Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кузьминич Т.В. - Библиографоведение. Теория.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
871.42 Кб
Скачать

5. Жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.

Жанр – гэта гістарычна складзены род бібліяграфічнай прадукцыі, які абагульняе найбольш характэрныя рысы, ўласцівыя значнай групе бібліяграфічных дакументаў. Да сённяшняга часу склаліся наступныя жанры бібліяграфічных дапаможнікаў: бібліяграфічная манаграфія, путевадзіцель па літаратуры, біябібліяграфічны слоўнік, бібліяграфічная энцыклапедыя, план чытання, экспрэс-інфармацыя, рэфератыўны зборнік, рэфератыўны часопіс і інш.

Бібліяграфічная манаграфія – буйны бібліяграфічны дапаможнік навукова-дапаможнага прызначэння, які створаны на падставе паглыбленага вывучэння вялікага масіву дакументаў, разглядае праблему ўсебакова і змяшчае новыя ці ўдакладненыя звесткі аб бібліяграфіруемых дакументах.

Путевадзіцель па літаратуры - бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае звесткі аб першасных дакументах, крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі па тэме і метадычныя парады і рэкамендацыі па іх выкарыстанню.

Біябібліяграфічны слоўнік - бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае біяграфічныя звесткі аб пэўных асобах і бібліяграфічную інфармацыю аб іх творах і творах пра іх.

Бібліяграфічная энцыклапедыя - бібліяграфічны дапаможнік, у якім сабраны фактычныя звесткі і апісанні літаратуры па пэўнай галіне ведаў ці тэме і размеркаваны ў алфавітным, прадметна-тэматычным ці сістэматычным парадку.

План чытання - бібліяграфічны дапаможнік, у якім дакладна рэгламентуецца склад і паслядоўнасцьчытання па пэўнаму пытанню.

Экспрэс-інфармацыя - перыядычнае часопіснае ці ліставое інфармацыйнае выданне, якое змяшчае аб’ёмны рэферат (рэфераты) найбольш актуальных апублікаваных замежных крыніц ці неапублікаваных айчынных дакументаў па актуальных для пэўных катэгорый карыстальнікаў праблемах.

Дайжэст – кароткі пераказ (фрагменты – цытаты, вытрымкі, канспекты, рэфераты) тэкстаў шэрагу дакументаў, падабраныя па пэўнай змястоўнай ці фармальнай прыметах.

Праспект даведачнае і/ці рэкламнае выданне, якое змяшчае сістэматызаваны пералік дакументаў (дакумента), прызначаных да выпуску, продажы ці экспаніраванню.

Рэфератыўны часопіс – часопіс, асноўны змест якога складаюць сістэматызаваныя бібліяграфічныя апісанні з індыкатыўнымі рэфератамі рэфератыўнымі анатацыямі.

Рэфератыўны зборнік – зборнік, асноўны змест якога складаюць сістэматызаваныя бібліяграфічныя апісанні з інфарматыўнымі рэфератамі.

Паказальнік цытуемай літаратуры – пералік упамянутых і/ці цытуемых дакументаў у тых ці іншых выданнях (публікацыях), які дапамагае выяўляць выкарыстаныя аўтарамі дакументы і раскрывае ўнутраныя сувязі ў межах дакументных (тэкставых) камунікацый. Акрамя форм, тыпаў і жанраў бібліяграфічных дапаможнікаў існуе вялікая колькасць відаў, вызначаных па розных прыметах (гэта будзе разгледжана ў наступных лекцыях).

Вывады

Бібліяграфічная інфармацыя існуе ў вуснай і фіксаванай формах. Фіксаваная форма называецца бібліяграфічным запісам, які з’яўляецца асноўным элементам любога бібліяграфічнага дапаможніка. Бібліяграфічны дапаможнік (бібліяграфічны дакумент) – гэта асноўны спосаб існавання і сродак распаўсюджвання дакументаванай бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфічныя дапаможнікі разнастайны па сваёй, форме, тыпавых, жанравых і відавых характарыстыках. Іх удасканаленне, памнажэнне разнастайнасці адбываецца ў цеснай сувязі з развіццём інфармацыйных камунікацый, навукі, тэхнічных сродкаў.

