Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМ ДЗЯР ЭКЗ НМР 2011.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
248.83 Кб
Скачать

Асаблівасці кіравання мастацка-творчай дзейнасцю з адоранымі дзецьмі

Паняцце “мастацкая адоранасць”. Прыкметы адоранасці да мастацка-творчай дзейнасці. Узроставая і індывідуальная мастацкая адоранасць.

Асаблівасці навучання і працы з адоранымі дзецьмі, вучэбна-выхаваўчыя праблемы. Прафілюючая падрыхтоўка вучняў у галіне пластычных мастацтваў (мастацкія школы і школы з мастацкім накірункам), мастацка-творчы працэс і прынцыпы яго пабудовы. Вучэбныя праграмы. Асноўныя віды мастацка–творчай дзейнасці і іх узаемасувязь.

Роля настаўніка ў паступальным развіцці адораных дзяцей.

Спеціфіка аналізу і ацэнкі вынікаў мастацка-творчай дзейнасці адоранага дзіцяці.

6. Методыка выкладання народных мастацкіх раместваў Прадмет методыкі выкладання народных мастацкіх рамёстваў

Методыка выкладання НМР, як галіна педагагічных ведаў. Асноўныя задачы, структура і спецыфіка курса методыкі. Яго сувязь з мастацкай культурай, тэорыяй выяўленчага мастацтва, культуралогіяй, псіхалогіяй і педагогікай, народнымі мастацкімі рамествамі. Асноўныя прынцыпы навучання народным мастацкім рамествам. Інтэрпэтацыя агульнадыдактычных прынцыпаў у методыцы выкладання народных мастацкіх раместваў. Сувязь курса методыкі са школьнай праграмай “Выяўленчае мастацтва” “ “Працоўнае навучанне”, праграмамі гуртковай працы, факультатытыўнымі заняткамі.

Народныя мастацкая культура–выхаваўча - адукацыйная прастора

Народная мастацкая культура і яе роля ў працэсе духоўнага станаўлення асобы ў адукацыйнай прасторы, сацыялізацыі асобы, выхавання грамадзянскасці, фарміравання каштоўнасных арыентацый і светапогляду, фарміравання ашчадных адносін асобы да вопыту прошлых пакаленняў і інш.

Асноўныя дэфініцыі: традыцыйная мастацкая культура, традыцыі, народнае мастацтва, народныя мастацкія промыслы, народныя мастацкія рамествы, народная спадчына і інш.

Інтэграцыйная сутнасць відаў традыцыйнай мастацкай культуры ў культурна-адукацыйнай прасторы: вусная народная творчасць, музычна-песенны фальклор, народная харэаграфія, народныя мастацкія рамёствы.

Асаблівасці працы педагога ў сферы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сістэме дадатковай і сучаснай школьнай адукацыі.

Змест працэсу азнаямлення дзяцей з народнай мастацкай культурай (нмр)

Мэты і задачы працэса азнаямлення дзяцей з НМР на рознах этапах іх развіцця (дашкольнік; малодшы школьны, падлеткавы і юнацкі перыяд развіцця асобы). Прынцыпы адбору зместу ведаў дзяцей аб традыцыйнай мастацкай культуры (улік індывідульных фізіялагічных і псіхалагічных магчымасцей асобы, педагагічных задач развіцця асобы і інш.). Змест ведаў аб прыродзе мастацкай культуры(НМР) у праграмных дакументах розных тыпаў навучальных устаноў (асаблівасці фарміравання творчага патэнцыялу, творчай актыўнасці, працоўных уменняў і навыкаў сродкамі народнага мастацтва).

Структура, змест, канцэптуальныя і метадычныя асновы вучэбна-выхаваўчых праграмаў па мастацкай прадметна-практычнай дзейнасці (агульнаадукацыйная школа, пазашкольныя установы, гурткі, факультатывы і інш). Прынцыпы пабудовы праграм (па відах дзейнасці) і іх параўнальны аналіз (культуралагічная скіраванасць; улік традыцыйнага народнага календара; цэласнаць і ўскладненне, канцэнтрычнасць пабудовы на розных адукацыйных этапах, варыятыўнасць зместу і інш.).