Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_1к..doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
17.08.2019
Размер:
512.51 Кб
Скачать

16. Дайце стылістычную характарыстыку выкарыстання антонімаў. Размяжуйце лексічныя антонімы і словы проціпастаўленыя толькі ў кантэксце.

1. І пра гэта сельсавет выкладзе ўсе даныя: “Што ж, Антон Бялевіч быў – дакумент не выліняў. Не пасіў, а наш актыў, нашу вёў ён лінію”. (А. Бялевіч). 2. Страявы афіцэр, капітан, гэты чалавек дзіўным чынам спалучаў у сабе многія якасці, самыя супрацьлеглыя, напрыклад, адчайнага дыверсанта і надзвычай асцярожнага. (І. Шамякін). 3. Сам Лявонцій Мікалаевіч не збіраўся ў дарогу, такой прозай не займаўся даўно. Ведаў, што яго збяруць у любую паездку, у дальнюю і бліжнюю, у Пухавічы і ў Японію. (І. Шамякін). 4. У ягоных расказах дзіўным чынам перапляталіся выдумка і праўда, фантастыка і сапраўднасць, вера ў цуды і цудоўнае з наіўным нявер’ем малога, якое ўсё пабачыла і нічаму ўжо не здзіўляецца. (А. Асіпенка). 5. Іншая ветлівасць – гэта добра адрэдагаваная грубасць. (Звязда).

17. Размяжуйце сінонімы ў залежнасці ад зместу і функцыянальнай прызначанасці слоў: ідэаграфічныя (1), стылістычныя (2), семантыка-стылістычныя (3), абсалютныя (4), аўтарскія (5), кантэкстуальныя (6).

Разгляд – аналіз ( ), гасцінец – дарога ( ), канчатак – флексія ( ), прэфікс – прыстаўка ( ), уцячы – даць дзёру ( ), гаварыць – балбатаць ( ), смяяцца – рагатаць ( ), жывот – пуза ( ), вясна – залатая пара ( ), сонца – жыцця крыніца ( ), уцячы – даць дзёру ( ).

18. Укажыце дамінанту ў сінанімічных радах. Вызначце стылістычную прыналежнасць сінонімаў.

Пазіраць – уставіцца – глядзець ______________________________________________

Рагатаць – смяяцца – выскаляцца _____________________________________________

Борзда – шпарка – хутка – мігам ______________________________________________

Плакаць – галасіць – раўці ___________________________________________________

Гаварыць – гаманіць – балбатаць______________________________________________

Сачыць – віжаваць – пільнаваць ______________________________________________

Блішчаць – ззяць – свяціцца__________________________________________________

19. Дапішыце сінанімічныя рады дзеясловаў, прыслоўяў, прыметнікаў, назоўнікаў.

Меркаваць – ____________________________________________________________

Пісаць – ________________________________________________________________

Гаварыць – _____________________________________________________________

Ісці – __________________________________________________________________

Благі – _________________________________________________________________

Шчыра – _______________________________________________________________

Ізалявана – ______________________________________________________________

Уважліва – ______________________________________________________________

Вочы –_________________________________________________________________

20. Замяніце ў словазлучэннях выдзеленыя словы антонімамі.

1) Старая кніга, старая газета, старая бабуля;

2) сухі хлеб, сухі клён, сухі плашч, сухое сена;

3) ясны дзень, ясны твар, ясны адказ;

4) моцнае сэрца, моцны вецер, моцны голас;

5) мяккая падушка, мяккая булка, мяккі клімат;

6) свежая рыба, свежае паветра, свежы ранак;

7) высокі тэмп, высокая нота, высокае дрэва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]