Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
N_A_Leyko_A_I_Fedorina_KATALOGIZATsIYa_DOKUMYeN....doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
928.77 Кб
Скачать

Раздзел 5 асаблівасці складання бібліяграфічнага запісу на асобныя віды выданняў

5.1. Зборнікі

Зборнікі – выданне, якое ўключае творы аднаго або некалькіх аўтараў, рэфераты, розныя афіцыйныя, навуковыя і інфармацыйныя дакументы. У залежнасці ад перыядычнасці адрозніваюць зборнікі перыядычныя, неперыядычныя і зборнікі, якія прадаўжаюць выходзіць. Бываюць таксама зборнікі з агульнай назвай і зборнікі без агульнай назвы, зборнікі, якія ўключаюць творы аднаго аўтара і розных аўтараў, тэматычныя.

Пры складанні бібліяграфічнага запісу на зборнікі неабходна ўлічваць, што правілы выбару першага элемента асноўнага запісу залежаць ад колькасці аўтараў, творы якіх уключаны ў зборнік, і наяўнасці (або адсутнасці) агульнай назвы.

На зборнікі твораў аднаго або розных аўтараў без агульнай назвы бібліяграфічны запіс складаецца пад загалоўкам, які ўключае імя асобы. Запіс ажыццяўляецца пад іменем аўтара твора, які ўказаны на тытульным лісце першым. У вобласці назвы і звестак аб адказнасці паслядоўна прыводзяць назвы асобных твораў разам са звесткамі, якія адносяцца да кожнага з іх. Агульнае абазначэнне матэрыялу ўказваюць пасля назвы першага твора. На астатнія творы, указаныя на тытульным лісце, могуць складацца дадатковыя або аналітычныя бібліяграфічныя запісы.

Асноўны запіс

Мікуліч, Б.М.

Палеская аповесць [Тэкст] / Б.Мікуліч. Пастка: аповесці, апавяданні: [для ст. шк. узросту] / С.Баранавых; [уклад. і прадм. Т.С.Грамадчанкі, Л.С.Савік; маст. Г.П.Сянькоўскі]. – Мн.: Юнацтва, 1990. – 218 с.: іл. – (Падлетак).

26000 экз.

ISBN 5-7880-0370-9 (у пер.).

І.Баранавых, С. Пастка.

Дадатковы запіс

Баранавых, С. Пастка.

Мікуліч, Б.М.

Палеская аповесць [Тэкст] / Б.Мікуліч. Пастка: аповесці, апавяданні: [для ст. шк. узросту] / С.Баранавых; [уклад. і прадм. Т.С.Грамадчанкі, Л.С.Савік; маст. Г.П.Сянькоўскі]. – Мн., 1990. – 218 с.: іл.

У бібліяграфічным запісе зборнікаў без агульнай назвы кожную групу звестак аддзяляюць ад папярэдняй знакам «кропка з коскай», калі ў твораў зборніка адзін аўтар, ці кропкай, калі аўтары розныя або аўтар адсутнічае.

Гарэцкі, М.І.

Дзве душы [Тэкст]; Панская сучка: аповесці. Вясна; Рускі: апавяданні / М.Гарэцкі. Вязьмо: раман: [для ст. шк. узросту] / М.Зарэцкі; маст. С.М.Харытонаў]. – Мн.: Юнацтва, 1991. – 429 с., [1] л. партр.: іл. – (Шк. б-ка).

Перад выд. дадзен. аўт.: Зарэцкі Міхась (Касянкоў Міхаіл Яфімавіч). – 21000 экз.

ISBN 5-7880-0613-9 (у пер.).

Зборнікі работ розных аўтараў з агульнай назвай апісваюцца пад назвай. Да асноўнага запісу зборніка работ розных аўтараў з агульнай назвай могуць быць складзены дадатковыя запісы на рэдактара або ўкладальніка, калі іх імёны ўказаны на тытульным лісце.

Асноўны запіс

Падарожная кніжка Скарыны [Тэкст]: зб., пры- свеч. 500-годдзю беларус. першадрукара, вучонага, асветніка і культ. дзеяча, перакладчыка і пісьменніка эпохі Адраджэння: [для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад.: С.Панізнік, В.Дышыневіч; прадм. В.Чамярыцкага; маст. І.Бокій]. – Мн.: Юнацтва, 1990. – 325 с.: іл.

