Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кузьминич Т.В. - Библиографоведение. Теория.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
871.42 Кб
Скачать

4. Вохрышава аб аб’ёме паняцця “бібліяграфічная дзейнасць”.

М.Г.Вохрышава лічыць, што ў паняцці дзейнасць абагульнена адзінства навукі і практыкі, пазнання і пераўтварэння. Да разгляду бібліяграфічнай дзейнасці правільна прымяняць інтэграцыйны падыход, пры якім пазнавальная сфера ўключаецца ў яе побач з практычнай. Бібліяграфічная дзейнасць пры гэтым накіравана на ўпарадкаванне функцыянуючай у грамадстве інфармацыі спецыфічнымі сродкамі і вывучэнне гэтага працэса. Пры гэтым маецца на ўвазе стварэнне спецыяльных сродкаў работы з інфармацыяй, а таксама працэсы навуковага пошуку і падрыхтоўкі кадраў.

Паняцці «бібліяграфія» і «бібліяграфічная дзейнасць» – найбольш агульныя па аб’ёме і змесце. Яны супадаюць у тым выпадку, калі бібліяграфічная дзейнасць прадстаўляецца на самым высокім узроўні абагульнення, пры якім адрозненні розных бібліяграфічных праяўленняў не фіксуюцца, яны здымаюцца прыналежносцю да бібліяграфічнага наогул.

Паняцце «бібліяграфія» выражае сукупнасць усіх бібліяграфічных з’яў у цэлым, выконвае функцыю абагульненай характарыстыкі, адрознення гэтай сацыяльнай з’явы ад іншых. Яго канкрэтызацыя звязана з выдзяленнем іншых вытворных паняццяў. Канкрэтызацыя паняцця «бібліяграфія» на самым высокім узроўні рэалізуецца ў паняцці «бібліяграфічная дзейнасць», у якім акцэнтуецца ўвага на функцыянальны, працэсуальны аспекты, указваецца на актыўнасць чалавека. Але такой канкрэтызацыі недастаткова. Яна не раскрывае формы рэальнага існавання, прыроду і структуру гэтага працэса. Гэта магчыма на іншых ступенях (узроўнях) канкрэтызацыі.

Бібліяграфічная дзейнасць, як і любая іншая, ўключае дзве сферы –практыку і пазнанне. Практычная дзейнасць мае асэнсаваны характар, ёй уласцівы ідэальныя кампаненты (веды, эмоцыі, пачуцці, увага, воля, мэты), накіраваныя на выканенне практычных дзеянняў. Яна з’яўляецца асновай для пазнання і скіравана не толькі на пераўтварэнне рэчаіснасці, а і на пазнанне.

У бібліяграфічнай пазнавальнай дзейнасці можна выдзеліць дзве падсістемы: навукова-пазнавальную, у межах якой выпрацоўваюцца новыя веды і вучэбна-пазнавальную, у межах якой рэпрадуцыруюцца падрыхтаваныя. Яны абедзве цесна звязаны з бібліяграфічнай практыкай: першая падпарадкавана мэце ўдасканалення бібліяграфічнай практыкі, другая – з прафесійнай падрыхтоўкай суб’екта бібліяграфічнай дзейнасці. Бібліяграфічная практыка з’яўляецца крыніцай развіцця тэарэтычных бібліяграфічных ведаў. Навука выпрацоўвае ідэальныя планы новых кірункаў дзейнасці.

Вучэбна-пазнальная бібліяграфічная дзейнасць арганічна ўключае ў сябе элементы навуковай дзейнасці (вытворчасці новых ведаў) і элементы практыкі (удзел у бібліяграфічных працэсах).

На практычную дзейнасць аказвае ўздзеянне і навукова-пазнавальная, і вучэбна-пазнавальная сферы. Вучэбна-пазнавальная з’яўляецца пасрэднікам паміж навукай і практыкай, таму што ў межах яе здзяйсняецца асваенне новых ведаў, якія потым будуць укараняцца ў практыку, дзякуючы дзейнасці суб’екта (бібліёграфа), які імі валодае. Адначасова практычная дзейнасць уключаецца ў вучэбна-пазнавальную праз непасрэдны практычны вопыт і апасрэдаваны (матэрыялы ў артыкулах, вучэбных, метадычных публікацыях).