Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМ ДЗЯР ЭКЗ НМР 2011.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
248.83 Кб
Скачать

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар установы адукацыі

“Беларускі дзяржаўны

педагагічны універсітэт

імя Максіма Танка”

_____________П.Дз.Кухарчык

“_____”__________2010 г.

Рэгістрацыйны № УД_____баз.

ТЭОРЫЯ І МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА І ЧАРЧЭННЯ”

Праграма дзяржаўнага экзамена для спецыяльнасці 1-03 01 06-01 “Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы”

Мінск 2010

СКЛАДАЛЬНІКІ:

Сулкоўскі У.Я., дацэнт кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”;

Аверчанка Н.У., старшы выкладчык кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”;

Пачынава Н.В., старшы выкладчык кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”;

Зяцікава С.Я., выкладчык кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”;

Вішнеўская Л.А., старшы выкладчык кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”;

Фралова А.Р., старшы выкладчык кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Шаура Р.Ф., загадчык кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, доктар мастацтвазнаўства, прафесар

Барысевіч А.Р., дацэнт кафедры педагогікі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Праграма рэкамендавана:

Кафедрай мастацкай і педагагічнай адукацыі

(пратакол №_____ад “____”___________2010 г.);

Навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

(пратакол №____ад “___“____________2010 г. )

Тлумачальная запіска

Дзяржаўны экзамен па мастацка-графічных дысцыплінах з методыкай выкладання патрабуе выяўлення глыбіні ведаў тэарытычнага і практычнага матэрыялу, заканамернасцяў кіравання мастацка-творчай дзейнасцю школьнікаў, узроўню педагагічнага майстэрства і мастацка-педагагічнай падрыхтоўкі будучага педагога-мастака.

Комплексны характар дзяржаўнага экзамена пры ацэнцы адказаў студэнтаў прапануе кіравацца наступнымі крытэрыямі:

  • веданне нарматыўных і прававых дакументаў па пытаннях навучання ў Рэспубліцы Беларусь;

  • веданне тэарэтычных асноў мастацка-творчага развіцця і выхавання асобы ў педагагічным працэсе, спецыфікі мастацка-творчага працэсу;

  • веданне асноўных форм мастацка-эстэтычнай і графiчнай адукацыі;

  • веданне зместу і задач навучання, выхавання і развіцця творчай асобы сродкамі пластычных мастацтваў і тэхнічнай графікі на розных узроставых ступенях развіцця асобы;

  • валоданне асноўнымі паняццямі, канцэпцыямі, тэорыямі;

  • валоданне метадамі актывізацыі мастацка-творчай дзейнасці дзіцяці і метадамі правядзення розных формаў заняткаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій;

  • валоданне прыёмамі арганізацыі калектыву, гуртковых, факультатыўных і масавых форм працы з дзецьмі;

  • веданне народных традыцый, аўтэнтычнай культуры Беларусі ў яе багатай лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці, асаблівасцей працы з рознымі канструктыўнымі матэрыяламі і выкарыстання іх у рабоце з дзецьмі;

  • веданне мастацкіх тэхнік і тэхналогіі для высокамастацкага выканання твораў і іх выкарыстання ў мастацка-педагагічным працэсе;

  • веданне асноўных сродкаў выразнасці і формаўтварэння пры перадачы мастацкага вобраза;

  • веданне псіхолага-педагагічнага патэнцыялу розных відаў мастацтва.

На дзяржаўным экзамене адказы студэнтаў павінны сведчыць пра іх падрыхтоўку да педагагічнай дзейнасці ў агульнадукацыйнай школе і іншых установах адукацыі.