Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
N_A_Leyko_A_I_Fedorina_KATALOGIZATsIYa_DOKUMYeN....doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
928.77 Кб
Скачать

Аўдыёвізуальныя (ав) матэрыялы

Аб’ектамі бібліяграфічнага запісу аўдыёвізуальнай прадукцыі з’яўляюцца фанаграмы і фільмы, якія выдадзены на аўдыё- і відэакасетах, аўдыё- і відэакампакт-дысках і іншых матэрыяльных носьбітах.

Бібліяграфічны запіс складаецца на наступныя АВ матэрыялы: асобную адзінку матэрыялу; камплект; серыяльны АВ матэрыял; асобную адзінку матэрыялу з камплекта серыі; асобны твор ці яго частку, якая змяшчаецца ў АВ матэрыяле.

Схема бібліяграфічнага запісу на аўдыё-, відэавыданні

Загаловак

Асноўная назва [Гуказапіс]: звесткі, якія адносяцца да

назвы / звесткі аб адказнасці. – Звесткі аб выданні. – Месца

выдання: Выдавец, дата выдання. – Спецыфічнае абазначэнне

матэрыялу і аб’ём фізічнай адзінкі + Суправаджальны

матэрыял. – (Асноўная назва серыі).

Заўвагі.

ISBN, фірменны ці вытворчы нумар.

Бібліяграфічны запіс складаецца з загалоўка і тэксту апісання ці толькі тэксту.

Крыніцамі бібліяграфічных звестак аўдыёвізуальных матэрыялаў служаць: этыкетка выдання, тытры, кадр з назвай, упаковачны кантэйнер, укладыш, суправаджальны матэрыял.

У загалоўку запісу прыводзяцца імя стваральніка твора, выканаўцы, назвы выканаўчага калектыву (аркестра, хору, ансамбля, групы). Характэрная назва калектыву прыводзіцца ў двукоссі; словы, якія вызначаюць яго творчы кірунак, аддзяляюць ад назвы калектыву коскай.

“Палац”, рок-група.

Асноўнай назвай лічыцца назва, якая выдзелена паліграфічным спосабам ці змешчана першай.

У звестках, якія адносяцца да назвы, указваюць наступныя даныя: тэматыку твора, пералік назваў асобных твораў зборніка з агульнай назвай, даныя аб відзе музыкі, літаратурным ці музычным жанры, першыя словы літаратурнага тэксту, сродкі выканання твора.

Звесткі аб адказнасці прыводзяць у форме, якая ўказана ў АВ матэрыяле з тлумачальнымі словамі аб ролі асобы ці калектыву. Акрамя аўтараў уключаюць імёны складальнікаў, рэдактараў, кансультантаў, перакладчыкаў, аўтараў апрацоўкі, інструментоўкі, пастановак і інш.

Колькасная характарыстыка аўдыё-, відэавыданняў складаецца з арабскіх лічбаў, якія адлюстроўваюць колькасць фізічных адзінак і скарочанай назвы фізічнага носьбіта.

вк. – відэакасета

CD-ROM – электронны аптычны дыск

Міжнародны стандартны нумар аўдыё- і відэавыданняў у сучасны момант не выкарыстоўваецца, але магчыма ў запісе прыводзіць фірменны вытворчы нумар ці нумар ISBN, які маецца ў выданні.

5.6. Выяўленчыя і картаграфічныя выданні Выяўленчыя выданні

Выяўленчыя выданні – гэта ліставыя выданні, якія аб’яднаны па прымеце адзінства знакавай прыроды інфармацыі – выяўлення; творы мастацтва графікі (эстампы, лубок, выяўленчы плакат, прыкладная графіка – экслібрыс, этыкетка і інш.); выданні, якія выконваюць функцыю масавай візуальнай інфармацыі і папулярызацыі мастацкай культуры (мастацкая рэпрадукцыя, выяўленчая паштоўка); мастацка-дакументальны матэрыял (тыражная фатаграфія).

Схема бібліяграфічнага запісу выяўленчых выданняў

Загаловак

Асноўная назва [Агульнае абазначэнне матэрыялу]:

звесткі, якія адносяцца да назвы / звесткі аб адказнасці. –

Звесткі аб выданні. – Месца выдання:Выдавецтва, дата

выдання. – Аб’ём. – (Назва серыі; нумар выпуску, ліста серыі).

Заўвагі.

Міжнародны стандартны нумар.

Крыніцай звестак для бібліяграфічнага запісу з’яўляецца друкаваны тэкст на двух баках ліста ці на наклейцы. Запіс выяўленчых выданняў можа быць складзены пад загалоўкам ці пад назвай. У загалоўку прыводзяцца прозвішча мастака, яго ініцыялы, звесткі аб установах, мастацкіх майстэрнях.

Бібліяграфічны запіс альбома, як і кніжнага выдання, складаюць адпаведна ГОСТ 7.1 – 2003.

Улічваючы разнастайнасць відаў выданняў выяўленчай прадукцыі, бібліятэкі ў кожным канкрэтным выпадку прымаюць рашэнне аб іх апрацоўцы.

Пры неабходнасці складаецца бібліяграфічны запіс на са- стаўную частку выяўленчага выдання. Магчыма таксама іх аб’яднаны бібліяграфічны запіс. Пры гэтым асноўныя палажэнні адпавядаюць ГОСТ 7.1 – 2003 і ўлічваюць спецыфіку выяўленчай прадукцыі.

Плакат

Фальклорны ансамбль танца “Юнацтва” [Выяўленчы матэрыял]: [плакат] / маст. Э.Чарняўскі. – Мн., 2001. – 1л.: афсет.каляр.; 59 х 44 см.

Беларус., англ.–1000 экз.

Паштоўка

Святое Раство – людзям прыгаство! [Выяўленчы матэрыял]: [паштоўка] / маст. Н.Сакалова-Кубай. – Мн.: Беларусь, 1993. – 1 л.: афсет каляр. і чорн.; 15х10 см.

Рэпрадукцыя

Кулік, Я.

Кірмаш на Беларусі ў XVIII ст.[Выяўленчы матэрыял]: [рэпрад.] / Я.Кулік. – Мн., 1997. – 1 л.: туш. цынкагр. каляр.; 13х13 см.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]