- •Гісторыя беларусі
- •Аўтары:
- •Рэцэнзенты:
- •Глава 1 уводзіны ў курс “гісторыя беларусі” 6
- •Глава 2 свет і беларусь у старажытны перыяд 16
- •Глава 3 еўропа і беларусь у раннім і высокім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці у ўсходніх славян (VI – першая палова XIII ст.) 31
- •Глава 4 еўропа і беларусь у познім сярэднявеччы. Утварэнне і ўмацаванне вялікага княства літоўскага, рускага, жамойцкага (другая палова хііі – першая палова хvі стст.) 49
- •Глава 9 бсср у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.) 134
- •Глава 10 беларусь у гады другой сусветнай вайны 153
- •Глава 11 ссср у ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у 1950 – 1980–я гады 189
- •Глава 12 станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990 – 2008 гг.) 204
- •Глава 1 уводзіны ў курс “гісторыя беларусі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2 свет і беларусь у старажытны перыяд
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.4. Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека
- •Глава 3 еўропа і беларусь у раннім і высокім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці у ўсходніх славян (VI – першая палова XIII ст.)
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
- •3.3. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
- •Глава 4 еўропа і беларусь у познім сярэднявеччы. Утварэнне і ўмацаванне вялікага княства літоўскага, рускага, жамойцкага (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе вкл
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •Глава 5 беларусь у складзе рэчы паспалітай
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
- •Глава 6 еўропа і беларусь у канцы XVIII – першай палове XIX стагоддзя. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.2. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.2. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
- •6.3. Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
- •Глава 7 беларусь в перыяд развіцця капіталізма (1861 – люты 1917 гг.)
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.3. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.
- •7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
- •Глава 8 беларусь у пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд (1917 – 1920 гг.)
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ссрб і ЛітБел
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе рады (сакавік – снежань 1918 г.)
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ссрб і ЛітБел
- •8.4. Савецка-польская вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне ссрб. Рыжскі мірны дагавор (сакавік 1921 г.)
- •Глава 9 бсср у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.)
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў ссср, у тым ліку і ў бсср
- •9.1. Бсср у гады новай эканамічнай палітыкі
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў ссср, у тым ліку і ў бсср
- •Глава 10 беларусь у гады другой сусветнай вайны
- •10.1. Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад ссср
- •10.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
- •10.3. Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
- •10.4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
- •10.5. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі бсср
- •Глава 11 ссср у ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у 1950 – 1980–я гады
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне
- •11.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
- •11.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 1970 – 1980-я гады
- •Глава 12 станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990 – 2008 гг.)
- •12.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.3. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •12.1. Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
- •12.2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
- •12.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •Літаратура
7.3. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.
Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый і актывізацыі іх барацьбы супраць самадзяржаўя, улады дваран і чыноўнікаў, панавання памешчыкаў і буржуазіі.
У 60 – 80-я гады XIX стагоддзя пачаў развівацца народніцкі рух, які аб’ядноўваў частку інтэлігенцыі, рабочых і сялян. Яго асновай была ідэя ўтапічнага “аграрнага сацыялізма”. На думку Герцэна і Чарнышэўскага, праз сялянскую абшчыну і рамесніцкую арцель Расія была здольна перайсці адразу ад феадалізма да сацыялізма, мінуючы капіталізм. Народнікі лічылі развіццё капіталізма ў Расіі выпадковай з’явай, не маючай будучага ў краіне.
У 1861 – 1864 гг. была створана арганізацыя “Зямля і воля”, якая падтрымала паўстанне 1863 – 1864 гг, у прыватнасці, дзеянні “чырвоных”. Пасля арышта кіраўнікоў і няўдалай спробы падняць сялянскае паўстанне ў Расіі яна самараспусцілася.
