Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМ ДЗЯР ЭКЗ НМР 2011.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
248.83 Кб
Скачать

Педагагічны малюнак

Вызначэнне паняцця “педагагічны малюнак”. Віды педагагічнага малюнка. Прынцыпы выканання педагагічнага малюнка. Функцыі педагагічнага малюнка. Культура паказу.

Агульныя звесткі аб будове формы і яе канструкцыі. Святлаценявая мадэліроўка формы прадмета

Паняцце “канструкцыя”.

Асноўныя паняцці: святло і цень (святлацень), блік, паўцень, цень (асабісты, рэфлекс, падаючы), тон, асвятленне.

Размеркаванне светлацені на прадметах рознай канструктыўнай формы: гранёныя, акруглыя і камбінаваныя формы (блік, паўцень, цень (асабісты, рэфлекс, падаючы) і ў кампазіцыі.

“Скразны” метад прарысоўкі формы прадмета.

Тыповыя памылкі пры маляванні (пералічыць).

Асаблівасці малявання з натуры. Этапы работы над графічнай выявай нацюрморта

Асаблівасці малявання з натуры: геаметрычныя целы, прадметы побыту, драпіроўкі. Этапы работы над графічнай выявай нацюрморта.

Маляванне на прыродзе

Пейзаж, этапы выканання (выбар матыву і вышыні лініі гарызонта, кампазіцыйныя эскізы, лінейная пабудова, удакладненне формы аб’ектаў і іх прапарцыянальных суадносін, светлаценявая прапрацоўка).

Малюнак галавы чалавека: партрэт

Віды партрэта: пагрудны, на ўвесь рост, пакаленны, лірычны, парадны, конны, двайны, трайны, партрэт-карціна, аўтапартрэт, манументальны, сілуэт, карыкатура, шарж. Вядучыя мастакі партрэтысты.

Прапорцыі галавы (графічныя схемы). Малюнак галавы з жывой натуры, этапы працы (знаёмства з натуршчыкам і асаблівасцямі яго характару), ракурс, кампаноўка, размяшчэнне крыжавіны, прапорцыі, агульны абрыс, пабудова формы і ўвязванне контура з фонам, пластычная мадэліроўка, узроставыя змяненні, тэкстура скуры, валасы, прычоска, асоба.

Малюнак фігуры чалавека

Кароткія звесткі аб анатамічнай будове чалавека. Асновы руху фігуры чалавека (графічныя схемы).

Этапы выкання фігуры чалавека: знаёмства з будоваю шкілета і мышцаў (метад абагульнення). Накіды і замалёўкі фігуры чалавека. Прапорцыі (модуль-галава (з улікам вынасу рук), розніца ў прапорцыях мужчынскай і жаночай фігур). Вызначэнне вышыні адлюстравання, становішча вертыкалі і формы апорнай паверхні, лінія вагі (раўнавага “кантрапост”), контурныя і ўнутраныя сіметрычныя кропкі пабудовы: прымыканне ключыц і пачатак рук, пералом грудных мышц, пачатак косай мышцы жывата (кропка пералому паясніцы), контурныя кропкі каленных суставаў, месца пачатку ступні ў пераломе ад галёнкі, лінейна-канструктыўная схема, вялікая форма, дэталёвая прапрацоўка. Ракурс, святло і цень. Абагульненне.

3.КОЛЕРАЗНАЎСТВА

Колер і яго роля ў мастацтве

Вызначэнне паняцця “колер”. Асноўныя свойствы колеру (колеравы тон, светласці, насычанасць), іхняя роля ў арганізацыі колеравай кампазіцыі. Асноўныя групы колераў, асаблівасці іхняга выкарыстання ў мастацтве (асноўныя-вытворчыя, храматычна-ахраматычныя, паверхнева-прасторавыя (выступаючая-адступаючыя), цёплыя-халодныя, нюансныя-кантрасныя (узаемнададатковыя).

Каларыт і яго роля ў мастацтве

Вызначыць паняцце “каларыт”. Асноўныя тыпы каларыта (насычаны, разбелены і г.д.), спосабы іх арганізацыі. Функцыі каларыта ў мастацтве (эстэтычная, сродку выразнасці).

Колеравая гама і яе роля ў колеравай структуры

Вызначыць паняцце “колеравая гама”. Яе асноўныя віды (цёплая, халодная і г.д.), спосабы іхняй арганізацыі. Функцыі колеравай гамы ў каляровай кампазіцыі (эстэтычная, сродку выразнасці).

Колеравая гармонія

Вызначэнне паняцця “колеравая гармонія”. Структура класічнай гармоніі. Гарманічныя і дысгарманічныя спалучэнні (тэорыя Гётэ, Шэўрэля). Спосабы гарманізацыі колерных спалучэнняў (аб’яднанне двух колераў трэцім, аб’яднанне колераў у адной гаме і г.д.).

