Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМ ДЗЯР ЭКЗ НМР 2011.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
248.83 Кб
Скачать

Тэарэтычныя асновы мастацка-творчага развіцця асобы ў педагагічным працэсе

Творчасць як існуючая патрэбнасць і неабходная ўмова развіцця індывіда. Псіхалагічныя асновы мастацка-творчага развіцця асобы.

Актуальнасць праблемы развіцця мастацка-творчых здольнасцяў. Вызначэнне паняцця здольнасцяў да выяўленчай дзейнасці. Прырода мастацка-творчых здольнасцяў. Дынаміка развіцця мастацка творчых здольнасцяў.

Своеасаблівасць творчай дзейнасці дзіцяці. Уяўленне як вядучая ўласцівасць здольнасцяў. Псіхалагічная падрыхтаванасць да творчасці (наза-пашванне вопыту, набыццё ўменняў і навыкаў, развіццё ўяўлення, зрокавай памяці). Асабліваеці эмацыянальнага ўспрымання ў мастацка-творчай дзей-насці.

Развіцце дзіцяці як суб’екта выяўленчай дзейнасці. Дзіцячы малюнак як прадукт і фенамен мастацкай культуры. Стадыяльнасць развіцця дзіцячага малюнку (давыяўленчы перыяд; выяўленчы перыяд: форма, рух, колер, кампазіцыя, прастора.) Сродкі выразнасці.

Роля тэхнічнага мастацка-выканаўчага майстэрства ў развіцці творчых здольнасцяў дзіцяці.

Індывідуальны падыход пры фарміраванні творчых здольнасцяў.

Арганізацыйна-метадычныя асновы мастацка-творчай дзейнасці

Выяўленчае мастацтва як вучэбны прадмет. Асноўная мэта, задачы і асаблівасці зместу вучэбнага прадмета, віды заняткаў.

Планаванне вучэбнай работы па выяўленчаму мастацтву (гадавое, тэматычнае, паўрочнае).

Вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) (праграма, падручнікі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, наглядна-дыдактычны матэрыял і інш. ).

Метады, прыёмы навучання ў мастацкай адукацыі на сучасным этапе і іх класіфікацыя. Залежнасць выбару метадаў ад элементаў сістэмы мастацкай адукацыі і пастаўленых мэт.

Сродкі навучання ў мастацкай адукацыі і іх класіфікацыя.

Нагляднасць як сродак актывізацыі выяўленчай дзейнасці вучняў. Віды наглядных дапамжнікаў. Методыка распрацоўкі і выкарыстання наглядных дапаможнікаў у вучэбным працэсе.

Кантроль вынікаў вучэбных дасягненняў вучняў па выяўленчым мастацтве і яго віды (цякучы, перыядычны, выніковы). Формы і сродкі кантролю.

Формы мастацкай адукацыі. Формы арганізацыі мастацка-творчай дзейнасці вучняў на ўроку

Класіфікацыя формаў мастацкай адукацыі. Індывідуалізацыя мастацкай адукацыі. Франтальная, групавая, калектыўная формы мастацка-творчай дзейнасці. Інтэграцыя і дыферэнцыраваны падыход ў мастацкай адукацыі.

Сістэма мастацка-творчых заняткаў. Пазакласная і пазаўрочная мастацка-творчая дзейнасць школьнікаў. Упраўленне самастойнай мастацка-творчай дзейнасцю.

Урок – асноўная форма навучання ў мастацкай адукацыі

Урок як асноўная форма арганізацыі навучання. Віды і тыпы ўрокаў. Структура і комплексная падрыхтоўка да ўроку. Планаванне, арганізацыя і ход урока. Метадычнае аснашчэнне. Сувязь урокаў выяўленчага мастацтва з іншымі ўрокамі.

Нестандартныя ўрокі выяўленчага мастацтва, прынцыпы і методыка іх арганізацыі.

Формы арганізацыі мастацка-творчай дзейнасці на ўроку вучняў малодшых класаў і падлеткаў. Разнастайнасць форм арганізацыі ўрока як умова павышэння цікавасці вучняў да мастацка-творчай працы і сродак развіцця пазнавальных інтарэсаў школьнікаў.

Дыдактычныя мастацка-творчыя гульні ў вучэбным працэсе. Віды, структура, функцыі гульні, методыка правядзення.