- •Бібліяграфічнае апісанне
- •Isbn 985-6579-92-9 © н.А.Ляйко, а.І.Фядорына, 2006 г.
- •Уводзіны
- •Загаловак бібліяграфічнага запісу
- •Класіфікацыйны індэкс
- •1.2. Бібліяграфічнае апісанне як элемент бібліяграфічнага запісу
- •1.3. Функцыі бібліяграфічнага запісу і патрабаванні, якія прад’яўляюцца да яго
- •1.4. Асноўныя прынцыпы складання бібліяграфічнага запісу
- •Загаловак
- •2.2. Стандартызацыя бібліяграфічнага апісання: гісторыя, сучасны стан
- •3.2. Дакумент як аб'ект для складання бібліяграфічнага апісання
- •3.3. Вобласці і элементы бібліяграфічнага апісання
- •3.4. Загаловак бібліяграфічнага запісу
- •3.5. Віды бібліяграфічнага запісу
- •I асноўны дадатковы V
- •Пашыраны
- •Кароткі
- •4.1.2.Бібліяграфічны запіс пад загалоўкам, які ўключае назву арганізацыі
- •4.1.3. Бібліяграфічны запіс пад назвай
- •4.1.4. Дадатковыя бібліяграфічныя запісы
- •4.1.5. Дапаможныя карткі
- •4.2.Складанне многаўзроўневага бібліяграфічага апісання
- •4.3. Складанне аналітычнага бібліяграфічнага апісання
- •4.3.1. Асобны твор са збору твораў і зборнікаў
- •4.3.2. Глава, раздзел, параграф
- •4.3.3. Публікацыі з серыяльных выданняў
- •4.3.4. Рэцэнзіі
- •Раздзел 5 асаблівасці складання бібліяграфічнага запісу на асобныя віды выданняў
- •5.1. Зборнікі
- •5.2. Нарматыўна-тэхнічныя і тэхнічныя дакументы
- •Нарматыўна-тэхнічныя дакументы па стандартызацыі
- •Тэхніка-эканамічныя нарматывы і нормы. Прэйскуранты
- •Прамысловыя каталогі
- •5.3. Дэпаніраваны рукапіс
- •5.4. Неапублікаваныя дакументы
- •5.5. Нотныя выданні і аўдыёвізуальныя матэрыялы
- •Аўдыёвізуальныя (ав) матэрыялы
- •5.6. Выяўленчыя і картаграфічныя выданні Выяўленчыя выданні
- •Картаграфічныя выданні
- •5.7. Электронныя рэсурсы (электронныя выданні)
- •Прыклады бібліяграфічных запісаў на электронныя рэсурсы
- •Раздзел 6 машыначытальны бібліяграфічны запіс
- •6.1. Камунікатыўныя фарматы прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальнай форме
- •6.2. Фарміраванне машыначытальных бібліяграфічных запісаў у фармаце belmarc
- •Структура бібліяграфічнага запісу ў фармаце belmarc
- •Прыклады бібліяграфічных запісаў у фармаце belmarc
- •6.3. Аўтарытэтныя / нарматыўныя запісы
- •Літаратура
- •Заканадаўчыя акты
- •Стандарты
- •Даведачная, вучэбная і навукова-метадычная літаратура
- •Прыклады загалоўкаў бібліяграфічнага запісу афіцыйных выданняў, якія ўключаюць назвы ўстаноў (арганізацый)
- •Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне
6.1. Камунікатыўныя фарматы прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальнай форме
Фармат – гэта сукупнасць элементаў даных, іх сувязей і правіл запаўнення.
Бібліяграфічны фармат – гэта такая сукупнасць узаемазвязаных элементаў даных, якая служыць для стварэння і абмену бібліяграфічнымі запісамі ў машыначытальнай форме. Правілы запаўнення элементаў даных і вызначэння неабходных сувязей – гэта правілы складання бібліяграфічнага апісання, міжнародныя ці нацыянальныя, у залежнасці ад прызначэння фармату. Усе вядомыя існуючыя фарматы апіраюцца на адпаведныя правілы апісання.
