Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
N_A_Leyko_A_I_Fedorina_KATALOGIZATsIYa_DOKUMYeN....doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
928.77 Кб
Скачать

4.1.4. Дадатковыя бібліяграфічныя запісы

У алфавітным каталогу, які з'яўляецца састаўной часткай даведачна-бібліяграфічнага апарату бібліятэкі, для больш поўнага раскрыцця фонду бібліятэкі і пашырэння аспекту пошуку выданняў разам з асноўнымі шырока выкарыстоўваюцца дадатковыя запісы. Яны забяспечваюць пошук па дадатковых прыметах. Першы элемент дадатковага запісу адрозніваецца ад першага элемента асноўнага запісу. Дадатковыя запісы дапамагаюць ствараць аўтарскія комплексы, якія адлюстроўваюць працы адной асобы ў адным месцы незалежна ад таго, у якой ролі яна б ні выступала, а таксама дапамагаюць сабраць у адным месцы публікацыі ўстановы або арганізацыі.

Нягледзячы на тое, што першы элемент дадатковага запісу адрозніваецца ад першага элемента асноўнага запісу, дадатковы запіс адрозніваецца ад асноўнага таксама і формай.

Гэта робіцца для таго, каб можна было па знешніх прыметах адрозніць іх адзін ад другога. Пры гэтым паслядоўнасць элементаў захоўваецца.

Састаўленне дадатковых запісаў залежыць ад віду выдання, яго паліграфічнага афармлення і віду асноўнага запісу. Аб'ём іх прымянення вызначаецца бібліятэкай у адпаведнасці з яе профілем, задачамі, саставам чытачоў і характарам іх запытаў.

Дадатковыя запісы звычайна шырока выкарыстоўваюцца ў буйных навуковых бібліятэках. Яны складаюцца на сааўтараў, аўтараў літаратурнай апрацоўкі, рэдактараў, складальнікаў, калектыўных аўтараў, назву кнігі. У некаторых бібліятэках з улікам запытаў чытачоў неабходна скласці дадатковыя запісы на імя першага аўтара кнігі, калі іх чатыры або пяць; на ілюстратараў, перакладчыкаў вершаваных тэкстаў; на назву асобных выданняў (падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, слоўнікаў, даведнікаў і г.д.).

Даведкі аб дадатковых запісах указваюцца пасля асноўнага бібліяграфічнага запісу з новага радка ад другой вертыкальнай лініі. У даведках дапускаюцца скарачэнні.

Асноўны запіс

Бабенка, Л.С.

Музыка: вучэб. дапам. для 3 кл. шк. з беларус. мовай навучання [Тэкст] / Бабенка Л.С., Зенава Л.І. – Мн.: Беларусь, 1990. – 126 с.:іл., нот. іл.

ISBN 5-338-00568-9 (у пер.).

I. Сааўт.

Дадатковы запіс

Зенава, Л.І.

Бабенка, Л.С.

Музыка: вучэб. дапам. для 3 кл. шк. з беларус. мовай навучання [Тэкст] / Бабенка Л.С., Зенава Л.І. – Мн., 1990. – 126 с.: іл., нот. іл.

У дадатковым запісе загаловак (або назва) пішацца на першым радку ад другой вертыкальнай лініі. Далей указваюцца загаловак і абавязковыя элементы асноўнага запісу: асноўная назва, звесткі аб адказнасці (аб індывідуальных аўтарах) і выданні, месца і год выдання, спецыфічнае абазначэнне матэрыялу і аб'ём. Разам з тым дадатковы бібліяграфічны запіс павінен ў дастатковай ступені характарызаваць змест дакумента.

Дадатковыя запісы бываюць імянныя і на назву кнігі. Складаюцца яны па пэўнай схеме.

Схема імяннога дадатковага запісу і на назву кнігі

Загаловак дадатковага запісу і на назву кнігі.

Загаловак асноўнага запісу.

Асноўная назва [Агульнае абазначэнне матэрыялу] /

звесткі аб адказнасці (аб індывідуальных аўтарах). –

Звесткі аб выданні. – Месца выдання, дата выдання. –

Спецыфічнае абазначэнне матэрыялу і аб'ём.

Схема дадатковага запісу да асноўнага, складзенага пад назвай

Загаловак дадатковага запісу.

Асноўная назва [Агульнае абазначэнне матэрыялу] /

звесткі аб адказнасці (аб індывідуальных аўтарах). –

Звесткі аб выданні. – Месца выдання, дата выдання. –

Спецыфічнае абазначэнне матэрыялу і аб'ём.

