Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_1к..doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
17.08.2019
Размер:
512.51 Кб
Скачать

Слова пацана I сякерай не высекчы

Спявак Вiктар Калiна так спяшаецца жыць i ўсё паспяваць, што нават ягоная кнiга “Генералы двароў” пазначана будучым 2007 годам. Насамрэч твор у жанры сучаснага баевiка, заснаваны на рэальных падзеях i багата прыпраўлены фантазiяй аўтара, выйшаў у Маскве ў вераснi гэтага года. Прычым выдадзена была кнiжка ў рэкордна кароткi тэрмiн, усяго за месяц – звычайна працэс займае ад 2 да 6 месяцаў. А “хросным бацькам” у лiтаратуры для Калiны выступiў не хто-небудзь, а Вiктар Дацэнка – вядомы расiйскi пiсьменнiк-мiльянер (аўтар 86 кнiг), сцэнарыст, прадзюсар, рэжысёр (фiльмы “Па мянушцы Звер”, “Чорныя берэты” i “Трыццатага знiшчыць” знаёмыя многiм)...

Пазнаёмiлiся будучыя сябры ў Маскве на невялiкай вечарынцы, дзе Дацэнка святкаваў уласны юбiлей, а Калiна спяваў. Песнi Вiктару-старэйшаму спадабалiся, – уласна, таму i пагадзiўся прагледзець лiтаратурныя вопыты Вiктара-малодшага, хоць нiчога асаблiвага i не чакаў. “Дастаткова складана выбiць слязу з чалавека, якi прайшоў Афган i дзве турмы, але ад некаторых сцэн у кнiзе “Генералы двароў” слёзы наварочвалiся, – перадае свае ўражаннi Вiктар Дацэнка. – Прачытайце кнiгу – паверце, i вы будзеце плакаць”.

Ацэнка творчасцi беларускага спевака аказалася настолькi высокай, што расiйскае выдавецтва “Зебра-Е”, дзе, мiж iншым, нароўнi з Дацэнкам друкуюцца Эдвард Радзiнскi i Танiна Гуэра (iтальянскi аператар, якi працаваў з легендарным рэжысёрам Фелiнi), прыняло рукапiс без чаргi i нават аплацiла 50 працэнтаў 5-тысячнага тыражу. У сваю чаргу, Вiктар Калiна адмовiўся ад ганарару, узяўшы замест грошай палову тыражу. Яе, дарэчы, хоць зараз гатовы выкупiць у спевака беларускiя распаўсюджвальнiкi.

– Пiсаць я спрабаваў даўно, яшчэ гадоў 10 таму, – без лiшняй сцiпласцi прызнаецца Калiна. – Але рабiў гэта збольшага для сябе, даваў прачытаць жонцы i выкiдваў. Потым аднойчы за ноч прачытаў кнiгу аднаго знакамiтага графамана i вырашыў, што здольны напiсаць не горш. Працаваў па 6–8 гадзiн у дзень – i ў вынiку за месяц напiсаў кнiгу.

Паводле слоў Вiктара Калiны, ужо напiсана каля 100 старонак новага лiтаратурнага серыялу, якi таксама будзе суправаджацца серыяй клiпаў. Увогуле, артыст сябе пiсьменнiкам не лiчыць, з падачы Вiктара Дацэнкi называецца лiтаратарам – але “ў блiжэйшыя 20–30 гадоў” спыняцца не збiраецца, кажа, што гiсторый з ягонага жыцця i з жыцця сяброў хопiць яшчэ на 10 i больш кнiг. А ў яго самога, упэўнены, хопiць сiл паспрабаваць сябе ў новым амплуа – акцёрскiм. Беларускi спявак заяўлены на вялiкую ролю ў новым фiльме Вiктара Дацэнкi. Дый у серыяле паводле ўласнай кнiгi “Генералы двароў”, вытворчасцю якога зацiкаўлена буйная расiйская тэлекампанiя, таксама сыграе.

* * *

Папулярнага шансанье ў кнiзе завуць Вiктар Дваржэўскi, яго каханую – цыганка Алiса. А ў сюжэце пераплецены бандыцкiя прытоны i дарагiя рэстараны, верныя сябры i непрадказальныя здраднiкi, падзеi ў Беларусi i ў Афганiстане... Думаеце, у адной кнiзе ўсё гэта не змесцiцца? Вельмi нават змясцiлася! I не толькi проза, але i вершы – Вiктара Калiны i Сяргея Сухамлiна. Такi лiрычна-гераiчны экшн у стылi шансон атрымаўся.

(Звязда. – 2006. – 4 верасня).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]