Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кузьминич Т.В. - Библиографоведение. Теория.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
871.42 Кб
Скачать

6. Рэзультаты (вынікі) бібліяграфічнай дзейнасці.

Рэзультат – заключны кампанент унутранай структуры бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Гэта рэалізаваная мэта дзейнасці. Доўгі час асноўным вынікам бібліяграфічнай практыкі лічылі бібліяграфічныя дапаможнікі. У межах дзейнаснага і сістэмна-дзейнаснага падыходаў бібліяграфія стала разглядацца працэс (сукупнасць працэсаў) і адпаведна трэба разглядаць і рэзультаты– як вынікі гэтых працэсаў. Канчаткаўым рэзультатам бібліяграфічнай дзейнасці А.П.Коршунаў лічыць рэальнае задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей чалавека. Найбольш агульным вынікам працэса бібліяграфавання – сістэму бібліяграфічных дапаможнікаў, працэса бібліяграфічнага абслугоўвання – давядзенне да карыстальнікаў станоўчых ці адмоўных адказаў на іх разавыя запыты. Сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў надзвычай разнастайная па сваім складзе. А.П.Коршунаў прапанаваў блочна-фасетную схему іх класіфікацыі і падзяліў гэтыю сукупнасць на чатыры асноўныя блокі: па грамадскім прызначэнні, па асаблівасцях зместу, фармы і мэтавага прызначэння дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання, па спецыфічных аспектах метадаў бібліяграфавання, уласнай фарме дапаможнікаў. У межах кожнага з блокаў выдзелены асобныя віды дапаможнікаў. Такім чынам, упарадкавана каля 140 разнавіднасцей бібліяграфічных дапаможнікаў, прычым практычна ўсе класіфікацыйныя рады адкрыты.

М.Г.Вохрышава таксама суадносіць рэзультаты бібліяграфічнай дзейнасці з асноўнымі бібліяграфічнымі працэсамі. Яна вызначае 3 асноўныя працэсы – бібліяграфіраванне, бібліяграфічнае абслугоўванне і бібліяграфічнае выкарыстанне і адпаведна і мадэль вынікаў, прычым не толькі асноўных, а і дадаткаўых.

Працэсы (узровень праяўлення выніка)

Вынік

Асноўны

Дадатковы

Бібліяграфіраванне

Д – БІ

Бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфічны дапаможнік)

Выяўленне новых тэм

Выяўленне дадатковага матэрыяла

Пашырэнне кругагляда бібліёграфа

Бібліяграфічнае абслугоўванне

БІ – карыстальнік

Задавальненне патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі

Авалоданне карыстальнікам спосабамі бібліяграфічнай дзейнасці

Атрыманне дадатковай інфармацыі

Удасканаленне метадаў бібліяграфіч-най дзейнасці

Фарміраванне новых бібліяграфічных патрэбнасцей

Бібліяграфічнае выкарыстанне

Д – карыстальнік

Задавальненне патрэбнасцей у дакументах

Атрыманне праз зваротную сувязь звестак аб карыснасці БІ

Адкрыццё карыстальнікам новых маг-чымасцей выкарыстання атрыманай інфармацыі

Удасканаленне методыкі дзейнасці

Фарміраванне новых бібліяграфічных патрэбнасцей

Вывады

Бібліяграфічная практычная дзейнасць мае складаную ўнутраную структуру, у якую ўключаны суб’екты і аб’екты, ставяцца ўласцівыя толькі ёй мэты, здзяйсняюцца спецыфічныя для яе працэсы, выкарыстоўваюцца і/ці ствараюцца адпаведныя сродкі, дасягаюцца вынікі, якія забяспечваюць запатрабаванасць дзейнасці грамадствам, яе актуальнасць і шматпланавасць рэалізацыі. Сацыяльная і канкрэтна-гістарычная абумоўленасць бібліяграфічнай практычнай дзейнасці ўплывае на асаблівасці праяўленняў у межах асноўных кампанентаў.

Тэарэтычныя прадстаўленні асноўных кампанентаў бібліяграфічнай дзейнасці ў цэлым і практычнай дзейнасці, як яе неад’емнай часткі, абумоўлены спецыфікай падыходаў да разгляду сутнасці бібліяграфіі як грамадскай з’явы, метасістэмы, у якую яна ўваходзіць.

Ключавыя паняцці: бібліёграф, дакументы, карыстальнікі, бібліяграфаванне, бібліяграфічнае абслугоўванне, бібліяграфічны пошук, метады бібліяграфічнай дзейнасці, каналы давядзення бібліяграфічнай інфармацыі, тэхнічныя сродкі бібліяграфічнай дзейнасці, віды бібліяграфічных дапаможнікаў.

ЛІТАРАТУРА

Вохрышева, М.Г. Библиографическая деятэльность: структура и эффективность / М.Г.Вохрышева. – М., 1989. – С.25–51.

