Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кузьминич Т.В. - Библиографоведение. Теория.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
871.42 Кб
Скачать

2. Віды бібліяграфіі па арганізацыйна-ведамаснай прымеце.

У сістэме функцыянавання фіксаванай інфармацыі ў грамадстве існуюць сацыяльныя інстытуты, у межах якіх ствараюцца, кумулююцца, распаўсюджваюцца дакументы. Гэта рэдакцыйна-выдавецкая справа, кніжны гандаль, бібліятэчная справа, архіўная справа, навукова-інфармацыйная справа, бібліяграфічная дзейнасць. Бібліяграфічная дзейнасць займае асобнае становішча, яна не мае арганізацыйнай цэласнасці, існуе ў межах іншых вышэйпералічаных інстытутаў і прадстаўляе карыстальніку не самі дакументы як крыніцы інфармацыі, а звесткі пра іх, бібліяграфічную інфармацыю. У названых інстытутах можна выдзеліць два асноўных узроўні ці контуры: непасрэдна-дакументны і дапаможны ці другасны (бібліяграфічны). Гэты дапаможны контур (уключаючы формы арганізацыі, суб'екты, мэты, аб'екты, працэсы, сродкі і вынікі) утварае частку грамадскай практыкі, якую называюць бібліяграфічная дзейнасць і якая па арганізацыйна-ведамаснай прымеце падзяляецца на наступныя інстытуцыянальныя віды бібліяграфіі: бібліятэчная бібліяграфія, выдавецкая бібліяграфія, кнігагандлёвая бібліяграфія, кніжнапалацкая бібліяграфія, навукова-інфармацыйная бібліяграфія, архіўная бібліяграфія, музейная бібліяграфія і магчыма іншыя, якія з'явяцца ў адпаведнасці са з'яўленнем новых сацыяльных інстытутаў СДК.

Сацыяльны інстытут СДК

Узроўні (контуры дзейнасці)

Від бібліяграфіі па арганізацыйна-ведамаснай прымеце (інстытуцыянальныя)

непасрэдна-дакументны

дапаможны ці другасны (бібліяграфічны)

Бібліятэчная

справа

Збіранне, захаванне і распаўсюджанне дакументнай прадукцыі, прызначанай для шырокага выкарыстання ў грамадстве

Фарміраванне інфармацыйна-пошукавага апарата, стварэнне другаснай інфармацыі, адасобленай ад пэўнага фонда, давядзенне БІ да карыстальнікаў

бібліятэчная бібліяграфія

выдавецкая справа

Стварэнне (рэакцыйная падрыхтоўка і тыражыраванне) дакументнай прадукцыі

Стварэнне разнастайных уліко-вых форм створанай, плануемай да стварэння прадукцыі, бібліяграфія аздабленне ствараемай прадукцыі, давядзенне БІ да карыстальнікаў

выдавецкая бібліяграфія

кнігагандлёвая справа

Продаж дакументнай прадукцыі

Стварэнне разнастайных уліковых форм прапануемай да продажу дакументнай прадукцыі, плануемай да продажу і да т.п., давядзенне БІ да карыстальнікаў

кнігагандлёвая бібліяграфія

дзейнасць кніжных палат (улікова-рэгістрацыйная дзейнасць)

Улік дакументнай прадукцыі на аснове дзяржаўнай рэгістрацыі

Стварэнне крыніц дзяржаўнай і рэпертуарнай бібліяграфіі, давядзенне БІ да карыстальнікаў

кніжнапалацкая бібліяграфія

навукова-інфармацыйная дзейнасць

Дзейнасць па аналітыка інфармацыйнаму забеспячэнню спецыялістаў

Стварэнне і давядзенне да спецыялістаў аналітыка-бібліяграфічных матэрыялаў

навукова-інфармацыйная бібліяграфія

архіўная дзейнасць

Збор, захаванне, навуковае даследаванне і прадастаўленне карыстальнікам архіўныя дакументы

Фарміраванне інфармацыйна-пошукавага апарата, даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне

архіўная бібліяграфія

музейная дзейнасць

Збор, захаванне, навуковае даследаванне і прадастаўленне карыстальнікам музейных экспанатаў (у тым ліку дакументаў)

Апісанне дакументных экспанатаў, фарміраванне інфармацыйна-пошукавага апарата

музейная бібліяграфія

Іншыя Інтэрнэт?

