Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМ ДЗЯР ЭКЗ НМР 2011.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
248.83 Кб
Скачать

Модуль як сродак арганізацыі кампазіцыі

Вызначэнне паняцця модуль. Модуль як сродак арганізацыі кампазіцыі на плоскасці. Модуль як структура пабудовы аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Графічныя схемы.

Дэкор і арнамент

Дэкор і арнамент. Генетычная ўзаемасувязь рэчы і арнамента. Прырода і спецыфіка арнаменту. Дасягненне выразнасці з улікам уласцівасцяў матэрыялу.

Паняцце ансамбля ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Вобразна-выразныя сродкі кампазіцыйна-пластычнай арганізацыі формы і плоскасці ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

Мэтазгоднасць, навізна, выразнасць, мера. Сродкі арганізацыі кампазіцыі.

Універсальныя матывы ў арнаментыцы.

Універсальныя матывы: круг, крыж, квадрат, спіраль, зігзаг і інш. Геаметрычны і прыродны арнаменты. Узнікненне мастацкага вобраза.

Арнамент Старажытнага свету

Арнамент Старажытнага Егіпта, Месапатаміі, Эгейскі, Грэцыі, Візантыі, Рыма. Характэрныя асаблівасці, прынцыпы стылізацыі.

Стылі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

Стылі ў дэкаратыўна–прыкладным мастацтве, іх асноўная характарыстыка: сярэднявечча, барока, ракако, ампір, класіцызм, мадэрн.

Сінтэтычнасць дэкаратыўнага мастацтва, уздзеянне жыццёвых фактараў, асабістых перавагаў.

5. МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА І КІРАВАННЕ МАСТАЦКА-ТВОРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦЮ

Методыка выкладання выяўленчага мастацтва як навука

Методыка выкладання выяўленчага мастацтва як інтэгратыўная навука і састаўная частка мастацкай педагогікі, яе змест і задачы. Ключавыя праблемы. Вядучыя вучоныя – метадысты. Узаемасувязь з іншымі навукамі (педагогікай, псіхалогіяй, гісторыяй і тэорыяй мастацтваў, культуралогіяй, філасофіяй і інш.).

Мастацкая адукацыя як сістэма, асноўныя палажэнні

Мастацкая адукацыя як сістэма і яе структурныя кампаненты. Агульная характарыстыка адукацыйнай вобласці “Выяўленчае мастацтва” Поліфункцыянальнасць мастацтва ў адукацыйнай прасторы.

Метадалагічныя і дыдактычныя прынцыпы мастацкай адукацыі, іх функцыянальнае прызначэнне.

Нарматыўныя дакументы ў галіне мастацкай адукацыі

Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Выяўленчае мастацтва”. Адукацыйны стандарт прадмета “Выяўленчае мастацтва”. Нормы адзнак па прадмеце “Выяўленчае мастацтва”. Вучэбная праграма прадмета “Выяўленчае мастацтва”. Праграмы факультатыўных заняткаў па мастацкай дзейнасці.

Мастацка-педагагічная дзейнасць у агульна-адукацыйнай школе і яе асаблівасці

Паняцце “мастацка-педагагічнай дзейнасць” і яе асаблівасці. Прадмет і суб’ект мастацка – педагагічнай дзейнасці. Асоба вучня як асноўная фігура мастацка-адукацыйнага працэсу. Роля педагога ў адукацыйным працэсе.

Функцыі мастацка-педагагічнай дзейнасці як часткі яе зместу. Характарыстыка базавых функцый МПД (мэтапалагання, планавання, арганізацыі, кардынавання, рэгулявання, матывацыі, уліку дзейнасці, аналізу дзейнасці, кантролю дзейнасці і інш.).

Развіццё мастацкай і мастацка-педагагічнай адукацыі ў Беларусі

Вытокі мастацкай адукацыі на Беларусі ў ХІІ–перш. пал. ХVІІ ст.ст. Мастацкая адукацыя ў другой палове ХVІІ- пер. пал. ХVІІІ стст. Выкладанне мастацкіх дысцыплін у адукацыйных установах у другой палове ХVIII- ХІХ ст. Асноўныя накірункі развіцця мастацкай адукацыі ў Беларусі ХХ – пач. ХХІ ст.