ГОСТ 7.0-99. СИБИД. Информационно-библиотечная деятельность, библиография: Термины и определения. – Введ. 1.06.2000. – Мн.: Белстандарт, 1999. – 23 с.

Коршунов, О.П. Библиографоведение. Общий курс: учеб. для вузов: в 2 ч / О.П.Коршунов. – М., 2001. – Ч. 1. Разд. ІІ–ІІІ. – С. 24–71.

Коршунов, О.П. Библиографоведение. Общий курс: учеб. для вузов / О.П.Коршунов. – М.: Книжная палата, 1990. – С.73–104.

Фокеев, В.А. Библиография: теоретико-методологические основания: учеб. пособие. – СПб., 2006. С.265–282.

Моргенштерн И.Г. Информационный и книжный мир. Библиография: избранное. – СПб., 2007. – С.234–273.

Гречихин, А.А. Общая библиография: Учеб. для студентов высш. учеб. заведений, обуч. по направлению книговедение/ А.А.Гречихин. – М.: Изд-во МГУП, 2000. – С. 137–172.

Гардукалова, Г.Ф. Документальный поток социальной тэматики как объект библиографической деятэльности / Г.Ф.Гардукалова; ЛГИК им. Н. К. Крупской. – Л., 1990. – 108 с.

Лекцыя 8. ВІДАВАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ БІБЛІЯГРАФІІ

Мэта лекцыі – прааналізаваць знешнюю структуру бібліяграфіі як грамадскай з’явы, асноўныя падыходы да разгляду відавой класіфікацыі і асобных відаў бібліяграфіі.

Пытанні

1. Відавая класіфікацыя як навуковая праблема.

2. Віды бібліяграфіі па арганізацыйна-ведамаснай прымеце.

3. Віды бібліяграфіі па аднароднасці ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі.

4. Дзейнасныя віды бібліяграфіі.

  1. Відавая класіфікацыя як навуковая праблема.

Від бібліяграфіі і відавая класіфікацыя – адна з самых палемічных праблем айчыннага бібліяграфазнаўства. З канца ХХ ст. на падставе распрацоўкі структурна-функцыянальнага падыхода яна трансфарміравалася ў праблему функцыянальнага зместу (сутнасці) бібліяграфічнай дзейнасці.

Праблема відаў бібліяграфіі ўзнікла ў той час, калі пад тэрмінам «бібліяграфія» разумелі як асобны бібліяграфічны дапаможнік ці іх сукупнасць, а відавая класіфікацыя як класіфікацыя бібліяграфічнай прадукцыі па розных прыметах (з укараненнем УДК для класіфікацыі дакументаў. Б.С.Баднарскі прымяніў яе для класіфікацыі бібліяграфічнай прадукцыі ў працы «Бібліяграфія рускай бібліяграфіі» 1913–1929).

З 50-х гг ХХ ст. аб'ём паняцця «бібліяграфія» стаў разглядацца як від дзейнасці і адпаведна і віды бібліяграфіі трэба было трансфарміраваць у віды бібліяграфічнай дзейнасці і вызначаючы іх улічваць сутнасна-функцыянальныя характарыстыкі бібліяграфіі спачатку як дзейнасці па стварэнні і давядзенні бібліяграфічнай інфармацыі, пазней яшчэ і навуковай і арганізацыйнай. Гэта не адразу ўлічвалася, да таго ж часам пры распрацоўцы класіфікацыі бібліяграфіі не вытрымліваліся лагічныя правілы:

1. Адзінства падстаў дзялення (у адным класіфікацыйным радзе віды могуць выдзяляцца толькі па адной дакладна сфармуляванай прымеце);

2. Неперакрыжаванасць дзяленняў (віды ў межах адной групы павінны выключаць адзін аднаго, ні адзін не павінен перакрыжоўваць другі, падпадаць пад другі ці яму падпарадкоўвацца);

3. Суразмернасць дзялення (выдзеленыя па адной прымеце віды бібліяграфіі павінны ахопліваць усе бібліяграфічныя з'явы);

4. Непарыўнасць дзялення (нельга пераскокваць з бліжэйшага класа ў больш аддалены).

Варыянты відавой класіфікацыі бібліяграфіі.

Храналагічны перыяд

Аўтарства

Віды бібліяграфіі

1927

Яніцкі М.Ф.

  1. Апісальная

  2. Рэкамендацыйная

1931

Здобнаў М.У.

  1. Улікова-рэгістрацыйная

  2. Крытычная

  3. Рэкамендацыйная

1940

Кананоў П.Х.

  1. Уліковая

  2. Прагматычная

50–60-я гг.

Нікалаеў В.А.

Рашацінскі І.І.

