Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМ ДЗЯР ЭКЗ НМР 2011.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
248.83 Кб
Скачать

Асновы кіравання мастацка-творчай дзейнасцю асобы ў сістэме дадатковай мастацкай адукацыі. Пазаўрочная мастацка-творчая дзейнасць школьнікаў

Месца дадатковай (пазашкольнай) мастацкай адукацыі ў сістэме мастацкай адукацыі. Мэты, задачы дадатковай мастацкай адукацыі, формы работы.

Роля, задачы і змест пазаўрочных заняткаў па пластычных мастацтвах у агульнай сістэме фарміравання творчай асобы.

Узаемасувязь пазаўрочных і ўрочных заняткаў па мастацтве.

Віды і формы заняткаў: гурткі, факультатывы, экскурсіі, лекторыі, тэматычныя вечары, тыдні мастацтваў, алімпіяды, альбомы і г.д.

Асаблівасці методыкі правядзення пазаўрочных заняткаў, іх праблемны характар. Вучэбныя праграмы. Перспектыўнае планаванне пазаўрочнай працы.

Арганізацыя выстаў дзіцячай творчасці, іх віды і значэнне.

Асаблівасці арганізацыі і кіравання мастацка-творчай дзейнасцю дашкольнікаў і малодшых школьнікаў

Змест і задачы навучання, выхавання і развіцця дашкольнікаў сродкамі мастацтва. Метады навучання дашкольнікаў выяўленчай дзейнасці. Гульня ў сістэме навучання дашкольнікаў. Формы арганізацыі выяўленчай дзенасці. Віды выяўленчай дзейнасці: маляванне (прадметнае, сюжэтнае, дэкаратыўнае), лепка, аплікацыя, канструяванне. Агульнае і асаблівае ў мастацка- творчай дзейнасці дашкольніка. Умовы развіцця выяўленчай дзейнасці дашкольніка.

Пераемнасць у мастацкай дзейнасці дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Змест і задачы навучання, выхавання і развіцця малодшіх школьнікаў сродкамі мастацтва.

Псіхалагічныя асновы мастацка-творчай дзейнасці малодшага школьніка. Віды мастацка-творчай дзейнасці і формы яе арганізацыі. Метады навучання.

Змест і методыка правядзення ўрокаў эстэтычнага ўспрымання рэчаіснасці і мастацтва. Змест і методыка правядзення ўрокаў практычнай мастацка-творчай дзейнасці (адлюстраванне на плоскасці, лепка, дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць). Асаблівасці працы над асноўнымі групамі вучэбных задач(кампазіцыя, колер, форма, прапорцыя, прастора і аб’ем, канструкцыя). Патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў.

Мастацкія тэхнікі, тэхналогіі і матэрыялы і іх роля ў развіцці схільнасці да мастацтва.

Аналіз і ацэнка вынікаў мастацка – творчай дзейнасці малодшых школьнікаў.

Асаблівасці арганізацыі і кіравання мастацка-творчай дзейнасцю падлеткаў

Мэты і задачы навучання, выхавання і развіцця падлеткаў сродкамі мастацтваў.

Псіхалагічныя асновы мастацка-творчага развіцця падлетка.

Віды мастацка-творчай дзейнасці і формы яе арганізацыі. Метады навучання. Дыферэнцыяцыя форм і метадаў навучання мастацтву ў залежнасці ад псіхалагічных асблівасцяў і мастацка - эстэтычнага вопыту навучэнцаў.

Змест і методыка правядзення ўрокаў эстэтычнага ўспрымання рэчаіснасці і мастацтва. Змест і методыка правядзення ўрокаў практычнай мастацка-творчай дзейнасці (адлюстраванне на плоскасці, праца са скульптурным матэрыялам, дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць і дызайн). Асаблівасці працы над асноўнымі групамі вучэбных задач (кампазіцыя, форма, прастора, колер, аб’ем, прапорцыі, канструкцыя).

Мастацкія матэрыялы, тэхнікі, тэхналогіі ў рабоце з падлеткамі. Патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў. Аналіз і ацэнка вынікаў мастацкай дзейнасці падлеткаў.