Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМ ДЗЯР ЭКЗ НМР 2011.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
248.83 Кб
Скачать

Метады трансляцыі традыцый і праблемы пераемнасці

Роля традыцыйнай мастацкай культуры ў сучасным развіцці грамадства.. Традыцыйныя метады народнай педагогікі - ''з рук у рукі, з вуснаў у вусны'' у сучасным культурна-адукацыйным працэсе.

Асноўныя характарыстыкі сучасных метадаў трансляцыі традыцый (метад увасаблення, метад музейнага праектавання, метад - параўнання, метад гістарычнай рэтраспектывы, метад творчых асацыяцый, метад пазнавальных гульняў, даследчы метад ды інш.).

Агульнапедагагічныя метады навучання і іх выкарыстанне на занятках па НМР.

Залежнасць выбару метадаў ад мэтаў, задач сучаснай культурна-адукацыйнай сістэмы, псіхафізіялагічных магчымасцяў асобы.

Формы навучання і арганізацыі работы па азнаямленню дзяцей з нмр

Формы навучання НМР і арганізацыі пазнавальнай мастацка-творчай дзейнасці Класіфікацыя формаў. Асаблівасці выбару формы навучання для розных узроставых груп.

Урок і пазакласная работа. Віды урокаў. Класіфікацыя ўурокаў Адзінства задач урока. Сістэмнасць і паслядоўнасць урокаў. Сувязь урока з другімі формамі дзейнасці навучэнцаў. Культура арганізацыі дзейнасці навучэнцаў. Інструменты, матэрыялы, тэхналогіі.

Пазаурочная дзейнасць. Яе віды і формы арганізацыі.

Нестандартныя формы азнаямлення з НМК і асаблівасці іх арганізацыі ( вектарыны, завочныя падарожжы, палілогі, святы народнай творчасці і інш.).

Пошукава-даследчая дзейнасць навучэнцаў

Пошукава-даследчая дзейнасць, яе змест, выхаваўча-адукацыйнае значэнне ў пераемнасці нацыянальных традыцый і вопыту продкаў. Элементарная пошукавая дзейнасць, яе структура і значэнне ў развіцці пазнавальных працэсаў. Элементы даследчай дзейнасці ў рабоце з дзецьмі сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Методыка арганізацыі і правядзення даследчай дзейнасці: вызначэнне тэмы і мэты, пастаноўка задачы, аналіз умоў, вылучэнне меркаванняў, іх абмеркаванне, вызначэнне спосабаў праверкі. Выкарыстанне розных формаў і метадаў праверкі вылучаных здагадак (эўрыстычная гутарка, назіранне і т.д.).

Экскурсія як актыўная форма азнаямлення дзяцей з народнымі мастацкімі рамествамі.

Месца экскурсій у культурна-адукацыйнай сістэме, змест экскурсій, іх тэматыка для дзяцей розных узроставых груп. Структура экскурсій. Методыка правядзення экскурсій. Асаблівасці вылучэнне праграмных мэт і задач, вызначэння месца і маршрута. Асаблівасці падрыхтоўкі да экскурсіі (дамоўленнасць з аб'ектам, падрыхтоўка і інструктаж аўдыторыі, тэхнічная падрыхтоўка і арганізацыя падходаў і пад'ездаў да аб'екта). Выкарыстанне спецыфічных метадаў і прыёмаў на экскурсіі. Арганізацыя дзейнасці дзяцей. Сістэма арганізацыі экскурсій з улікам народнага календара і праграмных патрабаванняў. Сістэма выкарыстання вынікаў экскурсіі ў комплекснай рабоце па выхаванню і развіццю асобы.

Прыватныя пытанні методыкі выкладання розных відаў народных мастацкіх рамёстваў

Алгарытм методыкі выкладання народных мастацкіх рамёстваў. Залежнасць і асаблівасць выбару метадаў выкладання ад відаў НМР, канструктыўных матэрыялаў, і тэхналогіі іх мастацкай апрацоўкі. Сінкрэтызм народнага мастацтва. Гісторыя рамёстваў. Месца прадметаў рамяства ў абраднасці беларусаў, іх глыбінны традыцыйны сэнс. Прадукты мастацка-творчай прадметна-практычнай дзейнасці навучэнцаў, іх сацыяльная скіраванасць.

