- •Гісторыя беларусі
- •Аўтары:
- •Рэцэнзенты:
- •Глава 1 уводзіны ў курс “гісторыя беларусі” 6
- •Глава 2 свет і беларусь у старажытны перыяд 16
- •Глава 3 еўропа і беларусь у раннім і высокім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці у ўсходніх славян (VI – першая палова XIII ст.) 31
- •Глава 4 еўропа і беларусь у познім сярэднявеччы. Утварэнне і ўмацаванне вялікага княства літоўскага, рускага, жамойцкага (другая палова хііі – першая палова хvі стст.) 49
- •Глава 9 бсср у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.) 134
- •Глава 10 беларусь у гады другой сусветнай вайны 153
- •Глава 11 ссср у ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у 1950 – 1980–я гады 189
- •Глава 12 станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990 – 2008 гг.) 204
- •Глава 1 уводзіны ў курс “гісторыя беларусі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя курса
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2 свет і беларусь у старажытны перыяд
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.4. Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека
- •Глава 3 еўропа і беларусь у раннім і высокім сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці у ўсходніх славян (VI – першая палова XIII ст.)
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
- •3.3. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
- •Глава 4 еўропа і беларусь у познім сярэднявеччы. Утварэнне і ўмацаванне вялікага княства літоўскага, рускага, жамойцкага (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе вкл
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •Глава 5 беларусь у складзе рэчы паспалітай
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
- •Глава 6 еўропа і беларусь у канцы XVIII – першай палове XIX стагоддзя. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.2. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.2. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
- •6.3. Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
- •Глава 7 беларусь в перыяд развіцця капіталізма (1861 – люты 1917 гг.)
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.3. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.
- •7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
- •Глава 8 беларусь у пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд (1917 – 1920 гг.)
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ссрб і ЛітБел
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе рады (сакавік – снежань 1918 г.)
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ссрб і ЛітБел
- •8.4. Савецка-польская вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне ссрб. Рыжскі мірны дагавор (сакавік 1921 г.)
- •Глава 9 бсср у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.)
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў ссср, у тым ліку і ў бсср
- •9.1. Бсср у гады новай эканамічнай палітыкі
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў ссср, у тым ліку і ў бсср
- •Глава 10 беларусь у гады другой сусветнай вайны
- •10.1. Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад ссср
- •10.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
- •10.3. Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
- •10.4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
- •10.5. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі бсср
- •Глава 11 ссср у ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у 1950 – 1980–я гады
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне
- •11.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
- •11.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 1970 – 1980-я гады
- •Глава 12 станаўленне і развіццё суверэннай рэспублікі беларусь (1990 – 2008 гг.)
- •12.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.3. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •12.1. Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
- •12.2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
- •12.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •Літаратура
Глава 2 свет і беларусь у старажытны перыяд
2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
2.4. Духоўная культура і мастацтва першабытных людзей
2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання, як, напрыклад, тэалагічная (крэацыйная) канцэпцыя, што прыпісвае ўзнікненне чалавека божай волі, ці ўфалагічная тэорыя, якая заяўляе аб іншапланетным паходжанні людзей. Навуковая тэорыя, прынятая ў нашай краіне і ў большасці іншых, грунтуецца на эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна (1809 – 1882), які ў сваіх кнігах “Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбора” (1859) і “Паходжанне чалавека і палавы адбор” (1871) даказваў, што ў працэсе барацьбы за існаванне выжываюць тыя прадстаўнікі жывёльнага свету, якія ў найбольшай ступені прыстасоўваюцца да змяніўшыхся навакольных умоў. Пры гэтым адбываюцца біялагічныя змены як у антагенэзе (індывідуальным развіцці арганізмаў), так і ў працэсе філагенэза (развіцці асобных відаў, родаў, сямействаў, атрадаў і класаў). Чалавечая псіхіка, яго мышленне і працоўныя магчымасці, па меркаваннях Дарвіна, ёсць шматліка памножаныя натуральным адборам інстынкты.
