Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кузьминич Т.В. - Библиографоведение. Теория.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
871.42 Кб
Скачать

4. Дзейнасныя віды бібліяграфіі.

Разглядаючы бібліяграфію як від дзейнасці лагічна выдзяляць віды бібліяграфіі і па тых прыметах, па якіх падзяляецца чалавечая дзейнасць наогул: прафесійная і непрафесійная (аматарская) бібліяграфія, вытворчая і спажывецкая бібліяграфія, творчая і рэпрадукцыйная і інш.

Вывады

Відавая класіфікацыя – складаная навуковая праблема. Від бібліяграфіі – курунак бібліяграфічнай дзейнасці вызначаны аднолькавымі класіфікацыйнымі прыметамі. У якасці такіх прымет (падстаў) могуць быць: арганізацыйна-ведамасная прымета, аднароднасць ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі, характар дзейнасці. Не гледзячы на выразнасць характарыстык асобных відаў бібліяграфіі, у практычнай дзейнасці яны цесна звязаны паміж сабой, ствараецца бібліяграфічная прадукцыя, якая адначасова як вынік працэса бібліяграфавання адносіцца да розных відаў бібліяграфіі (навукова-дапаможныя рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі, бягучыя тэматычныя бібліяграфічныя дапаможнікі і да т.п.)

Ключавыя паняцці: відавая класіфікацыя, від бібліяграфіі, бібліятэчная бібліяграфія, кнігагандлёвая бібліяграфія, выдавецкая бібліяграфія, архіўная бібліяграфія, агульная бібліяграфія, нацыянальная бібліяграфія, спецыяльная бібліяграфія, бягучая бібліяграфія, рэтраспектыўная бібліяграфія, перспектыўная бібліяграфія, універсальная бібліяграфія, галіновая бібліяграфія, персанальная, краязнаўчая, краіназнаўчая бібліяграфія.

ЛІТАРАТУРА

Коршунов, О.П. Библиографоведение. Общий курс: учеб. для вузов: в 2 ч / О.П.Коршунов. – М., 2001. – Ч. 1. Разд. ІІ–ІІІ. – С. 72–105.

Моргенштерн И.Г. Информационный и книжный мир. Библиография: избранное. – СПб., 2007. – С.55–67.

Лекцыя 9. БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА ЯК СІСТЭМА НАВУКОВЫХ ВЕДАЎ

Мэта лекцыі – прааналізаваць структуру і змест бібліяграфазнаўства, кірункі яго развіцця, асаблівасці тэрміналагічнай работы.

Пытанні

1. Бібліяграфазнаўства як навуковая дысцыпліна.

2. Функцыі бібліяграфазнаўства.

3. Структура бібліяграфазнаўства.

1. Бібліяграфазнаўства як навуковая дысцыпліна.

Бібліяграфазнаўства – грамадская навука аб структуры і якасцях бібліяграфічнай інфармацыі, заканамернасцях яе стварэння і выкарыстання. Бібліяграфазнаўства ўяўляе сабой сістэму ведаў аб бібліяграфіі і дзейнасць па яе фарміраванні і развіцці. Прадметам бібліяграфазнаўства з’яўляюцца бібліяграфічныя сувязі і адносіны ў сістэмы сацыяльных камунікацый, функцыі, мэты, законы, прынцыпы, змест іформы бібліяграфіі, структурныя кампаненты бібліяграфічнай дзейнасці, заканамернасці вытворчасці, пошука, распаўсюджвання, успрыняцця і выкарыстання бібліяграфічнай інфармацыі (ведаў).

Бібліяграфазнаўства скіравана на вытворчасць новых навуковых ведаў. Як кожная навука яна ўключае:

– навукоўцаў з іх ведамі, здольнасцямі, кваліфікацыяй, раздзяленнем працы,

– навуковымі структурамі (спецыяльныя кафедры вышэйшых навучальных устаноў, у межах якіх здзяйсняецца падрыхтоўка бібліёграфаў, навуова-даследчыя аддзелы бібліятэк, інфармацыйных устаноў),

– метады навукова-даследчай работы, паняційны апарат, сістэма навуковай інфармацыі,

– сума навуковых ведаў, якія выступаюць у якасці прадумовы, сродка і выніка бібліяграфічнай навуковай дзейнасці.

Бібліяграфазнаўства ўзнікла на аснове бібліяграфічнай практычнай дзейнасці, у ходзе развіцця якой узнікала неабходнасць абагульнення вопыту, метадычных падыходаў да стварэння бібліяграфічнай прадукцыі, прагназавання дзейнаці ў цэлым і асобных яе кірункаў. Гэтыя праблемы і шэраг іншых спачатку вырашаліся ў межах практыкі дзейнасці, але з яе пашырэннем, накапленнем эмпірычных даных, ускладненнем праблем з’явілася адбылася (згодна сістэмнага падыхода) дыферэнцыяцыя бібліяграфічнай дзейнасці на дзве падсістэмы: кіруемай і кіруючай, дзе аб’ект кіруемай – практычная дзейнасць, кіруючай – навуковая дзейнасць (бібліяграфазнаўства). Бібліяграфазнаўства базіруецца на бібліяграфічнай практычнай дзейнасці, але разам з тым яму ўласцівы свае ўнутрынавуковыя законы, свая логіка пакзнання, сувязь навуковых паняццяў і катэгорый.

2. Функцыі бібліяграфазнаўства. Бібліяграфазнаўства выконвае ў дачыненні да бібліяграфічнай дзейнасці шэраг функцый:

– інфармацыйную (у яго межах адбываецца накапленне і перадача навуковай інфармацыі (ведаў),

– тлумачальную (выяўляецца сутнасць бібліяграфічных з’яў, устанаўліваюцца прычынна-выніковыя сувязі),

– эўрыстычная (у межах бібліяграфазнаўства адкрываюцца новыя сувязі, заканамернасці, шляхі і кірункі ракзвіцця бібліяграфіі ў грамадстве),

– прагнастычная (прагнозная) – бібліяграфазнаўства паказвае шляхі, перспектывы развіцця асобных бібліяграфічных з’яў, практычнай дзейнасці наогул,

– сінтэзуючая (навука займаецца вытворчасцю ведаў, сінтэзам новых ведаў на аснове ўжо створаных і даных бібліяграфічнай практычнай дзейнасці).