Іншыя

?

Іншыя

?

Іншыя

?

Заўвага. Можна разглядзець віды бібліяграфіі і наступным чынам:

– бібліятэчна-бібліяграфічная дзейнасць, яе сутнасць, аб’ект, традыцыі, узаемасувязь бібліятэчных і бібліяграфічных працэсаў,

– кнігагандлёва-бібліяграфічная дзейнасць, яе сутнасць, аб’ект, традыцыі, абумоўленасць працэсаў, сродкаў і вынікаў задачамі кніжнага гандлю як спецыфічнага інстытута сістэмы дакументных камунікацый,

– выдавецка-бібліяграфічная дзейнасць, яе сутнасць, аб’ект, традыцыі, узаемасувязь рэдакцыйна-выдавецкіх і бібліяграфічных працэсаў,

– бібліяграфічная дзейнасць кніжных палат (нацыянальных бібліятэк, іншых інфармацыйных устаноў некаторых краін) па дзяржаўным (нацыянальным) уліку дакументаванай прадукцыі,

– архіўна-бібліяграфічная дзейнасць, яе сутнасць, аб’ект, традыцыі, адрозненне ад іншых інстытуцыянальных відаў бібліяграфіі,

– бібліяграфічная дзейнасць органаў навуковай інфармацыі: спецыфіка, аб’ект, задачы, адрозненне ад іншых інстытуцыянальных відаў бібліяграфіі.

– бібліяграфічная дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі: асаблівасці стварэння і распаўсюджвання бібліяграфічнай інфармацыі ў друку, на радыё, тэлебачанні, сродкамі тэлекамунікацый і інш.

3. Віды бібліяграфіі па аднароднасці ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі. Бібліяграфічная прадукцыя з’яўляецца асноўным вынікам працэса бібліяграфавання, асноўным сродкам існавання і каналам распаўсюджвання бібліяграфічнай інфармацыі і таму заканамерна трэба выдзяляць віды бібліяграфіі па аднароднасці ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі і ў межах гэтай падставы выдзеліць: грамадскае прызначэнне, функцыянальна-мэтавае прызначэнне, змест бібліяграфіруемых дакументаў.

Віды бібліяграфіі па грамадскім прызначэнні ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі.

Стварэнне бібліяграфічнай прадукцыі заўсёды сацыяльна абумоўлена і накіравана на задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей грамадства ў цэлым, пэўных сацыяльных груп, асобных карыстальнікаў. Грамадскае прызначэнне БІ абумоўлівае яе фунцыянальную структуру – пералік і паслядоўнасць выканання асноўных грамадскіх функцый: пошукавая, камунікатыўная, ацэначная. У адпаведнасці з імі мэтазгодна выдзяляць віды бібліяграфіі па грамадскаму прызначэнню: бібліяграфія камунікатыўна-пошукавага і ацэначнага прызначэння ці адпаведна агульная і спецыяльная бібліяграфія. Асноўнае адрозненне гэтых відаў бібліяграфіі – канкрэтнае мэтавае і чытацкае прызначэнне. Агульная бібліяграфія яго не мае, яна разлічана на грамадства ў цэлым, у межах яе ствараюцца крыніцы БІ для ўліку дакументаваную прадукцыю пэўнага фонда (фондаў), выдадзеную на пэўнай тэрыторыі, мове, за пэўны перыяд часу, апавясціць грамадства аб існаванні дакументаў пэўнай формы і зместу. Спецыяльная бібліяграфія заўсёды мае канкрэтнае мэтавае і чытацкае (спажывецкае) прызначэнне, у межах яе ствараюцца крыніцы ў разліку на пэўную сферу абслугоўвання.