У 1876 годзе пачала дзейнічаць другая расійская падпольная народніцкая арганізацыя “Зямля і воля”, якая мела свае кружкі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Гродна, Віцебску, Пінску і іншых беларускіх гарадах. Пасля няўдалага “хаджэння ў народ” і арышта многіх народнікаў яна распалася на дзве арганізацыі – “Народная воля” і “Чорны перадзел”. Першая лічыла галоўнай задачай палітычны тэрор і захоп улады з наступнымі рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі. Другая ў асноўным займалася рэвалюцыйнай прапагандай. У Мінску чорнаперадзельцы заснавалі падпольную друкарню, якая на працягу двух гадоў забяспечвала падпольныя арганізацыі нелегальнай літаратурай і лістоўкамі. У Беларусі існавалі кружкі як народавольцаў, так і чорнаперадзельцаў.
1 сакавіка 1881 года ў выніку выбуху бомбы, кінутай народавольцам, беларусам І.Я. Грынявіцкім, быў забіты імператар Аляксандр II. Але народнай рэвалюцыі ў сувязі з яго смерцю, на што спадзяваліся рэвалюцыянеры, не адбылося. Паліцыя хутка выявіла і арыштавала многіх народавольцаў.
У сярэдзіне 80-х – пачатку 90-х гадоў на змену рэвалюцыйным народнікам прыйшлі ліберальныя, якія імкнуліся шляхам дробных і паступовых рэформ перабудаваць грамадства, не змяняючы існуючага дзяржаўнага ладу.
У 1884 годзе студэнты Пецярбургскага ўніверсітэта Марчанка, Ратнер, Статкевіч, Крупскі здзейснілі спробу стварэння адзінага народніцкага цэнтра – Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай групы “Гоман”. Выйшлі некалькі нумароў аднайменнага часопіса, але паліцыя хутка разграміла гэтую арганізацыю.
З сярэдзіны 80-х гадоў на змену народніцтву паступова прыйшоў марксізм, які асноўную ўвагу адводзіў пралетарскай рэвалюцыі і ўстанаўленню дыктатуры пралетарыята з наступным рэвалюцыйным пераўтварэннем грамадства на прынцыпах роўнасці і справядлівасці. Першая марксісцкая арганізацыя была створана ў Жэневе былымі чорнаперадзельцамі на чале з Пляханавым. З павялічэннем колькасці рабочых, узмацненнем іх барацьбы пашыраўся і марксісцкі рух.
Першыя, яшчэ стыхійныя выступленні рабочых у Беларусі адзначаны ужо ў 60-х гадах XIX стагоддзя. У 90-я гады іх колькасць павялічылася з 7 да 59. Забастоўкі сталі больш арганізаванымі, але вылучаліся толькі эканамічныя патрабаванні. Тым не менш паступова рабочыя пераходзілі да палітычнай барацьбы.
У 80 – 90-я гады ў Мінску, Віцебску, Гомелі і іншых прамысловых цэнтрах Беларусі ўзніклі марксісцкія гурткі. Значны ўклад ў распаўсюджванне марксізму ў заходніх рэгіёнах Расійскай імперыі ўнесла польская партыя “Пралетарыят”, групы якой былі створаны ў Пінску, Вілейцы, Віцебску, Мінску. Увогуле спецыфічнай рысай марксісцкага руху на Беларусі было імкненне сацыял-дэмакратаў да стварэння партый па нацыянальнай прыкмеце, што аслабляла рэвалюцыйны рух. У 1897 годзе ў Вільні быў створаны Усеагульны яўрэйскі саюз у Польшы і Расіі (Бунд), у 1901 годзе ў Харкаве на аснове рэшткаў народніцкіх гурткоў і з удзелам рабочых арганізавана агульнарасійская партыя сацыялістаў рэвалюцыянераў (эсэраў). Пэўны ўклад у яе стварэнне ўнесла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая існавала у Мінску.
1 – 3 сакавіка 1898 года ў Мінску нелегальна прайшоў 1-ы з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яна стаяла на пазіцыях марксізма і інтэрнацыяналізма. Быў прыняты Маніфест, выбраны Цэнтральны камітэт. Кіеўская “Рабочая газета” стала афіцыйным органам РСДРП. БУНД увайшоў у РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Адпаведна мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі былі пераўтвораны ў камітэты РСДРП. У 1903 годзе ў Лондане прайшоў другі з’езд РСДРП, на якім адбыўся раскол на радыкальнае крыло на чале з У.І. Леніным (бальшавікі) і на рэфарматарскае крыло на чале з Мартавым і Троцкім (меньшавікі).
