Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
History_ Belarus.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
1.49 Mб
Скачать

9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі

Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі быў пакладзены ў чэрвені 1924 г. на другой сесіі ЦВК БССР, якая прыняла пастанову аб стварэнні спецыяльнай камісіі для ажыццяўлення гэтай палітыкі.

Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 1920-х года мела тры этапы.

  1. Складванне перадумоў (1921 – пачатак 1924 гг.);

  2. Рэальнае ажыццяўленне (1924 – 1928 гг.);

  3. Згортванне (з 1929 г.). Прычынамі згортвання з’явілася вяртанне да ідэалогіі сусветнай рэвалюцыі, адмова ад новай эканамічнай палітыкі, уніфікацыя і цэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання і культурнага развіцця.

Перадумовамі беларусізацыі сталі развіццё рыначных адносін у эканоміцы (свабода гандлю, грашовы падатак, арэнда і наём рабочай сілы, інвентару і г. д.), яе ўздым, што стварыла эканамічную базу для іншых рэформ; палітычная амністыя 1923 г. для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады; першае ўзбуйненне тэрыторыі БССР (сакавік 1924 г.); пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых навучальных устаноў (БДУ і інш.).

Асноўныя прынцыпы палітыкі беларусізацыі былі сфармуліраваны VII з’ездам КП(б)Б у сакавіку 1923 года. 15 ліпеня 1924 года на другой сесіі ЦВК БССР была прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”. З гэтага часу праграма беларусізацыі набыла сілу закона. Яна прадугледжвала наступныя напрамкі.

Развіццё беларускай культуры, стварэнне школ, тэхнікумаў, ВНУ з беларускай мовай навучання, адкрыццё культурна-асветніцкіх устаноў. Цэнтральнае месца ў мерапрыемствах палітыкі беларусізацыі адводзілася праблеме мовы. Афіцыйна заяўлялася, што на тэрыторыі БССР раўнапраўнымі прызнаюцца чатыры мовы – беларуская, руская, польская і яўрэйская. Улічваючы тое, што ў БССР паводле перапісу 1926 года большасць складалі беларусы (80,6%), беларуская мова абвяшчалася мовай зносінаў паміж дзяржаўнымі ўстановамі. Паміж дзяржаўнымі органамі БССР і СССР, а таксама саюзнымі рэспублікамі мовай зносінаў прызнавалася руская мова.

Выключнае месца ў палітыцы беларусізацыі адводзілася вывучэнню беларускай мовы, культуры, гісторыі.

Для падрыхтоўкі навуковых кадраў стваралася шырокая сетка курсаў беларусазнаўства. У 1921 годзе быў адкрыты БДУ, у 1922 годзе – Інбелкульт, які ў студзені 1929 года быў ператвораны ў Акадэмію Навук БССР. Першым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст У. І. Пічэта. Першым прэзідэнтам АН БССР – У.М. Ігнатоўскі. Да 1928 года каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання.

Была створана сістэма вышэйшай адукацыі. Акрамя БДУ, пачалі дзейнічаць БПІ, Горацкі земляробчы інстытут, Віцебскі ветэрынарны інстытут, педагагічныя інстытуты ў абласных цэнтрах

Практыкавалася вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіраўнічую партыйную, савецкую, прафесійную і грамадскую работу. Гэта называлася палітыкай карэнізацыі. Ставілася задача адбіраць прадстаўнікоў карэннага насельніцтва на тую ці іншую пасаду не па нацыянальнай прыкмеце – беларус-не беларус – а па дзелавых якасцях, веданню ўмоў і асаблівасцей Беларусі, дасканаламу валоданню беларускай і рускай мовамі.

Ажыццяўляўся перавод справаводства партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага і кааператыўнага апаратаў на беларускую мову. Агульны тэрмін для перавода справаводства на беларускую мову для ўсіх устаноў вызначаўся ў 3 гады. Ужо да 1927 года каля 80% служачых у цэнтральных органах улады валодалі беларускай мовай, да 48% павысілася ўдзельная вага мясцовага беларускага насельніцтва сярод раённых кіраўнікоў. Першымі за адзін год (да ліпеня 1925 г.) перайшлі на беларускую мову кіраўніцтва справамі ЦВК і СНК БССР, Наркамасветы і Наркамзема.

Пашырыўся выпуск газет, часопісаў, кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва “Савецкая Беларусь”. Развівалася беларуская літаратура. Пачаў дзейнічаць рад літаратурных аб’яднанняў, акрамя пісьменнікаў старэйшага пакалення, з’явіўся шэраг маладых паэтаў і празаікаў.

Актывізіравался краязнайчая работа. У раёнах ствараліся краязнаўчыя таварыствы, пачаўся выпуск часопіса “Наш край”.

Але з 1929 года палітыка беларусізацыі пачала згортвацца.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]