На базе дарвінаўскай тэорыі эвалюцыі К. Маркс і Ф. Энгельс распрацавалі працоўную мадэль паходжання чалавека і чалавечага грамадства. Найбольш яскрава гэтая канцэпцыя апісана ў працах Ф. Энгельса “Роль працы ў працэсе пераўтварэння малпы ў чалавека” і “Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы”. Вялікую ролю ў з’яўленні чалавека і соцыума адыграла неабходнасць здабываць ежу ў змяніўшыхся прыродных умовах, што прывяло да пачатку выкарыстання малпамі прылад працы і да іх арганізацыі ў іерархічныя групы, дзе ў працэсе сумеснай дзейнасці выпрацавалася мова і пачало развівацца мышленне.
Адносна месца з’яўлення першых людзей да гэтага часу няма поўнай яснасці. Некаторыя навукоўцы лічаць, што гэта адбылося ў Цэнтральнай Афрыцы, іншыя называюць востраў Яву магчымай прарадзімай чалавецтва. Працэс эвалюцыі пачаўся яшчэ ў эпоху міацэна, паміж 20 – 12 мільёнамі гадоў. У гэты перыяд з’явіліся арыапітэкі і дрыапітэкі – чалавекападобныя малпы, якія былі яшчэ часткай жывёльнага свету. Іх развіццё затармазілася ў эпоху пліацэну (12 – 2,5 млн. гадоў таму назад), паколькі гэта было звязана з пачаткам ледавіковага перыяду і рэзкім пахаладаннем. Але менавіта змена клімату прывяла малпаў да неабходнасці прыстасоўвацца да новых умоў існавання. У выніку каля 4 – 1,5 млн. гадоў на тэрыторыі Афрыканскага кантынента з’явіліся і шырока рассяліліся аўстралапітэкі (“паўднёвыя малпы”). Існавала 3 разнавіднасці гэтых істот, і да гэтага часу ідуць навуковыя спрэчкі, ці з’яўляюцца яны продкамі сучаснага чалавека, альбо гэта – тупіковая галіна ў эвалюцыйным развіцці чалавекападобных малпаў – рамапітэкаў. Аўстралапітэкі мелі важнае адрозненне ад папярэднікаў – яны пачалі жыць і адшукваць ежу на зямлі, а не на вяршынях дрэў. Гэта прывяло да змянення шкілету і садзейнічала развіццю прамахаджэння.
Прыкладна 3,5 – 2,5 млн. гадоў з’явілася новая істота, якую навукоўцы назвалі “Homo habilis” – “чалавек умелы”. Яго і можна лічыць першым чалавекам, бо аб’ём мозга ў яго значна перавышаў мозг малпы (ён дасягаў 550-800 кубічных см), а самае галоўнае, ён пачаў выкарыстоўваць першыя каменныя прылады працы – прыродную гальку, якую, аднак, амаль не апрацоўваў і, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваў эпізадычна. З гэтага моманту пачынаецца археалагічная перыядызацыя, якая выдзяляе ў жыцці першабытнага чалавека тры вялікіх перыяды: каменны век, бронзавы век і жалезны век. Як зразумела па назвах, гэтыя перыяды адрозніваюцца матэрыяламі, з якіх першабытны чалавек вырабляў прылады працы.
Пачатак каменнага веку датуецца прыкладна 3,5 – 2,5 млн. гадоў, а яго заканчэнне – 3 тыс. гадоў да н. э., пачатак і канец бронзавага веку – адпаведна II тыс. г. да н. э. – VIII – VII стст. да н. э., пачатак і канец жалезнага – VIII – VII стст. да н.э. – VII – VIII стст. н. э. Акрамя таго, у кожным перыядзе выдзяляюць свае падперыяды, напрыклад, каменны век у сваю чаргу падзяляецца на палеаліт (ранні – 3,2 млн. г. – 150 тыс. г.; сярэдні – 150 тыс. г. – 40 тыс. г.; позні – 40 тыс. г. – 9 тыс. г.), мезаліт ( 9 тыс. г. да н. э. – 5 тыс. г. да н. э.), неаліт ( 5 тыс. г. да н. э. – 3 тыс. г. да н. э.); жалезны век адпаведна на ранні ( 8 тыс. г. да н. э. – 4 ст. н. э) і позні ( 4 ст. н. э. – 7 - 8 ст. н. э.).