У 1904 – 1905 гг. царская Расія вяла вайну з Японіяй за ўплыў на Далёкім Усходзе. Гэтая вайна яшчэ больш пагоршыла становішча народа і абвастрыла супярэчнасці ў грамадстве. У студзені 1905 года, пасля растрэлу царскімі войскамі масавай мірнай дэманстрацыі рабочых у Пецярбургу, пачалася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Яна праходзіла пад заклікамі “Зямлю сялянам!”, “Далоў самадзяржаўе!”, “8-гадзінны рабочы дзень!”. Ужо ў студзені 1905 года забастоўкі прайшлі ў 30 гарадах Беларусі. У кастрычніку 1905 года адбылася ўсеагульная забастоўка чыгуначнікаў, якая перарасла ва ўсеагульную палітычную стачку. Пачалі стварацца Саветы рабочых дэпутатаў, але ў Беларусі пад уплывам бундаўцаў і эсэраў арганізоўваліся беспартыйныя каардынацыйныя камітэты.
17 кастрычніка 1905 года пад ціскам рэвалюцыйных выступленняў імператар Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод і аб скліканні Дзяржаўнай думы. Гэта паўплывала на стварэнне новых палітычных партый, напрыклад, канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў), якія мелі значную колькасць прадстаўнікоў у Думе, саюза 17 кастрычніка. Фактычна часткай партыі кадэтаў была Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі.
Пасля апублікавання Маніфеста і спынення ўсеагульнай забастоўкі рэпрэсіі з боку ўлад не спыніліся. Войскі растралялі мірныя дэманстрацыі ў Мінску, Віцебску, Гомелі.Такім чынам, барацьба працягвалася.
У снежні 1905 – студзені 1906 гг. ў Маскве і ў шэрагу іншых гарадоў Расіі пачаліся хваляванні рабочых, якія былі падаўлены войскамі. У Беларусі выступленні працоўных не набылі асаблівай вастрыні з-за рознагалосся паміж рэвалюцыйнымі партыямі і некаторых мер, распачатых уладамі. Так, 2 снежня 1905 г. была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у стачках, а 11 снежня гэтага года рабочыя атрымалі выбарчыя правы.
Паступова ўзмацняўся сялянскі рух, але, як правіла, асобна ад выступленняў рабочых. У верасні – кастрычніку 1905 года ў Беларусі адбылося 74 сялянскіх выступленняў, у лістападзе – ужо 174, у снежні – 268. Мелі месца і хваляванні сярод салдат. Аднак усе яны паасобку падаўляліся самадзяржаўем.
У 1906 – 1907 гг. рэвалюцыя адступала пад націскам рэакцыі, але з супраціўленнем, не даючы самадзяржаўю вярнуцца да палажэння, якое існавала да 1905 года. У гэты час прайшлі выбары ў I і II Дзяржаўныя Думы, якія таксама былі распушчаны імператарам з-за радыкальных патрабаванняў рабочых і сялянскіх дэпутатаў перш за ўсё па аграрнаму пытанню. 3 чэрвеня 1907 года быў зменены выбарчы закон, у выніку большасць месцаў у III Думе змаглі атрымаць кадэты, акцябрысты ў саюзе з правымі партыямі. Згодна з новым законам 1 голас памешчыка раўняўся 3.5 галасам буржуазіі, 15 галасам сялян, 45 галасам рабочых.
Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Яе ўдзельніккі не дабіліся ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі, знішчэння памешчыцкага землеўладання, але і самадзяржаўе было вымушана зрабіць пэўныя крокі па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу у буржуазна-канстытуцыйную манархію, правесці аграрную рэформу, некалькі палепшыць палажэнне рабочых, дазволіць існаванне прафсаюзаў, даць народу, хаця і вельмі абмежаваныя, палітычныя свабоды. Нявырашанасць асноўных праблем абумовіла новы рэвалюцыйны пад’ём, які пачаўся ў 1912 – 1914 гг., але быў перарваны першай сусветнай вайной.