Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_1к..doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
17.08.2019
Размер:
512.51 Кб
Скачать

Беларуская фразеалогія

Фразеалогія як лінгвістычная дысцыпліна. Прадмет і задачы фразеалогіі. Фразеалагічная адзінка і фразеалагічны склад беларускай мовы. Адрозненне слова і фразеалагізма, словазлучэнняў і фразеалагізмаў, сказаў і фразеалагізмаў. Семантыка-граматычныя асаблівасці фразеалагізмаў.

Значэнне фразеалагізмаў як сістэмных элементаў мовы. Структура значэння фразеалагічнай адзінкі: ідыяматычнасць, унутраная форма, ацэначнасць, мадальнасць, стылістычныя канатацыі, экспрэсіўнасць, эмацыянальная ацэнка.

Суадносіны фразеалагізмаў з часцінамі мовы: субстантыўныя, дзеяслоўныя, ад’ектыўныя, прыслоўныя, выклічнікавыя фразеалагізмы. Марфалогія кампанентаў фразеалагізма (суадносныя формы ліку, склону, трывання і інш.).

Класіфікацыя фразеалагічных зваротаў з пункту погляду семантычнай злітнасці кампанентаў. Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы, злучэнні і спалучэнні. Крытэрыі іх размежавання: вобразнасць, матываванасць значэння, характар сувязі кампанентаў. Класіфікацыя фразеалагізмаў, прапанаваная акадэмікам В.У. Вінаградавым.

Класіфікацыя фразеалагічных зваротаў паводле паходжання. Крыніцы беларускай фразеалогіі. Уласнабеларускія фразеалагізмы, этнамоўны кампанент іх семантыкі. Запазычаныя фразеалагізмы. Антычная міфалогія і біблейскія тэксты ў беларускай фразеалогіі. Фразеалагічныя калькі ў беларускай мове.

Крытэрый літаральнай неперакладальнасці як паказчык нацыянальнай ідыяматычнасці мовы. Памылковае ўжыванне ўстойлівых словазлучэнняў у тэкстах СМІ.

Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў. Міжстылёвыя фразеалагізмы. Размоўна-гутарковыя і кніжныя фразеалагізмы, дыяпазон іх экспрэсіўна-стылістычнай афарбоўкі, сфера ўжывання. Полісемія, сінанімія і аманімія фразеалагізмаў.

Фразеолага-семантычны аналіз устойлівых словазлучэнняў.

Беларуская лексікаграфія

Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы лексікаграфіі. Тэарэтычная і практычная лексікаграфія. Асноўныя паняцці практычнай лексікаграфіі: слоўнік, слоўнікавы артыкул, семантызацыя, граматычны і фанетычны каментарый да слова (вакабулы), памета.

Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця. Тыпы слоўнікаў: перакладныя, тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя і арфаэпічныя, сінонімаў, паронімаў, міжмоўных амонімаў і паронімаў, паралексаў, этымалагічныя, гістарычныя, тэрміналагічныя, марфемныя, эпітэтаў, мовы пісьменніка, анамастычныя, частотныя і інш. Змест слоўнікавага артыкула. Тыпы лексікаграфічных дэфініцый. Стылістычныя адзнакі.

Праблематыка тэарэтычнай лексікаграфіі. Стварэнне навуковай тыпалогіі слоўнікаў, распрацоўка слоўнікаў новых тыпаў. Выпрацоўка прынцыпаў лексікаграфічнай інтэрпрэтацыі слоў. Перспектывы лексікаграфічнай працы.

Беларуская фразеаграфія

Тыпы фразеалагічных слоўнікаў. З гісторыі фразеаграфіі. Тлумачальныя слоўнікі фразеалагізмаў з народнай мовы і асобных гаворак. Фразеалагічныя слоўнікі літаратурнай мовы.

Набыткі і праблемы беларускай фразеаграфіі.

Тэматычны план практыкума

Назва тэмы

Від заняткаў

Колькасць гадзін

1

Слова ў сістэме мовы. Сістэмныя адносіны ў лексіцы

Практычныя заняткі

2

2

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання

Практычныя заняткі

2

3

Лексіка нацыянальнай мовы паводле сферы выкарыстання. Стылістычныя разрады беларускай лексікі

Практычныя заняткі

2

4

Беларуская фразеалогія

Практычныя заняткі

КСР

2

2

5

Семантычная, этымалагічная і марфалагічная класіфікацыя фразеалагізмаў

Практычныя заняткі

2

6

Прыказкі, прымаўкі, афарызмы як фразеалагічны матэрыял

Практычныя заняткі

КСР

2

2

7

Лексікаграфія

Практычныя заняткі

2

8

Беларуская фразеаграфія

Практычныя заняткі

2

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]