У перыяд ранняга (ніжняга) палеаліту, у так званыя алдувайскую, дашэльскую, шэльскую і ашэльскую эпохі адбылося ўзнікненне новых тыпаў чалавечых істот: пітэкантрапа, сінантрапа, атлантрапа, гейдэльбергскага чалавека і інш. Аб’ём мозга пітэкантрапа быў каля 870 кубічных см, а ў сінантрапа яшчэ больш – каля 1040 кубічных см. Гэтыя віды актыўна выкарыстоўвалі прылады працы, знойдзеныя ў прыродзе – камяні і палкі, а таксама грубаапрацаваныя галечныя прылады (рубілы, разакі, адшчэпы), вялі статкавы вобраз жыцця, займаліся збіральніцтвам і прымітыўным паляваннем. У гэты час адбываецца пераход да новага тыпу чалавека – “Homo erektus” – “чалавек прамахадзячы”.
Надалей эвалюцыя прывяла да з’яўлення “Homo sapiens” – “чалавека разумнага”. Яго мозг набліжаўся да размераў мозга сучаснага чалавека – каля 1400 кубічных см. З’яўленне “чалавека разумнага” прыпадае на перыяд каля 200 – 150 тыс. гадоў. Да гэтага часу адносяць так званых “неандэртальцаў”. Гэты чалавечы тып атрымаў назву ад ракі Неандэрталь у Германіі, у даліне якой у 1856 годзе ўпершыню былі знойдзены яго костныя астанкі. У далейшым яны былі адкрыты і ў іншых месцах Еўропы, што сведчыць пра шырокае распаўсюджанне неадэртальцаў. Перыяд існавання неандэртальскага чалавека называюць эпохай мусцье, гэта час сярэдняга палеаліту.
Існавала некалькі тыпаў неандэртальцаў, якія мелі мозг аб’ёмам паміж 1300 – 1600 кубічных см., дасягалі росту 1,6 м., іх сярэдняя працягласць жыцця складала каля 30 гадоў (каля 40% усіх знойдзенных астанкаў памёрлі паміж 20 – 30 гадамі, 40% – да 20 гадоў, і толькі 20% пражылі болей, самы стары шкілет – прыкладна да 50 гадоў). Неандэртальцы мелі выцягнутую ўперад сківіцу, высокія надброўныя дугі, па знешнім выглядзе больш нагадвалі сучасных шымпанзэ. Тым не менш, яны былі ўжо зусім разумнымі істотамі, умелі не толькі карыстацца прыроднымі прыладамі працы, але і рабілі іх самі. Выяўлены груба апрацаваныя каменныя прылады з крэменю, якія рабіліся наступным чынам: ад крэмневага нуклеўса пры дапамозе другога камня адбіваліся невялікія кавалкі, у выніку з’яўлялася прылада з вострай кромкай, якой можна было рэзаць, рубіць ці скрэсці. У неандэратльцаў узніклі і першыя асобныя мужчынскія і жаночыя прылады – востраканечнікі і скрэблы адпаведна, што сведчыць пра архаічны падзел працы. Таксама гэтыя людзі маглі штучна здабываць і падтрымліваць агонь, у месцах стаянак неандэртальцаў знойдзены вогнішчы. Значыць, яны выкарыстоўвалі тэрмічную апрацоўку ежы (жарку), што не магло не адбіцца добрым чынам на паляпшэнні і ўдасканальванні іх фізічнага тыпу. Напрыканцы, неандэртальцы – першыя жывыя істоты, якія сталі прымяняць пахаванні сваіх памерлых сародзічаў. На тэрыторыі Еўропы знойдзенна некалькі неандэртальскіх пахаванняў: гэта прыродныя ямы, вымаіны, пячоры, куды змяшчалі цела нябожчыка і прыкрывалі зверху камянямі, веткамі, зямлёй. У адным з такіх пахаванняў каля цела знойдзены букет альбо вянок з раслін. Магчыма, гэта сведчанне зараджэння пахавальнага культа і рэлігійных уяўленняў. Што тычыцца сацыяльнай арганізацыі, то хутчэй за ўсё гэта быў чалавечы статак, заснаваны на праміскуітэце – неўпарадкаваных палавых сувязях.