Методыка выкладання розных відаў НМР у гуртках, на факультатыўных занятках. Методыка навучання мастацкай апрацоўцы саломы. Методыка навучання мастацкаму роспісу. Методыка навучання ткацтву. Методыка навучання вышыўцы, народнаму касцюму, мастацкай апрацоўцы тэкстыльных матэрыялаў (вязанне, пляценне, абрэзкавая тэхніка). Методыка навучання мастацкай апрацоўцы дрэва. Методыка навучання мастацкай апрацоўцы гліны. Методыка навучання мастацкай апрацоўцы скуры. Методыка навучання рабоце з паперай. Тыповыя памылкі ў рабоце з канструктыўнымі матэрыяламі і шляхі іх папярэджвання.

Падрыхтоўка настаўніка да заняткаў. Асаблівасці планавання вучэбнага працэсу (сезоннасць, улік календарных святаў, рэгіянальных і мясцовых традыцый і г. д.). Асаблівасці падрыхтоўкі і правядзення заняткаў, складання плана-канспекта заняткаў. Асаблівасці распрацоўкі і выкарыстання нагляднасці і дыдактычных матэрыялаў для заняткаў. Асаблівасці кантролю ведаў навучэнцаў. Падрыхтоўка матэрыяльнай базы і абсталяванне рабочага месца з улікам спецыфікі прадметна-практычнай дзейнасці.

7. МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ТЭХНІЧНАЙ ГРАФІКІ

Нарматыўныя дакументы

Канцэпцыя прадмета “Чарчэнне”. Адукацыйны стандарт прадмета “Чарчэнне”. Нормы адзнак па прадмеце “Чарчэнне”. Вучэбная праграма прадмета “Чарчэнне”. Факультатыўныя заняткі па графічнай дзейнасці.

Методыка вывучэння асноўных тэм курса тэхнічнай графікі. Праекцыйнае чарчэнне

Уводзіны. Стандарты. Гісторыя развіцця чарчэння. Асноўныя правілы афармлення чарцяжу па ЕСКД.

Геаметрычныя збудаванні.

Спалучэнні. Дзяленне акружнасці на роўныя часткі. Ухілы.

Праецыраванне на аснове плоскасці праекцый згодна ДЗЯРДЖ 2.305-68. Пабудова трох відаў дэталі.

Аксанаметрычнае праецыраванне. Віды аксанаметрычных праекцый. Размяшчэнне асей. Пабудова праекцый дэталяў.

Методыка вывучэння асноўных тэм курса тэхнічнай графікі. Машынабудаўнічае чарчэнне

Сячэнні. Віды сячэнняў, іх класіфікацыя. Назначэнне сячэнняў. Утварэнне сячэнняў. Абазначэнне сячэнняў на чарцяжы. Графічнае абазначэнне матэрыялаў на чарцяжах.

Сячэнні наложаныя і ў разрыве.

Размяшчэнне сячэнняў на полі чарцяжа.

Агульныя звесткі аб разрэзах. Прызначэнне разрэзаў. Правілы выканання разрэзаў. Адрозненне паміж разрэзам і сячэннем. Простыя разрэзы. Прымяненне разрэзаў у аксанаметрычных праекцыях.

Злучэнне часткі выгляду і часткі разрэзу; злучэнне паловы выгляду і паловы разрэзу.

Складаныя разрэзы. Прызначэнне і класіфікацыя складаных разрэзаў.

Тэхнічнае маляванне. Выбар выгляду аксанаметрычнай праекцыі.

Разьба. Віды. Абазначэнне. Назначэнне. Адлюстраванне разьбы на стрыжні і ў адтуліне. Злучэнне рэзьбаў.

Стандартныя крапёжныя вырабы. Параметры разьбы. Віды вырабаў.

Асноўныя звесткі аб дэталях машын. Спецыфікацыя.

Шпоначныя і штыфтавыя злучэнні. Віды шпонак. Тыпы штыфтоў.

Нерухомыя злучэнні дэталяў: сварачнае, заклёпачнае, клеявое, пайка.

Зборачныя чарцяжы. Агульныя звесткі. Умоўнасці і спрашчэнні на зборачных чарцяжах. Спецыфікацыя і правілы яе выканання. Нанясенне пазіцый і памераў на зборачных чарцяжах. Выкананне разрэзаў, сячэнняў на зборачных чарцяжах. Правілы нанясення памераў на чарцяжы. Паслядоўнасць выканання зборачнага чарцяжа. Чытанне зборачнага чарцяжа.

Дэталяванне. Паслядоўнасць выканання дэталявання зборачнага чарцяжа. Правілы афармлення рабочых чарцяжоў па зборачнаму чарцяжу.