
- •Бібліяграфія ў структуры інфармацыйнай інфраструктуры грамадства
- •3.Метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы
- •3.1. Сістэма дакументальных камунікацый (дакумент – спажывец) як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.
- •3.2. Універсум чалавечай дзейнасці як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.
- •3.3. Свет тэкставых камунікацый (свет тэкстаў – свет карыстальнікаў) як метасістэма існавання бібліяграфіі
- •2. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 70-я–80-я гг. Хх ст.
- •3. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 90-я гг. Хх ст. – пачатку ххі ст.
- •4. Якасці бібліяграфічнай інфармацыі.
- •2. Агульная характарыстыка бібліяграфічных дапаможнікаў як асноўнай формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі.
- •3. Формы бібліяграфічных дапаможнікаў.
- •4.Тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў.
- •5. Жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.
- •2. А.П.Коршунаў аб функцыях бібліяграфічнай інфармацыі.
- •4. Вохрышава аб аб’ёме паняцця “бібліяграфічная дзейнасць”.
- •Бібліяграфічная дзейнасць
- •5. Прынцыпы і заканамернасці бібліяграфічнай дзейнасці як аснова яе ўвасаблення ў грамадскай практыцы.
- •5. Заканамернасці развіцця бібліяграфічнай дзейнасці (бібліяграфіі).
- •2. Рысы, уласцівыя бібліяграфічнай практыцы.
- •3. Тэарэтычныя падыходы да разгляду бібліяграфічнай практычнай дзейнасці.
- •Асноўныя кірункі структурыравання бібліяграфічнай практычнай дзейнасці.
- •2. Мэта як ідэальны структурны кампанент бібліяграфічнай дзейнасці.
- •6. Рэзультаты (вынікі) бібліяграфічнай дзейнасці.
- •2. Віды бібліяграфіі па арганізацыйна-ведамаснай прымеце.
- •Бібліяграфія
- •Нацыянальная (бягучая і рэтраспектыўная (рэпертуарная))
- •Бібліяграфія
- •Бібліяграфія
- •4. Дзейнасныя віды бібліяграфіі.
- •3. Структура бібліяграфазнаўства.
- •2. Змена парадыгм у бібліяграфазнаўстве
- •3. Асноўныя сучасныя канцэпцыі бібліяграфазнаўства.
- •3.1. Інфармацыйна-дакументаграфічная канцэпцыя.
6. Рэзультаты (вынікі) бібліяграфічнай дзейнасці.
Рэзультат – заключны кампанент унутранай структуры бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Гэта рэалізаваная мэта дзейнасці. Доўгі час асноўным вынікам бібліяграфічнай практыкі лічылі бібліяграфічныя дапаможнікі. У межах дзейнаснага і сістэмна-дзейнаснага падыходаў бібліяграфія стала разглядацца працэс (сукупнасць працэсаў) і адпаведна трэба разглядаць і рэзультаты– як вынікі гэтых працэсаў. Канчаткаўым рэзультатам бібліяграфічнай дзейнасці А.П.Коршунаў лічыць рэальнае задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей чалавека. Найбольш агульным вынікам працэса бібліяграфавання – сістэму бібліяграфічных дапаможнікаў, працэса бібліяграфічнага абслугоўвання – давядзенне да карыстальнікаў станоўчых ці адмоўных адказаў на іх разавыя запыты. Сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў надзвычай разнастайная па сваім складзе. А.П.Коршунаў прапанаваў блочна-фасетную схему іх класіфікацыі і падзяліў гэтыю сукупнасць на чатыры асноўныя блокі: па грамадскім прызначэнні, па асаблівасцях зместу, фармы і мэтавага прызначэння дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання, па спецыфічных аспектах метадаў бібліяграфавання, уласнай фарме дапаможнікаў. У межах кожнага з блокаў выдзелены асобныя віды дапаможнікаў. Такім чынам, упарадкавана каля 140 разнавіднасцей бібліяграфічных дапаможнікаў, прычым практычна ўсе класіфікацыйныя рады адкрыты.
М.Г.Вохрышава таксама суадносіць рэзультаты бібліяграфічнай дзейнасці з асноўнымі бібліяграфічнымі працэсамі. Яна вызначае 3 асноўныя працэсы – бібліяграфіраванне, бібліяграфічнае абслугоўванне і бібліяграфічнае выкарыстанне і адпаведна і мадэль вынікаў, прычым не толькі асноўных, а і дадаткаўых.