Менавіта неандэрталец стаў першым тыпам чалавека, што пранік на тэрыторыю Беларусі. У час шырокага рассялення першых людзей па Еўропе (каля 600 тысяч гадоў) тэрыторыя нашай краіны была непрыдатная для асваення, бо была пакрыта ледавіком. У той час адбыліся 3 абледзяненні, якія закранулі Беларусь: 1) Бярэзінскі (Окскі) ледавік доўжыўся ад 500 да 350 тыс. гадоў; 2) Дняпроўскі доўжыўся ад 300 да 110 тыс. гадоў; 3) Валдайскі – 90 - 13 тыс. гадоў да н. э. Паміж Бярэзінскім і Дняпроўскім ледавікамі існавала эпоха першага міжледавікоўя (350 - 300 тыс. гадоў), калі на тэрыторыі Беларусі ўпершыню з’явіліся расліны, падобныя на сёняшнія (хваёвыя і шыракалістыя лясы), буйныя жывёлы (маманты, шарсцістыя насарогі, паўночныя алені і інш.), але слядоў знаходжання чалавека у гэты час у дадзеным арэале не знойдзена. Толькі паміж Дняпроўскім і Валдайскім ледавікамі, у час другога (Мікулінскага) міжледавікоў’я (110 – 90 тыс. гадоў) пачалося пранікненне неандэртальцаў на паўднёвы ўсход Беларусі. Аб гэтым сведчаць грубаапрацаваныя каменныя прылады працы, знойдзеныя каля вёсак Абідавічы, Свяцілавічы, Клеевічы і Падлужжа. Аднак ні стаянак неандэртальцаў, ні іх касцяных рэшткаў на Беларусі пакуль не знойдзена.
Пранікненне неандэртальцаў адбывалася ў час сярэдняга палеаліта (эпоха Мусцье). Але апошні ледавік (Валдайскі) прымусіў людзей зноў пакінуць тэрыторыю Беларусі. На гэты раз ільдом была закрыта толькі паўночная частка нашай рэспублікі – Віцебскае Паазер’е, але ў сумежных раёнах пражыванне было немагчыма з-за суровага клімату. Некалькі разоў ледавік адступаў і зноў вяртаўся. У час аднаго з такіх пацяпленняў, у эпоху верхняга палеаліту, на тэрыторыю Беларусі пранік чалавек сучаснага тыпу – краманьёнец. Краманьёнцы (Homo sapiens – “чалавек разумны”) з’яўляюцца апошнім тыпам у эвалюцыі чалавека. Іх аб’ём мозга дасягаў больш за 2000 кубічных см., па знешняму выгляду яны поўнасцю адпавядалі сучаснаму чалавеку. З’яўленне краманьёнцаў адносяць да 50 – 40 тысяч гадоў да н. э. На тэрыторыі Беларусі яны ўпершыню пасяліся каля 35 – 30 тысяч гадоў да н. э.
Ад часоў верхняга палеаліту ў нас захавалася 2 стаянкі: Юравічы (датуецца 24 тыс. гадоў да н. э.) і Бердыж (21 тыс. гадоў да н. э.). Абедзве яны знаходзяцца на паўднёвым усходзе Беларусі, бо чалавек рассяляўся з поўдня, па цячэнні рэк Дняпра і яго прытокаў. На стаянках знойдзены рэшткі жытлаў, якія ўяўлялі сабой пабудовы паўзямлянкавага тыпу з костак буйных жывёл (у асноўным мамантаў), абцягнутых скурамі. У цэнтры жытлаў знаходзіліся вогнішчы, на якіх гатавалі ежу і пры дапамозе якіх ацяплялі памяшканне. Таксама знойдзены крамянёвыя прылады працы (наканечнікі копьяў, нажы, скрэблы, рэтушоры і адбойнікі для апрацоўкі крэмніевых нуклеўсаў і інш.), апрацаваныя косткі жывёл, некаторыя з касцяных вырабаў аздоблены арнаментам – гэта першыя ўзоры старажытнага мастацтва. На стаянках, па падліках навукоўцаў, адначасова пражывала ўсяго па 35 – 40 чалавек, асноўнымі заняткамі якіх было калектыўнае паляванне загоннага тыпу, рыбалоўства і збіральніцтва. Існаваў архаічны падзел працы паміж мужчынамі і жанчынамі. Хутчэй за ўсё, сацыяльная арганізацыя гэтых людзей уяўляла сабой раннеродавую мацярынскую абшчыну.
