7. патрэба ў так званых другасных мадэлюючых сістэмах — мовах музыкі, кіно, жывапісу, архітэктуры і іншых мастацтваў

Нарэшце, існуе і грамадская патрэба ў агульналінгвістычнай адукаванасці. Веданне тэарэтычных асноў мовазнаўства— адзін з фактараў выпрацоўкі навуковага светапогляду.

асабліва вылучыць як адну з найбольш значных патрэбу ў этнамове. З першых дзён свайго жыцця індывідуум пачынае авалодваць грамадска-гістарычным вопытам чалавецтва ў той канкрэтнай форме, якую забяспечвае яму першая — родная — мова. Паўнацэннае валоданне роднай мовай — гэта не што іншае, як валоданне сацыяльнымі, інтэлектуальнымі, маральнымі, эстэтычнымі і іншымі каштоўнасцямі.

Родная мова засвойваецца ва ўсіх асноўных формах яе бытавання (літаратурная мова і яе функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці) і звязаных з імі жанрах вуснага і пісьмовага маўлення на роднай, нацыянальнай мове. Авалоданне нацыянальнай мовай — неабходная перадумова сацыялізацыі асобы, фарміравання яе самасвядомасці, далейшага ўваходжання ў шматнацыянальны свет, у шматмоўную сістэму міжнароднай камунікацыі.

Функцыі мовы ў грамадстве.

Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства.

1. камунікатыўная.

2. намінатыўную

3. адлюстравання.

4. Пазнавальная

5. экспрэсіўную

6. Эстэтычныя

2. Гіпотэзы паходжання мовы.

Мова – гэта сістэма знакаў; сродак знаосін, які служыць сродкам перадачы інфармацыі паміж людзьмі. Гіпотэзы паходжання:1) тэорыя гукапераймання(пашыраная ў 17-19 ст.): паходжанне мовы тлумачыла тым, што чалавек, чуючы гукі прыроды імкнуўся іх пераймаць з дапамогаю імкленчага аппарата. Працягвалася развіцце ў працах Лейбніца, Гердэра і інш. Даследванні 50-80х гг.ХХст. даюць доказы на карысць таго, цто гукаперайманне побач з жэстамі ігралі важную ролю пры узнікненні мовы.2) тэорыя выклічнікаў(рэфлексіўная). Мова узнікла яз рэакцыя чалавека на боль ці радасць, страх ці голад. Выгукі, якія суправаджалі эмоцыі чалавека, былі яго першымі словамі. Прыхільнікамі яе былі Штэйналь, Дарвін.3) працоўная тэорыя(тэорыя працоўных выгукаў) была распрацавана Муарэ. Мова ўзнікла у процэсе сумеснай дзейнасці першабытных людзей як адзін з сродкаў аптымізацыі і узгаднення гэтай дзейнасці.4) Тэорыя Энгельса: узнікнне мовы было падрыхтованае біялагічнымі і сацыялагічнымі фактарамі: біялагічны – падзел функцыяў пярэдніх і задніх канцавінаў; вызваленне першых дзеля працы, ператварэнне іх у рукі, вертыкальнае хаджэнне, якое спрыяла развіцю органаў маўлення. Сацыяльная – калектыуная праца, развіцце свядомасці разам з працай. Тэорыя жэстаў тлумачыць, што першай моваю была кінетычная мова – мова вігаў і пантамімаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]