  1. Інфармацыйная

  • дзяржаўная

  • навукова-інфармацыйная

  • масава-інфармацыйная

  • кнігагандлёвая і кнігавыдавецкая

2. Рэкамендацыйная

60-я гг. ХХ ст.

Брыскман М.А. і інш.

1. Інфармацыйная

  • дзяржаўная

  • навукова-інфармацыйная

  • масава-інфармацыйная

  1. Рэкамендацыйная

  2. Крытычная

60-я гг. ХХ ст.

Шэраг аўтараў

  1. Дзяржаўная

  2. Навукова-дапаможная

  3. Рэкамендацыйная

1968

А.І.Барсук

  1. Базавая

  • дзяржаўная (нацыянальная)

  • рэгіянальная (мясцовага друку)

  1. Навукова-дапаможная

  2. Масава-вытворчая

4. Рэкамендацыйная

1971

ГОСТ 16448–70

  1. дзяржаўная

  2. Навукова-дапаможная

  3. Універсальная

  4. Галіновая

1973

Беспалава Э.К.

  1. Інфармацыйная

  2. Рэкамендацыйная

1975

Барсук А.І.

  1. Базісная

  2. Навукова-дапаможная

  3. Вытворчая

  4. Навукова-папулярная

  5. Асартыментная

1977

Барсук А.І.

Сфера універсальнага

  1. Дзяржаўная

  2. Выдавецка-кнігагандлёвая

Сфера прафесійнага

1. Навукова-дапаможная

  1. Вытворча-дапаможная

Сфера агульнацікавага (непрафесійнага)

  1. Навукова-папулярная

1978

ГОСТ 7.0–77

  1. Дзяржаўная

  2. Навукова-дапаможная

  3. Рэкамендацыйная

  4. Галіновая

  5. Краязнаўчая

  6. Выдавецка-кнігагандлёвая

  7. Бягучая

  8. Рэтраспектыўная

  9. Бібліяграфія бібліяграфіі

1986

Вохрышава М.Г.

  1. Вытворчая і спажывецкая

–Вытворча-дапаможная

–Сацыяльна-дапаможная

–Навукова-дапаможная

–Вучэбна-дапаможная

–Самаадукацыйная

2. даведачна-бібліяграфічная дзейнасць па апавяшчэнню аб дакументах

3. рэкамендацыйна-бібліяграфічная дзейнасць, дзейнасць па бібліяграфічнаму згортванню дакументаў

4.інстутыцыйныя віды дзейнасці

  1. Прафесійныя і непрафесійныя віды дзейнасці

1985

ГОСТ 7.0–84

Толькі віды бібліяграфічных дапаможнікаў

ГОСТ 7.0–99

Толькі віды бібліяграфічных дапаможнікаў

2000

Грачыхін А.А.

функцыянальныя тыпы бібліяграфіі:

  • дзяржаўная,

  • крытычная (навукова-дапаможная),

  • рэкамендацыйная,

  • бібліяграфія бібліяграфіі

2000-я гг.

Косырава В.А.

Універсальная (агульная)

Спецыяльная

Галіновая

Прыватная

2002

Сляднева Н.А.

Прагнозная

Латэнтная

Афінная

Постэдзіцыйная

2004, 2007

Факееў В.А.

Віды бібліяграфічных ведаў:

– штодзённыя

– навукова-эмпірычныя

Пры даследаванні бібліяграфіі ў гістарычным ракурсе часта разглядаюць развіццё і адпаведна віды бібліяграфічнай прадукцыі. Такі падыход не адлюстроўвае і не дазваляе упарадкаваць усю шматграннасць бібліяграфічных з’яў. Калі разглядаць бібліяграфію як дзейнасць (гэта робіцца ў межах дзейнаснага ці сістэмна-дзейнаснага падыхода), то адпаведна і віды бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці) трэба выдзяляць у іншым ракурсе і браць да ўвагі ўсе кампаненты бібліяграфічнай дзейнасці, а не толькі бібліяграфічную прадукцыю. Сёння найбольш арганізацыйна ўстойлівымі і развітымі з’яўляюцца наступныя віды бібліяграфіі: дзяржаўная, рэпертуарная, каталожная, масавая, навукова-дапаможная, рэкамендацыйная, краязнаўчая, бібліяграфія бібліяграфіі і асобна бібліяграфазнаўства. У вышэй прапанаванай табліцы прыведзены розныя погляды на відавую класіфікацыю бібліяграфіі і гэтыя віды сустракаюцца найбольш часта. Але іх нельга прыводзіць у адным лагічным радзе (парушаюцца вышэй прыведзеныя патрабаванні) і не апісваецца ўся відавая разнастайнасць.

А.П.Коршунаў лічыць, што падставамі для вызначэння відавой класіфікацыі бібліяграфія як дзейнасць могуць быць:

  1. арганізацыйна-ведамасная прымета,

  2. аднароднасць ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі,

  3. дзейнасныя віды бібліяграфіі.