Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
History_ Belarus.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
1.49 Mб
Скачать

1.2. Перыядызацыя курса

Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці грамадства.

Доўгі час у савецкай гістарычнай навуцы дамініраваў фармацыйны падыход да перыядызацыі гісторыі, які ў цэнтр увагі ставіў працу, вытворчыя адносіны і сацыяльныя канфлікты. Яго абгрунтавалі К. Маркс, Ф. Энгельс і творча пашырыў У. І. Ленін. Сутнасць фармацыйнай канцэпцыі ў тым, што на гістарычны працэс вызначаецца развіццём вытворчых сіл. Калі ж яны пачынаюць супрацьстаяць вытворчым адносінам, то пачынаецца змена грамадска-эканамічных фармацый. Згодна з гэтым былі вызначаны наступныя фармацыі, якія адпавядаюць пэўным этапам грамадскага развіцця: першабытнабшчынны лад, рабаўладальніцкі, феадалізм, капіталізм, сацыялізм і ў перспектыве – камунізм. Гэтая канцэпцыя зыходзіць з прынцыпаў адзінага, заканамернага і прагрэсіўнага гістарычнага працэса, дынаміку развіцця якога вызначае вытворчая сфера. Як бачым, яна вызначае адналінейны характар гістарычнага развіцця. На самой справе, развіццё асобных краін не такое простае, тут можна бачыць і поспехі і адступленні назад, і вызначаецца яно не толькі працай, але і гістарычнымі асобамі, іх паводзінамі, асабліва ў экстрэмальных сітуацыях, а таксама духоўнай сферай. Гісторыкі не адмаўляюць цалкам гэту перыядызацыю, але, відавочна, што яна больш адносіцца да ўсеагульнай гісторыі чалавецтва, і не заўсёды яе можна прымяніць у адносінах да гісторыі асобных краін. Так, напрыклад, для Беларусі праблематычна развіццё рабаўладальніцкага ладу ў класічным выглядзе, ды і капіталізм не паспеў поўнасцю развіцца.

У многіх краінах свету прыярытэт аддаецца цывілізацыйнаму падыходу да вывучэння гісторыі, да стварэння яе перыядызацыі. Нагадаем, што наш прадмет прадугледжвае вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі. Што ж такое цывілізацыя? Амерыканскі антраполаг Л. Морган разглядаў цывілізацыю як стадыю развіцця чалавечага грамадства, якая наступіла ўслед за дзікунствам і варварствам і характарызавалася ўзнікненнем класаў, дзяржавы, прыватнай уласнасці. Сучасныя вучоныя вызначылі цывілізацыю як этап у гісторыі чалавецтва, які характарызуецца пэўным узроўнем патрэб, здольнасцей, ведаў чалавека, тэхналагічным і эканамічным спосабамі вытворчасці, сістэмай палітычных і грамадскіх адносін, узроўнем грамадскай свядомасці, культуры. Як бачым, цывілізацыйны падыход больш разнабаковы, у адрозненне ад фармацыйнага ён у цэнтар увагі ставіць не толькі вытворчасць, вытворчыя адносіны і звязяныя з гэтым сацыяльныя канфлікты, але і самога чалавека, яго ролю ў гісторыі, развіццё палітычных інстытутаў, грамадскай свядомасці, культуру і інш. Цывілізацыйны падыход можа прымяняцца да гісторыі кожнай краіны або групы краін і арыентуе на пазнанне гісторыі як шматварыянтнага працэса. У адпаведнасці з гэтым і падыходы да перыядызацыі больш разнастайныя. Прадстаўнікі цывілізацыйнага падыходу М. Данілеўскі, А. Тойнбі, О. Шпенглер і іншыя зыходзілі з таго, што няма адзінага гістарычнага працэса, а ёсць развіццё асобных цывілізацый, якое носіць цыклічны характар і вызначаецца рэлігійным, культурным, палітычным, грамадска-эканамічным і іншымі фактарамі.

Але цывілізацыйны падыход мае і пэўныя недахопы. Адзін з іх – не зусім дакладнае вызначэнне тыпаў цывілізацый. Асобныя даследчыкі у цэнтр увагі ставяць палітычныя праблемы, іншыя – сацыяльна-эканамічныя, культурныя і г. д.

У пачатку ХХ стагоддзя беларускія гісторыкі Вацлаў Ластоўскі і Усевалад Ігнатоўскі прапанавалі свой падыход да перыядызацыі гісторыі Беларусі, які быў заснаваны на вылучэнні этапаў беларускай дзяржаўнасці. Згодна з ім былі вылучаны такія этапы беларускай дзяржаўнасці, як Полацкае княства, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Лагічным працягам гэтай перыядызацыі з’яўляецца савецкі этап і этап станаўлення самастойнай беларускай дзяржаўнасці.

Гэтая перыядызацыя і пакладзена ў аснову курса, але з улікам фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў. Пры гэтым увага надаецца не толькі эканамічнай або палітычнай гісторыі нашай краіны, але і пытанням этнічнай гісторыі, духоўнага жыцця нашых продкаў, ролі асоб у гістарычным працэсе і г. д.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]