Працэсы (узровень праяўлення выніка) |
Вынік |
|
Асноўны |
Дадатковы |
|
Бібліяграфіраванне Д – БІ |
Бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфічны дапаможнік) |
Выяўленне новых тэм Выяўленне дадатковага матэрыяла Пашырэнне кругагляда бібліёграфа |
Бібліяграфічнае абслугоўванне БІ – карыстальнік |
Задавальненне патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі |
Авалоданне карыстальнікам спосабамі бібліяграфічнай дзейнасці Атрыманне дадатковай інфармацыі Удасканаленне метадаў бібліяграфіч-най дзейнасці Фарміраванне новых бібліяграфічных патрэбнасцей |
Бібліяграфічнае выкарыстанне Д – карыстальнік |
Задавальненне патрэбнасцей у дакументах |
Атрыманне праз зваротную сувязь звестак аб карыснасці БІ Адкрыццё карыстальнікам новых маг-чымасцей выкарыстання атрыманай інфармацыі Удасканаленне методыкі дзейнасці Фарміраванне новых бібліяграфічных патрэбнасцей |
Вывады
Бібліяграфічная практычная дзейнасць мае складаную ўнутраную структуру, у якую ўключаны суб’екты і аб’екты, ставяцца ўласцівыя толькі ёй мэты, здзяйсняюцца спецыфічныя для яе працэсы, выкарыстоўваюцца і/ці ствараюцца адпаведныя сродкі, дасягаюцца вынікі, якія забяспечваюць запатрабаванасць дзейнасці грамадствам, яе актуальнасць і шматпланавасць рэалізацыі. Сацыяльная і канкрэтна-гістарычная абумоўленасць бібліяграфічнай практычнай дзейнасці ўплывае на асаблівасці праяўленняў у межах асноўных кампанентаў.
Тэарэтычныя прадстаўленні асноўных кампанентаў бібліяграфічнай дзейнасці ў цэлым і практычнай дзейнасці, як яе неад’емнай часткі, абумоўлены спецыфікай падыходаў да разгляду сутнасці бібліяграфіі як грамадскай з’явы, метасістэмы, у якую яна ўваходзіць.
Ключавыя паняцці: бібліёграф, дакументы, карыстальнікі, бібліяграфаванне, бібліяграфічнае абслугоўванне, бібліяграфічны пошук, метады бібліяграфічнай дзейнасці, каналы давядзення бібліяграфічнай інфармацыі, тэхнічныя сродкі бібліяграфічнай дзейнасці, віды бібліяграфічных дапаможнікаў.
ЛІТАРАТУРА
Вохрышева, М.Г. Библиографическая деятэльность: структура и эффективность / М.Г.Вохрышева. – М., 1989. – С.25–51.
ГОСТ 7.0-99. СИБИД. Информационно-библиотечная деятельность, библиография: Термины и определения. – Введ. 1.06.2000. – Мн.: Белстандарт, 1999. – 23 с.
Коршунов, О.П. Библиографоведение. Общий курс: учеб. для вузов: в 2 ч / О.П.Коршунов. – М., 2001. – Ч. 1. Разд. ІІ–ІІІ. – С. 24–71.
Коршунов, О.П. Библиографоведение. Общий курс: учеб. для вузов / О.П.Коршунов. – М.: Книжная палата, 1990. – С.73–104.
Фокеев, В.А. Библиография: теоретико-методологические основания: учеб. пособие. – СПб., 2006. С.265–282.
Моргенштерн И.Г. Информационный и книжный мир. Библиография: избранное. – СПб., 2007. – С.234–273.
Гречихин, А.А. Общая библиография: Учеб. для студентов высш. учеб. заведений, обуч. по направлению книговедение/ А.А.Гречихин. – М.: Изд-во МГУП, 2000. – С. 137–172.
Гардукалова, Г.Ф. Документальный поток социальной тэматики как объект библиографической деятэльности / Г.Ф.Гардукалова; ЛГИК им. Н. К. Крупской. – Л., 1990. – 108 с.
Лекцыя 8. ВІДАВАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ БІБЛІЯГРАФІІ
Мэта лекцыі – прааналізаваць знешнюю структуру бібліяграфіі як грамадскай з’явы, асноўныя падыходы да разгляду відавой класіфікацыі і асобных відаў бібліяграфіі.
Пытанні
1. Відавая класіфікацыя як навуковая праблема.
2. Віды бібліяграфіі па арганізацыйна-ведамаснай прымеце.
3. Віды бібліяграфіі па аднароднасці ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі.
4. Дзейнасныя віды бібліяграфіі.
Відавая класіфікацыя як навуковая праблема.
Від бібліяграфіі і відавая класіфікацыя – адна з самых палемічных праблем айчыннага бібліяграфазнаўства. З канца ХХ ст. на падставе распрацоўкі структурна-функцыянальнага падыхода яна трансфарміравалася ў праблему функцыянальнага зместу (сутнасці) бібліяграфічнай дзейнасці.
Праблема відаў бібліяграфіі ўзнікла ў той час, калі пад тэрмінам «бібліяграфія» разумелі як асобны бібліяграфічны дапаможнік ці іх сукупнасць, а відавая класіфікацыя як класіфікацыя бібліяграфічнай прадукцыі па розных прыметах (з укараненнем УДК для класіфікацыі дакументаў. Б.С.Баднарскі прымяніў яе для класіфікацыі бібліяграфічнай прадукцыі ў працы «Бібліяграфія рускай бібліяграфіі» 1913–1929).
