Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМ ДЗЯР ЭКЗ НМР 2011.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
248.83 Кб
Скачать
  1. Тэорыя жывапіснай граматы з практыкумам Віды і жанры жывапісу

Віды жывапісу: манументальны, станкавы, дэкаратыўны, тэатральна-дэкарацыйны, іканапіс, мініяцюра і інш.

Жывапісныя жанры: пейзаж, партрэт, нацюрморт, гістарычны, батальны, бытавы, анімалістычны, міфалагічны і інш.

Характарыстыка асноўных жанраў. Вядучыя мастакі.

Тэхніка жывапісу акварэльнымі фарбамі

Матэрыялы, інструменты, прыстасаванні, іх характарыстыка і патрабаванні да жывапісу акварэльнымі фарбамі. Тэхніка і прыёмы акварэльнага жывапісу: шматслойнае пісьмо (лесіроўка), аля-прыма (па вільготнай і сухой паперы), праца мазком, і інш. Грызайль. Адмыўка.

Роля малюнку ў стварэнні жывапіснага твора. Падрыхтоўчы малюнак пад акварэльны жывапіс.

Камбінаваная і змешаная тэхніка жывапісу акварэллю. Тэхнічныя прыёмы: выкарыстанне бялілаў, манатыпія, выкарыстанне воданепрымальных рэчываў, выкарыстанне соляў, выварванне паперы, замарожванне фарбаў і інш. Выкарыстанне дадатковых мастацкіх матэрыялаў. Стварэнне фактур.

Тэхніка жывапісу гуашшу

Матэрыялы, прылады, прыстасаванні, іх характарыстыка і патрабаванні да жывапісу гуашшу. Грунты. Тэхніка жывапісу гуашшу. Тыповыя памылкі і шляхі іх папярэджання. Захаванне прац.

Тэхніка жывапісу алейнымі фарбамі

Матэрыялы, прылады, прыстасаванні, іх характарыстыка і патрабаванні да жывапісу алейнымі фарбамі. Падрыхтоўка асновы. Віды грунтоў і тэхналогія іх нанясення на розныя асновы. Этапы работы пры шматслойным метадзе жывапісу.

Тыповыя памылкі ў розных тэхніках жывапісу

Тыповыя памылкі ў рабоце жывапіснымі матэрыяламі ў розных тэхніках жывапісу (акварэллю, гуашшу, алейнымі фарбамі). Выбар матэрыялаў прыладаў і прыстасаванняў. Нанясенне грунтоў. Света–ценявыя адносіны ў залежнасці ад характару асвятлення. Узаемадапаўняльныя колеры і колеравая гармонія. Этапы працы і інш.

Этапы работы над жывапіснай выявай нацюрморта

Нацюрморт. Правілы, прыёмы і сродкі кампазіцыі ў нацюрморце. Стварэнне вобраза. Дасягненне цэльнасці кампазіцыі. Этапы работы над нацюрмортам.

Этапы работы над жывапіснай выявай пейзажа

Пейзаж і яго віды. Правілы, прыёмы і сродкі кампазіцыі ў пейзажы. Лінейная, паветраная і колеравая перспектыва. Метад працы колеравымі і танальнымі адносінамі. Паслядоўнасць выканання пейзажа ў розных жывапісных тэхніках: акварэллю, гуашшу, алейнымі фарбамі.

Этапы работы над жывапіснай выявай партрэта

Партрэт і яго віды. Лінейна-канстуктыўны малюнак формы галавы чалавека. Этапы работы. Метад работы колеравамі і танальнымі адносінамі ад агульнага да асобнага.

Разнастайнасць тэхнік і прыёмаў жывапісу, матэрыялы якія выкарыстоўваюцца і магчымасці іх прымянення ў рабоце з дзецьмі

Тэхнікі і прыёмы па розных відах жівапісу (акварэль, гуаш, алейны жывапіс і інш.). Выкарыстанне змешаных і камбінаваных тэхнік. Магчымасці іх прымянення ў рабоце з дзецьмі розных узроставых груп і розных тыпаў адукацыйных устаноў. Тыповыя памылкі ў рабоце і шляхі іх папярэджання. Аналіз праграмаў.

2. ТЭОРЫЯ ВУЧЭБНАГА МАЛЮНКА З ПРАКТЫКУМАМ

Малюнак як аснова пластычных мастацтваў

Вызначэнне паняцця “малюнак”, яго роля.

Віды малюнка: станкавы, акадэмічны, рэалістычны, па ўспрыманню, па ўяўленню, вучэбны малюнак, творчы малюнак, накіды, замалёўкі, педагагічны малюнак, тэматычны сюжэтны малюнак; малюнак лінейны і танальны.

Асновы перспектывы ў малюнку

Віды перспектывы: лінейная; адваротная; сферычная; назіральная перспектыва.

Асноўныя паняцці: гарызонт, кропка бачання, кропкі сходу ліній.

Перспектыўныя пабудовы: перспектыва квадрата і круга (графічныя замалёўкі); пабудова аб’ектаў у франтальным і вуглавым становішчы: перспектыва памяшкання, перспектыва ў пейзажы). Паветраная перспектыва.

Графічныя матэрыялы, інструменты. Тэхніка малюнка рознымі графічнымі матэрыяламі

Віды графічных матэрыялаў і іх характарыстыкі: алоўкі і іх віды, вугаль, туш, пастэль, соўс, гумкі і г.д. Папера, яе віды, падрыхтоўка да працы. Тэхніка малюнка: штрыхоўка, тушоўка, расціранне, заліўка і г.д.

Мастацка-выразныя сродкі малюнка: лінія, штрых, пляма, контур, рытм, кантраст і інш.

Перадача фактуры прадметаў рознымі графічнымі сродкамі.

Прапорцыі і іх роля ў вучэбным малюнку

Вызначэнне паняццяў: “прапорцыі”, “канон”, “мадулор”. Прапорцыі “залатога сячэння” у творах жывапісу, скульптуры, архітэктуры (прывесці прыклады). Спосабы вызначэння прапорцый (візіравання , параўнання і інш.)

Арганізацыя працоўнага месца. Этапы і метады работы над малюнкам

Пастаноўка корпуса і рук пры маляванні; асвятленне, выбар кропкі бачання (рамка-відашукальнік).

Этапы работы над малюнкам (аналіз, пошук кампазіцыі, лінейна-канструктыўная пабудова, светлаценявая, абагульняючая).

Метады работы над вучэбным малюнкам (параўнанняў, вобразнага аналізу, вобразнага абагульнення, метад схематызацыі, негатыўнай формы , тэхніка-аналітычны, тыпізацыі, капіраванне, калькіраванне і інш.)