16 – 15 тысяч гадоў да н. э. пачалося чарговае пахаладанне, і людзі вымушаны былі пайсці з Беларусі на поўдзень, пакінуўшы свае стаянкі. Толькі каля 11 тыс год да н.э. ледавік канчаткова адышоў на поўнач і ўся тэрыторыя Беларусі стала прыдатнай для рассялення людзей. Ад ледавіка застаўся характэрны раўнінны рэльеф з марэннымі ўзгоркамі, у нетрах якіх захаваліся асадкавыя пароды, а на паверхні засталіся рэшткі горных парод у выглядзе шматлікіх камянёў – крэмня, граніта, базальта і інш. Таксама рэліктамі ледавіка сталі азёры, якіх асабліва шмат на поўначы Беларусі, ён жа пакінуў нам разгалінаваныя рачныя сістэмы. З апошнім пацяпленнем на Беларусі ўладкаваліся раслінны і жывёльны свет сучаснага тыпу. Вялізныя жывёлы накшалт маманта, шарсцістага насарога саступілі сваё месца бурым мядзведзям, высакародным аленям, зубрам, ваўкам і іншым больш дробным прадстаўнікам фаўны, якія працягваюць сваё існаванне і да нашага часу.
Да канца 10 – пачатку 9 тысячагоддзя да н. э. адносіцца пачатак мезаліта (сярэдняга каменнага века), які доўжыўся да 5 тысячагоддзя да н. э. У гэты час адбываецца канчатковае і поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. На гэты раз сюды прышлі адразу некалькі груп плямёнаў рознай этнічнай прыналежнасці, якія ўтварылі 4 новыя этнічныя рэгіёны. З усходнееўрапейскай раўніны прышлі людзі, якія пасяліліся на тэрыторыі Сярэдняга Падняпроў’я, з поўдня чалавек па цячэнні Дняпра і яго прытокаў – Прыпяці і Бярэзіны – засяліў беларускае Палессе і цэнтральную частку краіны, з тэрыторыі Польшчы плямёны занялі захад Беларусі, а на поўначы, у Віцебскім Паазер’і, апынуліся выхадцы з тэрыторыі Германіі, якія прышлі сюды праз Польшчу і Літву.
Новыя плямёны стварылі першыя археалагічныя культуры на Беларусі: Свідэрскую, Каморніцкую, Яніславіцкую, Грэнскую і Сожскую. Яны адрозніваліся па метадах апрацоўкі камня і падзяляліся на культуры макралітычный, мікралітычнай ці змешанай макра-мікралітычнай вытворчасці. У макралітычных культурах выкарыстоўваліся прылады працы, зробленыя шляхам раскалвання крэмніевых нуклеўсаў на некалькі вялікіх адшчэпаў, з якіх вырабляліся нажы, скрэблы, разцы і іншыя вялікія прылады. Мікралітычная вытворчасць была заснавана на выкарыстанні маленькіх завостраных адшчэпаў, якія ўладкоўваліся ў спецыяльныя асновы з дрэва ці косці і служылі ў якасці ляза, маленькага нажа, наканечнікаў стрэл і інш. Плямёны змешанай вытворчасці выкарыстоўвалі адначасова і тую, і другую тэхніку вырабу прылад працы. У мезаліце значна пашырыўся інвентар, з’явіліся каменныя сякеры, долата, адбылося вынаходніцтва першага механічнага прыстасавання – лука са стрэламі. Значна павялічылася колькасць насельнікаў на Беларусі: да гэтага часу знойдзена каля 120 стаянак. Асноўным заняткам чалавека заставалася паляванне, а рыбалоўства і збіральніцва выконвалі дапаможную ролю. Сацыяльная арганізацыя – раннеродавая мацярынская абшчына.