З 50-х гг ХХ ст. аб'ём паняцця «бібліяграфія» стаў разглядацца як від дзейнасці і адпаведна і віды бібліяграфіі трэба было трансфарміраваць у віды бібліяграфічнай дзейнасці і вызначаючы іх улічваць сутнасна-функцыянальныя характарыстыкі бібліяграфіі спачатку як дзейнасці па стварэнні і давядзенні бібліяграфічнай інфармацыі, пазней яшчэ і навуковай і арганізацыйнай. Гэта не адразу ўлічвалася, да таго ж часам пры распрацоўцы класіфікацыі бібліяграфіі не вытрымліваліся лагічныя правілы:
1. Адзінства падстаў дзялення (у адным класіфікацыйным радзе віды могуць выдзяляцца толькі па адной дакладна сфармуляванай прымеце);
2. Неперакрыжаванасць дзяленняў (віды ў межах адной групы павінны выключаць адзін аднаго, ні адзін не павінен перакрыжоўваць другі, падпадаць пад другі ці яму падпарадкоўвацца);
3. Суразмернасць дзялення (выдзеленыя па адной прымеце віды бібліяграфіі павінны ахопліваць усе бібліяграфічныя з'явы);
4. Непарыўнасць дзялення (нельга пераскокваць з бліжэйшага класа ў больш аддалены).
Варыянты відавой класіфікацыі бібліяграфіі.
Храналагічны перыяд |
Аўтарства |
Віды бібліяграфіі |
1927 |
Яніцкі М.Ф. |
|
1931 |
Здобнаў М.У. |
|
1940 |
Кананоў П.Х. |
|
50–60-я гг. |
Нікалаеў В.А. Рашацінскі І.І. |
2. Рэкамендацыйная |
60-я гг. ХХ ст. |
Брыскман М.А. і інш. |
1. Інфармацыйная
|
60-я гг. ХХ ст. |
Шэраг аўтараў |
|
1968 |
А.І.Барсук |
4. Рэкамендацыйная |
1971 |
ГОСТ 16448–70 |
|
1973 |
Беспалава Э.К. |
|
1975 |
Барсук А.І. |
|
1977 |
Барсук А.І. |
Сфера універсальнага
Сфера прафесійнага 1. Навукова-дапаможная
Сфера агульнацікавага (непрафесійнага)
|
1978 |
ГОСТ 7.0–77 |
|
1986 |
Вохрышава М.Г. |
–Вытворча-дапаможная –Сацыяльна-дапаможная –Навукова-дапаможная –Вучэбна-дапаможная –Самаадукацыйная 2. даведачна-бібліяграфічная дзейнасць па апавяшчэнню аб дакументах 3. рэкамендацыйна-бібліяграфічная дзейнасць, дзейнасць па бібліяграфічнаму згортванню дакументаў 4.інстутыцыйныя віды дзейнасці
|
1985 |
ГОСТ 7.0–84 |
Толькі віды бібліяграфічных дапаможнікаў |
|
ГОСТ 7.0–99 |
Толькі віды бібліяграфічных дапаможнікаў |
2000 |
Грачыхін А.А. |
функцыянальныя тыпы бібліяграфіі:
|
2000-я гг. |
Косырава В.А. |
Універсальная (агульная) Спецыяльная Галіновая Прыватная |
2002 |
Сляднева Н.А. |
Прагнозная Латэнтная Афінная Постэдзіцыйная |
2004, 2007 |
Факееў В.А. |
Віды бібліяграфічных ведаў: – штодзённыя – навукова-эмпірычныя |
Пры даследаванні бібліяграфіі ў гістарычным ракурсе часта разглядаюць развіццё і адпаведна віды бібліяграфічнай прадукцыі. Такі падыход не адлюстроўвае і не дазваляе упарадкаваць усю шматграннасць бібліяграфічных з’яў. Калі разглядаць бібліяграфію як дзейнасць (гэта робіцца ў межах дзейнаснага ці сістэмна-дзейнаснага падыхода), то адпаведна і віды бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці) трэба выдзяляць у іншым ракурсе і браць да ўвагі ўсе кампаненты бібліяграфічнай дзейнасці, а не толькі бібліяграфічную прадукцыю. Сёння найбольш арганізацыйна ўстойлівымі і развітымі з’яўляюцца наступныя віды бібліяграфіі: дзяржаўная, рэпертуарная, каталожная, масавая, навукова-дапаможная, рэкамендацыйная, краязнаўчая, бібліяграфія бібліяграфіі і асобна бібліяграфазнаўства. У вышэй прапанаванай табліцы прыведзены розныя погляды на відавую класіфікацыю бібліяграфіі і гэтыя віды сустракаюцца найбольш часта. Але іх нельга прыводзіць у адным лагічным радзе (парушаюцца вышэй прыведзеныя патрабаванні) і не апісваецца ўся відавая разнастайнасць.
А.П.Коршунаў лічыць, што падставамі для вызначэння відавой класіфікацыі бібліяграфія як дзейнасць могуць быць:
арганізацыйна-ведамасная прымета,
аднароднасць ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі,
дзейнасныя віды бібліяграфіі.