- •Гісторыя беларусі
- •Аўтары:
- •Рэцэнзенты:
- •Глава 1 уводзіны ў курс “гісторыя беларусі” 6
- •Глава 2 свет і беларусь у старажытны перыяд 16
- •Глава 3 еўропа і беларусь у раннім і высокім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці у ўсходніх славян (VI – першая палова XIII ст.) 31
- •Глава 4 еўропа і беларусь у познім сярэднявеччы. Утварэнне і ўмацаванне вялікага княства літоўскага, рускага, жамойцкага (другая палова хііі – першая палова хvі стст.) 49
- •Глава 9 бсср у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.) 134
- •Глава 10 беларусь у гады другой сусветнай вайны 153
- •Глава 11 ссср у ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у 1950 – 1980–я гады 189
- •Глава 12 станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990 – 2008 гг.) 204
- •Глава 1 уводзіны ў курс “гісторыя беларусі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2 свет і беларусь у старажытны перыяд
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.4. Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека
- •Глава 3 еўропа і беларусь у раннім і высокім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці у ўсходніх славян (VI – першая палова XIII ст.)
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
- •3.3. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
- •Глава 4 еўропа і беларусь у познім сярэднявеччы. Утварэнне і ўмацаванне вялікага княства літоўскага, рускага, жамойцкага (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе вкл
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •Глава 5 беларусь у складзе рэчы паспалітай
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
- •Глава 6 еўропа і беларусь у канцы XVIII – першай палове XIX стагоддзя. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.2. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.2. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
- •6.3. Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
- •Глава 7 беларусь в перыяд развіцця капіталізма (1861 – люты 1917 гг.)
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.3. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.
- •7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
- •Глава 8 беларусь у пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд (1917 – 1920 гг.)
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ссрб і ЛітБел
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе рады (сакавік – снежань 1918 г.)
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ссрб і ЛітБел
- •8.4. Савецка-польская вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне ссрб. Рыжскі мірны дагавор (сакавік 1921 г.)
- •Глава 9 бсср у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.)
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў ссср, у тым ліку і ў бсср
- •9.1. Бсср у гады новай эканамічнай палітыкі
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў ссср, у тым ліку і ў бсср
- •Глава 10 беларусь у гады другой сусветнай вайны
- •10.1. Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад ссср
- •10.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
- •10.3. Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
- •10.4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
- •10.5. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі бсср
- •Глава 11 ссср у ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у 1950 – 1980–я гады
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне
- •11.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
- •11.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 1970 – 1980-я гады
- •Глава 12 станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990 – 2008 гг.)
- •12.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.3. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •12.1. Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
- •12.2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
- •12.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •Літаратура
2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрымаў таму, што ў гэты час чалавек навучыўся здабываць першы метал – медзь і на яго аснове рабіць бронзавыя прылады працы. На Беларусі гэты перыяд насіў умоўны храктар, бо тут адсутнічалі радовішчы медзі і іншых металаў, неабходных для вырабу бронзы. Тут увесь час па-ранейшаму выкарыстоўваліся каменныя, касцяныя і драўляныя прылады. Тэхніка апрацоўкі каменю дасягнула найвышэйшага ўзроўню, выкарыстоўваліся прыёмы шліфавання, свідравання, пілавання і рэтушы. Бронзавых вырабаў было няшмат, у асноўным яны прадстаўлены зброяй і ўпрыгожаннямі. Яны дастаўляліся на тэрыторыю Беларусі шляхам менавага гандлю з плямёнамі Каўказа і Карпат.
Бронзавы век звязаны з пачаткам новага этнічнага этапу ў гісторыі Беларусі. У гэты час адбываецца рассяленне індаеўрапейцаў. Індаеўрапейская супольнасць узнікла прыкладна ў V – IV тысячагоддзі да н.э. Наконт яе прарадзімы да гэтага часу вядуцца навуковыя спрэчкі. У XIX ст. была пашырана версія пра Германію як магчымае месца нараджэння індаеўрапейцаў. Пазней узнікла версія, што рассяленне гэтай супольнасці адбывалася з поўдня Еўропы на поўнач, у выніку ўзнікла канцэпцыя яе Балканскага паходжання. Аднак на сёняшні час найбольш абгрунтаванай з’яўляецца тэорыя, распрацаваная савецкімі навукоўцамі В. Івановым і Т. Гамкрэлідзэ, у аснову якой пакладзены лінгвістычныя даследаванні, падмацаваныя археалагічнымі матэрыяламі. Згодна з ёй, прарадзіма індаеўрапейцаў знаходзілася ў межах Усходняй Анатоліі, Паўднёвага Каўказа і Паўночнай Месапатаміі. У IV тысячагоддзі да н.э. качавыя індаеўрапейскія народы ў выніку дэмаграфічнага выбуху пачалі рассяленне праз Іранскае пласкагор’е ў бок Афганістана і Індыі. Гэта былі інда-іранскія плямёны (арыйцы). Частка індаеўрапейцаў прайшла праз Сярэднюю Азію і рушыла на Захад, у Паўночнае Прычарнамор’е і ў Прыкаспійскія стэпы. У той жа час другая іх частка пайшла з Анатоліі на захад, праз Малую Азію выйшла да Эгейскага мора і перасялілася на Балканы, дзе заняла тэрыторыі Прычарнамор’я аж да правабярэжжа Дняпра. Так склаліся першыя самастойныя моўныя групы індаеўрапейцаў: грэка-армянская, анаталійская, іранская (арыйская). Пазней адбылося рассяленне індаеўрапейцаў па ўсёй Еўропе. Па сваіх занятках індаеўрапейскія плямёны былі жывёлаводамі – качэўнікамі, яны вынайшлі кола для ажыццяўлення далёкіх вандраванняў. Індаеўрапейцы перайшлі да новай сацыяльнай арганізацыі – патрыярхальнай сям’і, пачалося вядзенне радаводаў па мужчынскай, а не па жаночай, лініі.
