Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
N_A_Leyko_A_I_Fedorina_KATALOGIZATsIYa_DOKUMYeN....doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
928.77 Кб
Скачать

6.2. Фарміраванне машыначытальных бібліяграфічных запісаў у фармаце belmarc

Асноўнае прызначэнне фармату BELMARC – вызначэнне і уніфікацыя структуры і напаўнення ўваходных бібліяграфічных запісаў зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.

Распрацоўка MARC–сумяшчальнага фармату бібліягра-фічных запісаў прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

– уніфікацыю структуры машыначытальных баз даных на аснове міжнароднага фармату UNIMARC;

– стварэнне эталона якасці апісання нацыянальнага дакумента ў машыначытальнай нацыянальнай каталагізацыі з улікам міжнародных патрабаванняў;

– забеспячэнне карыстальнікам зводнага каталога ўмоў многааспектнага пошуку літаратуры, а таксама больш камфортных умоў заказу літаратуры;

– больш поўнае адлюстраванне ў электроннай форме фондаў розных бібліятэк на аснове адзіных падыходаў;

– магчымасць праграмнага фарміравання якасных бібліяграфічных прадуктаў: ад каталагізацыйнай карткі да нацыянальных рэтраспектыўных бібліяграфічных паказальнікаў;

– стварэнне ўмоў для арганізацыі карпаратыўнай каталагізацыі, гэта значыць забеспячэнне бібліятэк незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці якаснай бібліяграфічнай інфар­мацыяй;

– забеспячэнне сумяшчальнасці нацыянальнага фармату баз даных з нацыянальнымі фарматамі іншых краін, у тым ліку расійскім нацыянальным фарматам [51].

Фармат BELMARC у адпаведнасці з міжнародным стандартам уключае шмат структурных элементаў. Толькі для апісання апублікаваных (у тым ліку дэпаніраваных) і неапублікаваных дакументаў на любых носьбітах – кніг, серыяльных выданняў і іншых рэсурсаў – выкарыстоўваюцца 380 элементаў запісу (падпалёў), 260 з якіх унікальныя па сваіх функцыях, не паўтараюцца ў складзе іншых палёў. 18 элементаў уведзены для выкарыстання на нацыянальным узроўні, палова з іх выкарыстоўваецца для забеспячэння сумяшчальнасці з расійскім камунікатыўным фарматам. Абавязковымі з’яўляюцца 10 палёў нацыянальнага фармату [51].

Фармат не капіруе схемы апісання многаўзроўневых дакументаў (мнагатомных, серыяльных выданняў, аналітычных апісанняў), але дазваляе атрымаць любыя выхадныя фарматы, у тым ліку і звычайныя каталожныя карткі.

У такіх апісальных элементах фармату BELMARC, як звесткі, якія адносяцца да назвы, і ў заўвагах не прымяняюцца скарачэнні.

Структура беларускага MARC-сумяшчальнага абменнага фармату бібліяграфічных запісаў у цэлым адпавядае структуры UNIMARC. У камунікатыўным фармаце вызначаны маркеры для кожнага элемента запісу і уніфікаваны склад палёў і падпалёў, якія змяшчаюць бібліяграфічныя звесткі. Пэўныя палі запаўняюцца ў адпаведнасці з правіламі складання біблія­графічнага запісу.

Запіс у фармаце складаецца з трох асноўных кампанентаў: маркера, даведніка і пераменных палёў.

Маркер запісу ўключае элементы даных, якія забяспечваюць наяўнасць інфармацыі, неабходнай для апрацоўкі запісу, і змяшчаюць лічбы або кадзіраваныя значэнні і ідэнтыфікуюцца адпаведнымі пазіцыямі сімвалаў. Маркер мае фіксаваную даўжыню, якая ўключае 24 пазіцыі сімвалаў і з’яўляецца першым полем запісу. Пазіцыі сімвала нумаруюцца ад 0 да 23. Маркер запісу фарміруецца ў адпаведнасці з палажэннямі стандарту ISO 2709. Ён змяшчаецца ў пачатку кожнага запісу і мае статус абавязковага элемента фармату.

Кадзіроўка ажыццяўляецца з дапамогай нумаратараў поля, якія складаюцца з трох элементаў: меткі, індыкатара, ідэнтыфікатара.

Метка – гэта трохзначная лічба, якая абазначае тып бібліяграфічных даных. Напрыклад, 200.

Індыкатары – два лічбавыя сімвалы, якія размешчаны непасрэдна пасля меткі. Напрыклад, 200 1#. Адсутнасць значэння індыкатара абазначаецца знакам # (хэш).

Кожнае поле, як правіла, складаецца з некалькіх падпалёў, якія раздзяляюцца з дапамогай ідэнтыфікатара. Ідэнтыфікатар – спецыяльны сімвал, які ўключае знак $ (даляр) і літарны сімвал ніжняга рэгістра ( або лічбы ад 0 да 9). Напрыклад, $a, $f, $3.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]