Колеравая кампазіцыя

Вызначэнне паняцця “колеравая кампазіцыя”. Тыпы колеравых кампазіцый (ахраматычная, манахромная і г.д.), асаблівасці выкарыстання ў мастацтве. Этапы распрацоўкі колеравай кампазіцыі (выбар эмацыянальна-вобразнага рашэння, выбар колераў, кампаноўка каляровых плям, гарманізацыя колераў і г.д.).

Змяшэнне колераў

Асноўныя віды змяшэння колераў (адатыўнае – складанне, субтрактыўнае – адыманне). Асаблівасці адатыўнага змяшэння колераў (законы, віды (прасторавае), прымяненне ў мастацтве (жывапіс-пуантылізм, ДПМ-габелен і г.д.)). Сутнасць субтрактыўнага змешвання і яго асноўныя віды (механічнае, лесіроўка), прымяненне ў мастацтве.

Колеравы кантраст, яго роля ў мастацтве

Вызначэнне паняцця “колеравы кантраст”. Віды кантрастаў (кантраст па колераваму тону, кантраст па светлаце, кантраст па насычанасці, кантраст па плошчы колерных плям, кантраст цёплых і халодных колераў і г.д.). Асноўныя функцыі кантрастаў у мастацтве (кампазіцыя, выяўленчая, эстэтычная).

Цёплыя колеры спектра: псіхафізіялагічнае ўздзеянне і семантычнае значэнне

Вызначэнне цёплых колераў. Асаблівасці псіхафізіялагічнага ўздзеяння цёплых спектраў (чырвонага, аранжавага і жоўтага). Асноўныя семантычныя значэнні цёплых колераў.

Халодныя колеры спектра: псіхафізіялагічнае ўздзеянне і семантычнае значэнне

Вызначэнне халодных колераў. Асаблівасці псіхафізіялагічнага ўздзеяння халодных спектраў (зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы). Асноўныя семантычныя значэнні халодных колераў.

Ахраматычныя колеры: псіхафізіялагічнае ўздзеянне і семантычнае значэнне

Вызначэнне ахраматычных колераў. Асаблівасці псіхафізіялагічнага ўздзеяння ахраматычных колераў (чорны, белы, шэры). Асноўныя семантычныя значэнні ахраматычных колераў.

4. КАМПАЗІЦЫЯ

Віды кампазіцыі

Вызначэнне паняцця “кампазіцыя”.

Віды кампазіцыі, іх характарыстыка: двухмерная кампазіцыя, аб’ёмная кампазіцыя, аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя.

Выкарыстання дадзеных відаў кампазіцыі ў выяўленчым, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і архітэктуры.

Асноўныя законы і ўласцівасці кампазіцыі

Цэльнасць і раўнавага ў кампазіцыі. Дамінанта малога элемента. Дамінанта вялікага элемента. Дамінанта прасторы. Вызначэнне паняццяў. Графічныя схемы.

Асноўныя сродкі кампазіцыі

Асноўныя сродкі кампазіцыя і іх характарыстыка: кантраст, нюанс, тоеснаць. Графічныя схемы.

Сіметрыя. Віды сіметрыі

Вызначэнне паняцця “сіметрыя”.

Асноўныя віды сіметрыі і іх характарыстыка: люстраная сіметрыя, восевая сіметрыя, змешаная сіметрыя. Асіметрыя. Графічныя схемы.

Рытм. Асноўныя віды рытму

Вызначэнне паняцця “рытм”.

Асноўныя віды рытму і іх характарыстыка: статычны рытм (просты, складаны), дынамічны рытм (просты, складаны). Графічныя схемы.

Прынцыпы пабудовы арнаментальнай кампазіцыі

Віды і тыпы арнаментаў. Характарыстыка прынцыпаў пабудовы арнаментальнай кампазіцыі Арнамент ў паласе (бардзюр). Арнамент у крузе. Арнамент у сетцы. Графічныя схемы.

Стылізацыя ў выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

Вызначэнне паняцця “стылізацыя” і “трансфармацыя”. Прынцыпы стылізацыі ў выяўленчым і дэкаратыўным мастацтве (геаметрычныя, раслінныя, зааморфныя, антрапаморфныя, прадметныя матывы)

Асноўныя заканамернасці арганізацыі рэльефнай, аб’ёмнай і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі

Уласцівасці аб’ёмнай формы. Сродкі арганізацыі кампазіцый аб’ёмнай формы.

Залежнасць арганізацыі кампазіцыі аб’ёмнай формы ад матэрыялу.

Прывесці прыклады.

Форма і дэкор

Форма і дэкор. Арганізацыя і разбурэнне формы дэкорам. Вызначэнне паняццяў. Графічныя схемы.