На рубяжы III – II тысячагоддзяў да н. э. з Балкан і Прычарнаморскіх стэпаў пачынаецца масавая міграцыя індаеўрапейскіх плямёнаў у Заходнюю, Цэнтральную і Усходнюю Еўропу (так званае першае Вялікае перасяленне народаў). На гэтых землях пражывала аўтахтоннае насельніцтва, якое асіміліравалася ці выцяснілася ў перыферыйныя раёны. У выніку складаных і шматвяковых міжэтнічных стасункаў адбыўся далейшы падзел індаеўрапейцаў на моўныя групы. Тэрыторыю Заходняй Еўропы занялі плямёны германскай моўнай супольнасці; на поўначы адбылося нараджэнне кельтскіх плямён; паміж Віслай, Одэрам і Эльбай закладваецца ядро славянскіх народаў (праславяне). Тэрыторыя Беларусі, паміж Заходняй Дзвіной, Дняпром і Прыпяццю, стала прарадзімай для балтаў. Балты – першыя індаеўрапейцы на тэрыторыі нашай краіны. У далейшым яны будуць выціснуты на поўнач, на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, славянамі. Сучасныя нашчадкі балтаў – літоўскі і латышскі этнасы.
Увесь бронзавы век балты панавалі на тэрыторыі Беларусі, яны не мелі моцных ворагаў, таму іх жыццёвы ўклад быў даволі мірным. Пасяленні балтаў – у асноўным неўмацаваныя адкрытыя селішчы. Балты вялі аседлы вобраз жыцця, аб чым сведчыць пласкадонны посуд, які можна ставіць на плоскую паверхню стала. У папярэднія часы посуд быў вострадонным, каб яго было зручна замацоўваць на зямлі падчас вандровак. Посуд балтаў меў адметную рысу – адбітак шнура, таму балтскія археалагічныя культуры называюць культурамі шнуравой керамікі. Другая адметная рыса балтаў – наяўнасць вялікай колькасці каменных добраапрацаваных сякер, знойдзеных падчас археалагічных раскопак. Таму балтскія культуры таксама называюць культурамі баявых сякер. Балты займалі большую частку Беларусі, на паўднёвым усходзе імі была створана Сярэднедняпроўская культура, на захадзе Палесся – культура шнуравой керамікі, у раёне Панямоння – Прыбалтыйская (Вісла-Нёманская) культура. Аб іх балтскай этнічнай прыналежнасці сведчаць не толькі археалагічныя матэрыялы, але і дадзеныя лінгвістыкі, у асаблівасці тапаніміка. Асноўная частка гідронімаў (водных аб’ектаў – рэк, азёраў, балот) з’яўляецца балтскай па свайму паходжанню, а гідронімы з’яўляюцца найбольш старажытнай часткай геаграфічных назваў, яны замацоўваюцца і передаюцца іншым этнічным супольнасцям амаль у нязменным выглядзе, таму вельмі часта страчваецца іх першапачатковы сэнс.
Менавіта тапаніміка дае нам падставы меркаваць, што балты засялілі не ўсю Беларусь. На поўначы, у раёне Віцебскага Паазер’я, у бронзавым веку захаваліся старажытныя народы фінна-угорскай моўнай групы, якія стварылі там Паўночнабеларускую археалагічную культуру. Частка гідронімаў на поўначы Беларусі мае фінна-угорскае паходжанне, тут знойдзены гладкасценны посуд, што сведчыць аб сур’ёзных адрозненнях гэтых народаў ад балтаў.
У канцы бронзавага веку на поўдні Беларусі, у арэале папярэдніх культур шнуравой керамікі Палесся і на ўсходзе сярэднедняпроўскай культуры з’явілася Тшцінецкая культура, а на усходзе Беларусі – Сосніцкая археалагічная культура. Цюльпанападобны посуд тшцінецкай культуры дае падставу некаторым навукоўцам меркаваць пра яе славянскі характар.
Самі балты вялі аседлы лад жыцця, займаліся земляробствам лядна-агнявога тыпу. Яны перыядычна расчышчалі ад лесу зямельныя участкі, выкарыстоўвалі іх на працягу некалькіх год, а потым, калі ураджайнасць з-за адсутнасці агратэхнікі падала, пераходзілі на новыя землі. Таксама значную ролю адыгрывала жывёлагадоўля. Паляванне і рыбалоўства мелі ўжо толькі дапаможны характар. Важная роля адводзілася рамёствам. З бронзай першымі на Беларусі пазнаёміліся плямёны Сярэднедняпроўскай культуры.
Сацыяльнай арганізацыяй балтаў стала класічная патрыярхальная сям’я. Вылучаўся адзін мужчына – бацька, вакол якога групіраваліся яго родныя: жонка, дзеці і ўнукі. Сыны да смерці бацькі працягвалі жыць разам з ім пад адным дахам, толькі дачкі маглі перайсці жыць да сваіх мужоў. Некалькі вялікіх патрыярхальных сем’яў, аб’яднаных шлюбнымі сувязямі, складалі род.