Ідэя стварэння бібліяграфічнага фармату зарадзілася ў тыя часы, калі ўзровень развіцця вылічальнай тэхнікі дазволіў ствараць самыя простыя электронныя каталогі. Спосаб прадстаўлення бібліяграфічнага запісу ў машыначытальнай форме уніфікаваны з дапамогай фармату MARC (Machine-readable catalogue or cataloguing), які з’явіўся ў пачатку 1960-х гг. у Злучаных Штатах Амерыкі. Першапачатковы варыянт фармату быў створаны Бібліятэкай Кангрэса ЗША ў 1965–1966 гг. На цяперашні час бібліяграфічныя запісы ў гэтай краіне ствараюцца ў фармаце USMARC.
Амаль паралельна такія краіны, як Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія і іншыя, пачалі ствараць свае нацыяльныя фарматы – CANMARC, AUSMARC і інш.
Усе гэтыя фарматы маюць шмат агульнага, паколькі будуюцца на адзінай аснове, але разам з тым ёсць і асаблівасці, якія адлюстраваны не толькі ў правілах, але і ў традыцыях каталагізацыі, магчымасцях і патрабаваннях да электроннага каталога адпаведнай краіны.
У 70-я гг. з’яўляюцца фарматы, якія прызначаны для міжнароднага абмену. Гэта такія фарматы, як UNIMARC, UNISIST, МЕКОФ-2, USSR-US.
Фармат UNIMARC, які распрацаваны Міжнароднай федэрацыяй бібліятэчных асацыяцый (IFLA), прызваны забяспечыць міжнародны абмен бібліяграфічнай інфармацыяй у машыначытальнай форме паміж нацыянальнымі бібліяграфічнымі службамі.
У 90-я гг. Еўрапейскі саюз прызнае фармат UNIMARC у якасці афіцыйнага абменнага фармату краін–членаў ЕС.
Такім чынам, UNIMARC фактычна становіцца адзіным міжнародным камунікатыўным фарматам. UNIMARC дазваляе не толькі абменьвацца данымі, але і ствараць іх. Гэта патрабуе прынцыповых адносін да праграмнага забеспячэння. UNIMARC устанаўлівае меткі, індыкатары і коды падпалёў (ідэнтыфікатары).
Пастаянны камітэт па фармаце UNIMARC, які адказвае за яго развіццё, з'яўляецца міжнародным. У яго ўваходзяць прадстаўнікі Бельгіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Літвы, Партугаліі, Расіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Францыі і Харватыі.
Большасць сучасных аўтаматызаваных сістэм маюць магчымасць загружаць і выгружаць запісы ў фармаце UNIMARC.
Аўтаматызаваныя сістэмы, якія здольныя ствараць запісы ў фармаце UNIMARC, распаўсюджаны практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Такія краіны, як Італія, Літва, Партугалія, Расія, Францыя, Харватыя, Чэхія, укараняюць гэты фармат на нацыянальным узроўні. У 2001 г. у Францыі створаны Нацыянальны камітэт па фармаце UNIMARC. Фармат распаўсюджаны таксама ў Азіі і Лацінскай Амерыцы.
У цяперашні час фармат UNIMARC мае шэраг дадатковых настаўленняў па апісанні рознага роду дакументаў.
На аснове міжнароднага фармату UNIMARC у асобных краінах распрацаваны нацыянальныя версіі камунікатыўных фарматаў.
Так, у 1998 г. выдавецтвам РНБ апублікаваны расійскі варыянт UNIMARC (RUSMARC). Фармат RUSMARC афіцыйна прызнаны Пастаянным камітэтам ІФЛА па фармаце UNIMARC у якасці нацыянальнай адаптацыі апошняга. Расійская нацыянальная бібліятэка праводзіць бягучую каталагізацыю ў фармаце RUSMARC. Наладжаны абмен запісамі ў фармаце RUSMARC паміж Расійскай нацыянальнай бібліятэкай і Расійскай кніжнай палатай.
Трэба адзначыць асноўныя складаючыя, якія вызначаюць будучыню кожнага з фарматаў: па-першае, гэта развіццё сістэм фарматаў і саміх фарматаў, іх здольнасць апісваць новыя віды дакументаў, узаемадзейнічаць з новымі пошукавымі сістэмамі і спосабамі перадачы даных; па-другое, гэта развіццё і ўкараненне праграмнага забеспячэння, якое падтрымліваюць фарматы.