Дадатковыя запісы на сааўтараў складаюцца пры апісанні дакументаў, якія напісаны двума або трыма аўтарамі. Калі ў асноўным запісе ўказаны два аўтары, то дадатковы запіс складаецца на імя другога аўтара, калі тры – на другога і трэцяга. Прозвішчы аўтараў у загалоўку дадатковага запісу, а таксама прозвішчы аўтараў апрацоўкі твораў народнай творчасці прыводзяцца без паясняльных слоў.

Асноўны запіс

Беларускія загадкі [Тэкст]: [для мал. шк. узросту / уклад.: Я.Саламевіч; маст.: Р.Цімохава]. – Мн.: Юнацтва, 1989. – 62 с.

ISBN 5-7880-0163-3.

І. Саламевіч, Я., уклад.

ІІ. Цімохава, Р., маст.

Дадатковыя запісы

Саламевіч, Я., уклад.

Беларускія загадкі [Тэкст]: [для мал. шк. узросту / уклад.: Я.Саламевіч; маст.: Р.Цімохава]. – Мн., 1989. – 62 с.: каляр. іл.

Цімохава, Р., маст.

Беларускія загадкі [Тэкст]: [для мал. шк. узросту / уклад.: Я.Саламевіч; маст.: Р.Цімохава]. – Мн., 1989. – 62 с.: каляр. іл.

Асноўны запіс

Космач, Г.А.

Всемирная история новейшего времени [Текст]: учеб. пособие для учащихся 9 кл. В 2 кн. Кн. 1 / Г.А.Космач, Г.Г.Лазько, В.Н.Сидорцов. – Мн.: Нар. асвета, 1993. – 254 с.

ISBN 5-341-01153-8.

І. Соавт. ІІ. Соавт.

Дадатковыя запісы

Лазько, Г.Г.

Космач Г.А.

Всемирная история новейшего времени [Текст]: учеб. пособие для учащихся 9 кл. В 2 кн. Кн. 1 / Г.А.Космач, Г.Г.Лазько, В.Н.Сидорцов. – Мн., 1993. – 254 с.

Сидорцов, В.Н.

Космач, Г.А.

Всемирная история новейшего времени [Текст]: учеб. пособие для учащихся 9 кл. В 2 кн. Кн. 1 / Г.А.Космач, Г.Г.Лазько, В.Н.Сидорцов. – Мн., 1993. – 254 с.

Асноўны запіс

Верабей і мыш [Тэкст]: беларус. нар. казка: [для дашк. узросту] / апрац. А. Якімовіча; маст. В.Сакалова. – Мн.: Юнацтва, 1989. – 22 с. каляр. іл. – (Б-чка дзіцячага сада).

ISBN 5-7880-0165-Х.

І. Якімовіч, А.

Дадатковы запіс

Якімовіч, А.

Верабей і мыш [Тэкст]: беларус. нар. казка: для дашк. узросту. – Мн., 1989. – 22 с.: каляр. іл.

Асноўны запіс

Помнікі мастацкай культуры Беларусі [Тэкст]: новыя даслед.: зб. арт. / рэд.: С.В.Марцэ­леў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1989. – 202 с.: іл.

ISBN 5-339-00180-6 (у пер.): Б.ц.

І. Марцэлеў, С.В., рэд.

Дадатковы запіс

Марцэлеў, С.В., рэд.

Помнікі мастацкай культуры Беларусі [Тэкст]: новыя даслед.: зб. арт. / рэд.: С.В.Марцэлеў. – Мн., 1989. – 202 с.: іл.

Дадатковыя запісы пад загалоўкам прымяняюцца таксама пры апісанні кніг, якія прысвечаны жыццю і дзейнасці славутых грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў і інш. (так называемая “персаналія“). У загалоўку дадатковага запісу пасля прозвішча і ініцыялаў прыводзяцца аддзяляемыя ад іх коскай словы “аб ім“ або “аб ёй“.

Асноўны запіс

Арлоў, У.

Ефрасіння Полацкая [Тэкст] = Ефросиния Полоцкая. – Мн.: Маст. літ., 1992. – 220 с., [13] іл. – (Святыя зямлі Беларускай).

ISBN 5-340-01238-7.

І. Полацкая, Ефрасіння, аб ёй.

Дадатковы запіс

Полацкая, Ефрасіння, аб ёй.

Арлоў, У.

Ефрасіння Полацкая [Тэкст] = Ефросиния Полоцкая. – Мн., 1992. – 220 с., [13] іл.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]