Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_1к..doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
17.08.2019
Размер:
512.51 Кб
Скачать

8. Якія значэнні мнагазначнага фразеалагізма бабіна лета рэалізуюцца ў пададзеных прыкладах?

1. Быў пачатак бабінага лета. (Дубр.). 2. Перад бабіным летам заўсёды холад бывае. (Л. К.). 3. У жыцці маім – бабіна лета. На душы маёй – квецень вясны! Мабыць, сэрца такое паэта? Можа, гэта чароўныя сны? (Пруд.). 4. За парканам спелі яблыкі і арабіны, пад парканам раскашэльвалася мята і бабіна лета. (К. Ч.). 5. Можа, то зачыналася бабіна лета з яго спазнелай, скупой, але такой жаданаю радасцю ў прыродзе. (В. В.). 6. Пагода спагадлівая: бабіна лета. (Крап.). 7. Да самых маразоў цвіце пад вокнамі бабіна лета. (К. Ч.). 7. Смактаў Іван цыгарку, дзівіўся на бабіна лета, як яно, пабліскваючы, ляцела ў прасторы. (М. Р.).

9. Вызначце, да якіх рускіх адпаведнікаў правільна падабраны беларускія.

Пронзить взглядом – вокам кінуць; ни жарко ни холодно – ні свярбіць ні баліць; ни кола ни двора – ні з стану ні з твару; ни с того ни с сего – без нічога ніякага; душа не лежит – душа наросхрыст; живот подвело – духі падцягнула; как угарелый – як муха на смале; как о стенку горох – як у мосце дзірка; как из ведра – як з хмары спаў; как с гуся вода – як не лысы.

10. Дакажыце, што ніжэйпрыведзеныя фразеалагізмы адлюстроўваюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы.

На кані і пад канём, вока не запарушыць, з голымі рукамі, на скрут галавы, кату па пяту, на горкі яблык, на скорую руку, следам за дзедам, як апошняе ў печ усыпаўшы, плячысты на жывот, хоць вяроўкі ві, касіць дугой, што сліна на язык прынясе, даць пытлю, брацца за гуж, тачыць лясы, на сабак брахаць, цыганскае сонца, чортава вока, хоць зубы выберы, конь божы, як серада на пятніцу, ад яйка адліць.

11. Прааналізуйце загалоўкі артыкулаў.

“Не трэба спаць у шапку і нашым студэнтам” (Народная газета), “На Радаўніцу да абеда пашуць, па абедзе плачуць, вечарам скачуць” (Звязда), “Малако ў каровы на языку” (Звязда), “Зямля без волі – боты без абцасаў” (Народная воля), “Каханне прыходзіць і адыходзіць, а есці хочацца заўсёды” (Народная газета), “Дзе п’юць, там і б’юць” (Звязда), “Не жадай зла іншаму, бо яно вернецца да цябе” (Звязда).

12. Вызначце, якія віды вар’іравання сумяшчаюцца ў пададзеных камбінаваных варыянтах.

Вастрыць (тачыць) зуб (зубы), дарма (дарэмна) есці хлеб, прагледзець (праглядзець) <усе> вочы, <сам> чорт нагу (ногу) зломіць (паломіць), хоць <ты> лопні (трэсні), <як> іерыхонская (ерыхонская) труба, на лбе (лобе) не напісана, абіваць бакі (бокі), валасы (волас) становяцца (падымаюцца, устаюць) дыбам (дуба, дыба, дубка), мароз па скуры (спіне, целе) <прабягае, ходзіць, дзярэ>, лаві вецер (ветру) у полі, каціць бочку (бочкі), ламаць галаву (галовы), на сёмым (дзесятым) небе, на сваёй скуры (шкуры).

13. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і размяркуйце фраземы па сінанімічных радах.

На сёмым небе, даць прачухацца, куды ногі носяць, на ўсе лапаткі, абое рабое, блёкату аб’еўся, як мокрае гарыць, сабак ганяць, як на свет нарадзіўся, як свае пяць пальцаў, як назаўтра трэба, усыпаць бярозавай кашы, у свет белы, на галаве хадзіць, як на пажар, як на падбор, з глузду з’ехаць, языком і туды і сюды, а на справе нікуды, куды вочы глядзяць, з усіх ног, з розуму сысці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]