Ключавыя паняцці: бібліяграфічнае паведамленне, бібліяграфічны запіс, бібліяграфічны дапаможнік, бібліяграфічны дакумент, картачныя каталогі і картатэкі, базы даных, друкаваная бібліяграфічная прадукцыя, бібліяграфічны спіс, бібліяграфічны агляд, дапаможны паказальнік, паказальнік да выдання, прыкніжныя, прыартыкульныя, унутрыкніжныя, унутрычасопісныя, унутрыгазетныя бібліяграфічныя спісы, бібліяграфічная манаграфія, пуцевадзіцель па літаратуры, бібліяграфічны даведнік, біябібліяграфічны слоўнік, бібліяграфічная энцыклапедыя, план чытання, экспрэс-інфармацыя, рэфератыўны часопіс, рэфератыўны зборнік, праспект і інш.

ЛІТАРАТУРА:

  1. Библиотечное дело: Терминологический словарь / Рос. гос. б-ка. – З-е, перераб. и доп. изд. – М., 1997. – 168 с.

  2. Коршунов О.П. Библиографоведение: Общий курс: Учебник. – М., 1990. – С. 27-35; М., 2001. – С. ***

Лекцыя 4. ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ СТРУКТУРА БІБЛІЯГРАФІЧНАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Мэта лекцыі – даць уяўленне аб функцыях бібліяграфіі як грамадскай з’явы і прааналізаваць сучасныя падыходы да вызначэння функцыянальнай структуры бібліяграфіі.

Пытанні

  1. Функцыянальная структура як навуковая праблема

  2. А.П.Коршунаў аб функцыях бібліяграфічнай інфармацыі.

    1. Дваіснасць БІ.

    2. Інфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў як аснова вызначэння грамадскіх функцый БІ.

    3. Адпаведнасці ў сістэме дакументных камунікацый і фарміраванне асноўных грамадскіх функцый БІ.

    4. Генетычная і лагічная функцыянальная структура БІ.

3. Дыскусія 80-х гадоў ХХ ст. аб функцыях бібліяграфічнай інфармацыі. Знешнія і ўнутраныя функцыі бібліяграфічнай інфармацыі.

4. Н.А.Сляднева аб функцыянальнай структуры бібліяграфічнай інфармацыі.

5. В.А.Факееў аб функцыях бібліяграфічнай інфармацыі (ведаў).

  1. Функцыянальная структура як навуковая праблема.

Функцыя – гэта знешняе праяўленне якасцей аб`екта. У функцыях праяўляецца сутнасць бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі) як грамадскай з’явы. Функцыянальная структура бібліяграфіі павінна адлюстроўваць разнапланавасць кірункаў яе рэалізацыі, разнастайнасць з’яў, якія яна ўключае, прычым кожная з іх выконвае свае задачы ў адносінах да грамадства ў цэлым ці асобных грамадскіх інстытутаў, сфер дзейнасці. Таму існуе такая разнастайнасць у поглядах на функцыянальную структуру бібліяграфіі як грамадскай з’явы і асобных яе структурных частак (бібліяграфічнай прадукцыі, галіновых кірункаў і інш.). Асноўныя падыходы да абгрунтавання функцыянальнай структуры бібліяграфіі як грамадскай з’явы можна падзяліць на дзве асноўныя групы: канцэпцыі функцыянальнай “дапаможнасці” і “самастойнасці” бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі).

У межах канцэпцый функцыянальнай “дапаможнасці” бібліяграфію разглядаюць як дапаможную сферу дзейнасці і адпаведна функцыянальная структура яе абумоўлена задачамі, якія яна выконвае ў адносінах да гэтых сфер дзейнасці. Такі пералік функцый у прынцыпе не можа быць абмежаваным. Згодна падыходаў функцыянальнай самастойнасці трэба выдзяляць функцыі, якія яна сама выконвае як грамадская з’ява, для выканання якіх яна з’явілася і якія адрозніваюць яе ад іншых сфер чалавечай дзейнасці. У апошнія дзесяцігоддзі развіваюцца якраз такія падыходы. Яны прадстаўлены ў дакументаграфічнай канцэпцыі, распрацаванай А.П.Коршунавым, інформаграфічнай (ідэаграфічнай) Н.А.Слядневай, когніталагічнай (когнітаграфічнай) В.А.Факеева, культуралагічнай М.Р.Вохрышавай, упраўленчай А.А.Грачыхін і інш.