Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кузьминич Т.В. - Библиографоведение. Теория.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
871.42 Кб
Скачать

3.2. Універсум чалавечай дзейнасці як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.

Н.А.Сляднева з'яўляецца аўтарам ідэаграфічнай канцэпцыі бібліяграфіі як грамадскай з'явы. Яна лічыць, што ў СДК (сістэме дакумент–спажывец) немагчыма ў поўнай меры вызначыць спецыфіку бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Існаванне бібліяграфіі трэба разглядаць у метасістэме Універсум чалавечай дзейнасці (УЧД). Універсум чалавечай дзейнасці – гэта складана арганізаваная дынамічная сукупнасць галін (відаў) дзейнасці, якія забяспечваюць жыццядзейнасць грамадства. Універсумам чалавечай дзейнасці ствараюцца інфармацыйныя і дакументныя патокі, якія патрабуюць бібліяграфічнага суправаджэння. УЧД з'яўляецца знешнім асяродкам, метасістэмай, якая нараджае і вызначае функцыянаванне бібліяграфіі. Прычынамі з'яўлення бібліяграфіі, на думку Н.А.Слядневай з'яўляюцца антрапалагічныя фактары, неабходнасць пераадолення біясацыяльных працэсаў старажытнага грамадства, «супярэчлівасці паміж неабмежаванай сацыяльнай практыкай чалавецтва і патрабуемымі ведамі, з аднаго боку, і абмежаванымі антрапалагічнымі параметрамі індывідуальнай свядомасці, здольнасцямі чалавека ствараць, успрымаць, перапрацоўваць, запамінаць, засвойваць і да т.п. пэўныя аб'ёмы інфармацыі, з другой»4. Як толькі аб’ём і разнастайнасць інфааб’ектаў (сэнсаў, тэкстаў), накопленых чалавецтвам , стаў несуразмерным з параметрамі індывідуальнай свядомасці і спецыфікай старажытных камунікацый ўзнікла неабходнасць эканоміі інтэлектуальных рэсурсаў свядомасці, памяці, аператыўнага мыслення, камунікатыўных намаганняў. Гэтыя патрэбнасці сфарміравалі прыёмы, метады ідэаграфіі (абазначэнні квантаў інфармацыі) пры дапамозе пэўных ідэаграм, згортвання пры іх дапамозе сэнсаў і аперыравання гэтымі ідэаграмамі замест іх арыгіналаў (фрагментаў старажытных ведаў, пратэкстаў), а затым са з’яўленнем кнігі прывялі да узнікнення бібліяграфіі ў традыцыйным значэнні гэтага тэрміна. Бібліяграфія з'яўляецца спецыфічнай метадычнай ці інфраструктурнай галіной УЧД, роднаснай статыстыцы, матэматыцы, сацыялогіі. Н.А.Сляднева лічыць, што ў сістэме Д–С няма месца інфармацыйным працэсам якаснага і колькаснага пераўтварэння ведаў. Усе гэтыя працэсы заменены толькі ростам колькасці дакументаў, іх рассейваннем і канцэнтрацыяй у прасторы і часе. Больш дакладна зараджэнне і існаванне бібліяграфіі можна прадэманстраваць, разглядаючы яе ў сістэме:

В

БІ БІ

А БІ К

БІ БІ

Д

Пачатковым пунктам вытворчасці БІ з'яўляецца інтэлектуальная праца аўтара тэкста (твора). У яго свядомасці выпрацоўваецца пэўная ідэаграма (формула праблемы, задачы) – прагноз будучых ведаў. Гэтую ідэаграму Н.А.Сляднева называе прагнастычнай (прагнознай) БІ. У далейшым на яе аснове з'яўляюцца такія элементы бібліяграфічнага апісання, як загаловак тэкста, анатацыя, ключавыя словы. У стварэнні іх удзельнічае аўтар. Ён жа, рыхтуючы тэкст, уключае ў яго элементы іншых тэкстаў, робіць спасылкі, даведачны аппарат – г.зн. стварае вялікія пласты ўнутрытэкставой (латэнтнай) бібліяграфіі. Пасля завяршэння стварэння тэкста аўтар дае яму сваё імя (аўтарства), назву, вызначае жанр, тыпа-відавую прыналежнасць – удзельнічае ў стварэнні афіннай БІ, якую дапаўняе выдавец. Ён фарміруе астатнія тытульныя элементы, стварае выдавецкую анатацыю, можа ствараць даведачны аппарат выдання. Гэтыя віды БІ непарыўна звязаны з тэкстам: без іх тэкст не існуе і яны без тэкста безсэнсоўны. Аднак БІ можа існаваць і адасоблена ад тэкста. Гэта вельмі вялікі масіў другаснай інфармацыі, якую Сляднева называе постэдзіцыйнай (адасобленай ад дакумента як непасрэднага яго ўладальніка). А.П.Коршунаў толькі яе і разглядае.