Перыяд з 5 па 3 тысячагоддзе да н.э. называецца неалітам – новым каменным векам. У гэты час адбыліся карэнныя змены ў жыцці чалавека, якія атрымалі красамоўную назву “неалітычнай рэвалюцыі”. Сутнасць гэтай “рэвалюцыі” заключаецца ў пачатку перахода чалавека ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай. Адбываецца зараджэнне новых заняткаў чалавека: жывёлагадоўлі, земляробства і першых рамёстваў. У гэты час чалавек прыручыў першых жывёл (сабаку і каня), пачаў штучнае развядзенне некаторых злакаў і лекавых раслін. Ім былі вынайдзены ганчарнае і ткацкае рамёствы. Выраб глінянага посуду меў вялізнае значэнне, бо гэта дазволіла лепей зберагаць, транспарціраваць і прыгатаўляць прадукты харчавання і ежу. Вараныя стравы лепей засвойваліся арганізмам, што прывяло да павялічэння тэрмінаў жыцця і паляпшыння фізіялагічнага стану першабытнага чалавека.
Акрамя гэтага, чалавек навучыўся новым метадам апрацоўкі каменя: піленню, шліфаванню, свідраванню. Прылады працы сталі больш разнастайныя і дасканалыя. Знойдзена вялікая колькасць неалітычных каменных сякер з ідэальна круглымі адтулінамі і адшліфаванай паверхняй, іншыя прылады з высокай тэхнікай апрацоўкі. Аднак павелічэнне колькасці прылад (у сувязі з павелічэннем колькасці людзей) прывяло да недахопу сыравіны для іх вырабу. Колькасць крамянёвых нуклеўсаў, якія ляжалі на паверхні зямлі, рэзка скарацілася за папярэднія часы. Таму ў эпоху неаліту была наладжана здабыча крэмня шахтным спосабам. Каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці былі знойдзены шахты, дзе ў слаях крэйды старажытныя людзі здабывалі крэмень. Шахты дасягалі некалькіх метраў у глыбіню, мелі шматлікія разгалінаванні, некаторыя аб’ядноўваліся праз спецыяльныя калідоры. Гэта сведчыць аб працяглым часу карыстання дадзенымі радовішчамі крэмня. Першабытныя шахцёры выкарыстоўвалі ў якасці інструментаў прылады з косці, прымітыўныя лесвіцы з ствалоў сосен.
Рэвалюцыйныя змены ў гаспадарчай дзейнасці прывялі да паляпшэння жыццёвых умоў, што выклікала дэмаграфічны ўздым. Да эпохі неаліту адносяць больш за 500 стаянак, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі. Вынаходніцтва глінянага посуду дала магчымасць больш дакладна вызначыць арэалы распаўсюджання археалагічных культур. Своеасаблівымі адрозненнямі сталі форма посуду і арнаменты на ім. На тэрыторыі Беларусі ў неалітычны перыяд вызначаюцца 4 групы археалагічных культур. На ўсходзе, у верхнім цячэнні Дняпра, вылучалася Верхнедняпроўская культура, адметнай рысай якой стала грабенчата-ямачная кераміка. Цэнтр Беларусі і паўднёвыя раёны (Палессе) займала Днепра-Данецкая культура, асноўная частка якой размяшчалася на тэрыторыі Украіны. Яе вызначае грабенчата-накольчатая кераміка. Захад Беларусі з’яўляўся арэалам распаўсюджання Нёманскай культуры, на посудзе якой былі наколкі і насечкі. Поўнач займалі плямёны Нарвенскай групы, якіх адрознівала порыстая кераміка. Дно посуду гэтых культур было вострым ці закругленым для зручнасці карыстання на зямлі. Як і ў часы мезаліту, у неаліце працягвала сваё існаванне мацярынская родавая абшчына.
Такім чынам, каменны век быў першай гістарычнай эпохай у жыцці чалавека, у гэты час адбылося вылучэнне чалавека з жывёльнага свету, яго рассяленне і эвалюцыя. На тэрыторыю Беларусі чалавек прыйшоў даволі позна, у перыяд сярэдняга палеаліту (эпоха мусц’е), і быў прадстаўлены двумя відамі: неандэртальцам і краманьёнцам, якія паслядоўна змянілі адзін другога. У час каменнага веку адбылося вынаходніцтва першых прымітыўных прылад працы з каменю, пачынаецца архаічны падзел працы, у неаліце зараджаюцца новыя заняткі – земляробства, жывёлагадоўля і рамёствы.