Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
History_ Belarus.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
1.49 Mб
Скачать

4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагоддзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. За няпоўныя сто гадоў беларуска-літоўскія палкі здейснілі каля 60 паходаў у адказ. Значную пагрозу стваралі крымскія татары. Татарскія напады адбыліся ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гадах. У 1362 годзе у бітве на рацэ Сінія Воды, левым прытоку паўднёвага Буга, войскі вялікага князя Альгерда атрымалі над татарамі перамогу, у выніку чаго да Вялікага княства Літоўскага былі далучаны землі Кіеўшчыны і Падолля. Паводле летапісных звестак, у Кулікоўскай бітве 1380 года прыняў удзел князь Андрэй Полацкі, які прывёў на поле Кулікова “войска вялікае” і камандаваў ў бітве з Мамаем “палком правай рукі”.

У 1410 годзе супраць крыжаносцаў аб’ядналіся войскі, у якія ўваходзілі палякі, беларусы, украінцы, рускія, чэхі і татары. Пад кіраўніцтвам Ягайлы і Вітаўта быў дадзены рашучы бой пад Грунвальдам. Удар для тэўтонцаў быў настолькі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў пасля гэтага не зведалі германскай агрэсіі.

Канец ХV – пачатак ХVІ стагоддзяў азнаменаваўся абвастрэннем адносін паміж Вільняй і Масквой. Паступова ВКЛ аказалася канкурэнтам усходнерускай Маскоўскай дзяржавы ў барацьбе за ўплыў у Усходняй Еўропе. І Вільня, і Масква лічылі сябе спадчыннікамі Кіеўскай Русі – дзяржавы Рурыкавічаў. Гэтая канкурэнцыя хутка перарасла ў канфрантацыю і працяглыя войны. Сумежныя тэррыторыі, Смаленск, Бранск, пачаргова захопліваліся то Маскоўскай дзяржавай, то ВКЛ. Сваю пазіцыю ў дачыненні да названых зямель Маскоўскія кіраўнікі сфармуліравалі наступным чынам: “ото одно наша отчина, кои города и волосці и ныне за нами; и вся руская земля, Киев и Смоленск и иные города… З божьею волею, из старины. От наших прородителей наши отчины”. Канфрантацыя паміж Масквой і Вільняй прыняла абвостраны характар пасля таго, як вялікі князь Маскоўскі Іван III аб’явіў сябе “государем всея Руси”, гэта значыць, адкрыта заявіў аб прэтэнзіях на ўсе землі старажытнай Кіеўскай Русі, ў тым ліку беларускія і ўкраінскія. Агрэсія ўсходняга суседа ішла пад лозунгам далучэння праваслаўнага насельніцтва ВКЛ да адзінаверцаў, вяртання былога адзінства Кіеўскай Русі. У выніку вайны з Масковіяй 1500 – 1503 гг. ВКЛ страціла 19 гарадоў (Чарнігаў, Гомель і інш.)

У 1512 годзе па ініцыятыве Масквы пачалася чарговая вайна. У 1513 годзе войска Васілія ІІІ, авалодаўшы Смаленскам, рушыла ў глыб княства ў напрамку Друцка і Оршы. Спыніць 80-тысячнае рускае войска Булгакава-Галіцы ды баярына Івана Чалядніна змагло толькі 30-тысячнае вялікакняжацкае войска на чале з Канстанцінам Астрожскім. Сутычка паміж імі адбылася 8 верасня 1514 года пад Оршай. Тонкі тактычны разлік гетмана Астрожскага, добрая ўзброенасць гарматамі войска ВКЛ, мужнасць воінаў дазволілі вялікакняжацкаму войску разбіць праціўніка і тым самым на пэўны час спыніць памкненні Масквы авалодаць суседнімі ліцвінскімі землямі.

Саперніцтву двух дзяржаў спрыялі палітычныя праблемы ВКЛ. У пануючым классе ВКЛ дамініравалі дзве княжацкія галіны – Гедымінавічы і Рурыкавічы, іх мірнае суіснаванне ў адной дзяржаве не выключала і ўзаемных спрэчак, падазронасці і нават канфрантацыі, бывалі выпадкі, калі беларускія князі апеліравалі да сваіх суродзічаў – князёў Рурыкавічоў з маскоўскай дынастыі. Гедымінавічы з іх прыхільнікамі ў саперніцтве арыентаваліся на палякаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]