Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpargalki_k_zachetu_po_belorusskomu_yazyku.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
83.98 Кб
Скачать

6. Лексіка паводле паходжання. Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў.

Лексiка бел мовы паводле паходжання дзелiцца на: Спрадвечна беларускiя словы – словы, якiя засталiся ӯ спадчыну з больш старажытнай мовы – крынiцы або ӯзнiклi ӯ бел мове на базе уласных i запазычаных лексiчных сродкаӯ: сасна, трава, галава - агульнаславянскiя – перайшлi ӯ спадчыну да ӯсходнiх, заходнiх i паӯднёвых славянскiх плямён ад старажытных славян 6-7ст: бор, лес, дуб, лiпа. - усходнеславянскiя словы ӯзнiклi ӯ 6-14 ст. i з´яӯляюцца агульнымi для беларусаӯ, рускiх i ӯкраiнцаӯ: галка, пляменнiк, кошка, снягiр. - уласна беларускiя словы пачалi ӯзнiкаць з 13 – 14 ст у перыяд самастойнага iснавання бел мовы: адвячорак, адкуль, амаль, жыхар, спадчына. Запазычаныя словы – словы, якiя трапiлi ӯ бел мову з iншых моӯ у вынiку эканамiчных, навуковых, культурных сувязей: бульба, цыбуля, школа, лiфт - славянскiя запазычаннi – з польскай i праз польскую з нямецкай, з рускай, з украiнскай i праз украiнскую з цюрскай. - неславянскiя запазычаннi – з лiтоӯскай, з грэчаскай, нямецкай, англiйскай, галандскай, iтальянскай, фiнскай, японскай. Асноӯныя прыметы запазычання: - наяӯнасць у слове ф: фарба, шафа.

- пачатковае э, о i непрыставачнае а: эра, ода.

- спалучэннi ге, не, хе у коранi: агент, схема.

- спалучэннi бю, вю, кю, мю, ню, фю ӯ коранi: бюро, рэвю, кювет.

- спалучэннi двух галосных у коранi: аул, iдэал.

- цвёрдасць зычных д i т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыӯ, дэвiдэнт, дыван.

- прыстаӯкi – а, акты -, архi -, контр -, рэ -, дэ-, дыс -, амфi амаральны, рэфармацыя, контрмера.

- суфiксы –iзм (-ызм), -iст (-ыст), -iр (-ыр) i iнш: арганiзм.

  1. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання.

У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і культурнага ўзроўню; другія – актыўна ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікамі асобных прафесійных ці сацыяльных груп насельніцтва, г.зн. з’яўляюцца тэрытарыяльна, прафесійна ці сацыяльна абмежаванымі. З гэтага вынікае, што лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляецца на дзве вялікія групы:агульнаўжывальную іабмежаванага ўжывання. Агульнаўжывальная(агульнанародная) лексіка з’яўляецца асновай слоўнікавага складу беларускай мовы. Сюды адносяцца такія словы, якія вядомы ўсім носьбітам і шырока выкарыстоўваюцца імі без усякіх абмежаванняў. Гэта словы розных часцін мовы і розных стылістычных разрадаў (дзень, каліна, заўтра, хадзіць, гаварыць, весела, мы, свой, два і многія іншыя). Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і спецыяльную.  Дыялектную лексіку складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак (дыялектызмы). На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць наступныя дыя- лекты: паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні (асноўныя), сярэднебеларускі (цэнтральныя гаворкі) і заходнепалескі (брэсцка-пінскі). Дыялектызмы, вядомы толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе гэтыя словы бытуюць. Напр., савяк(замест літ. падбярозавік), вятроўкі(замест літ. басаножкі), казлы(люцікі), пасоля (фасоля), ля, паля(паглядзі, глянь), гуліца (вуліца),тамака (там), настольніца(настольнік), барыла (бочка) і інш. Сярод дыялектызмаў вылучаюць параўнальна невялікую групу абласных слоў, г.зн. такіх, якія ўжываюцца на больш-менш значнай тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваюцца ў мастацкіх тэкстах многіх аўтараў, але яшчэ не сталі літаратурнымі ў поўным сэнсе гэтага слова.  Жаргонная лексіка (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта гутарковая мова пэўнай групы людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча і г.д. Жаргонная лексіка (адвольна выбраныя моўныя элементы) фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пераасэнсавання, метафарызацыі. Так, у мове моладзі, вучняў, студэнтаў можна пачуць такія жаргонныя словы, як продкі, шнуркі (бацькі), ажур (парадак),гнаць (гаварыць няпраўду), базар(размова), бомбы, шпоры(шпаргалкі); прыклады армейскіх жаргонаў: салага (увогуле малады салдат), дух, чарпак (ці чайнік), слон, дзед (радавы салдат у залежнасці ад часу знаходжання на тэрміновай службе), старлей(старшы лейтэнант), кусок(прапаршчык), У часы ВАВ склаўся франтавы жаргон: самавары(мінамёты), сабантуй (артабстрэл) і інш. Спецыяльнай лексікай карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы. 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]