4000 экз.

ISBN 5-7880-0365-2 (у пер.).

I. Панізнік, С.С., уклад. II. Скарына, Ф., аб ім.

Дадатковы запіс

Панізнік, С.С., уклад.

Падарожная кніжка Скарыны [Тэкст]: зб., пры- свеч. 500-годдзю беларус. першадрукара, вучонага, асветніка і культ. дзеяча, перакладчыка і пісьменніка эпохі Адраджэння: [для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад.: С.Панізнік, В.Дышыневіч; прадм. В.Чамярыцкага; маст. І.Бокій]. – Мн., 1990. – 325 с.: іл.

Дадатковы запіс

Скарына, Ф., аб ім

Падарожная кніжка Скарыны[Тэкст]: зб., пры- свеч. 500-годдзю беларус. першадрукара, вучонага, асветніка і культ. дзеяча, перакладчыка і пісьменніка эпохі Адраджэння: [для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад.: С.Панізнік, В.Дышыневіч; прадм. В.Чамярыцкага; маст. І.Бокій]. – Мн., 1990. – 325 с.: іл.

Бібліяграфічны запіс на зборнікі, якія маюць два або тры аўтары, складаецца па правілах, устаноўленых для загалоўка. На другога і трэццяга аўтараў складаюцца імянныя дадатковыя бібліяграфічныя запісы.

Пры апісанні зборнікаў, якія складаюцца з некалькіх твораў і маюць агульную назву, рэкамендуецца раскрываць іх змест. Гэта ажыццяўляецца ў тым выпадку, калі ў яго ўвайшлі творы, якія маюць асаблівую значнасць і цікавасць для спажыўцоў інфармацыі, а звестак, якія прыведзены ў бібліяграфічным запісу на зборнік, недастаткова. Пры гэтым улічваюцца профіль камплектавання і характар запытаў спажыўцоў інфармацыі канкрэтнай бібліятэкі.

Змест зборніка раскрываецца ў вобласці заўвагі. Звычайна яны пачынаюцца са скарочаных слоў: “Змест“, “Са зместу“, “Аўт.“, “Сярод аўт.“ і інш. Раскрыццё зместу можа ажыццяўляцца рознымі спосабамі.

Калі ў зборнік уключаны творы толькі аднаго аўтара, то яго прозвішча пры складанні бібліяграфічнага запісу ўказваецца ў загалоўку, а ў вобласці заўвагі пасля слова “Змест“ пералічваюцца яго творы. Яны раздзяляюцца паміж сабой “кропкай з коскай“.

Бічэль, Д.І.

Снапок [Тэкст]: выбр. вершы / Данута Бічэль. – Мн.: Маст. літ., 1999. – 445 с., [1] л. партр.

Змест: У вострай браме; Спатканне; Светлае і чорнае; Вёска, Гаўя і Нёман…; У горадзе; У адной хаце; На арэшчыным ганку; Да Езуса Хрыстуса.–1500 экз.

ISBN 985-02-0239-4 (у пер.).

У тых выпадках, калі назвы раздзелаў могуць характарызаваць змест зборніка, яны прыводзяцца ў вобласці заўвагі і ад- дзяляюцца між сабой кропкай з коскай.

Старажытная беларуская літаратура [Тэкст]: [для ст.шк. узросту / уклад. Л.С. Курбека, У.А.Марук; аўт. прадм. У.Г.Кароткі; маст. У.Б.Максімаў]. – Мн.: Юнацтва, 2002. – 580, [1] с.: іл.

Змест: Літаратура Старажытнай Русі; Жыцій­ная літаратура; Літаратура XIV – першай палаві­ны XVI стагоддзя; Палітычная сатыра; Вершава­ная літаратура Беларусі XVI–XVII стагоддзяў.

ISBN 985-05-0492-7 (у пер.).

Калі назва зборніка дае даволі дакладнае ўяўленне аб яго характары, а прозвішчы аўтараў дазваляюць удакладніць змест, то дастаткова пералічыць прозвішчы аўтараў, чые творы ўключаны ў зборнік. Прозвішчы аўтараў аддзяляюцца паміж сабой коскамі.

Жывіца [Тэкст]: вершы, апавяданні, казкі пра дзяцей і для дзяцей: [для малод. шк. узросту / уклад. І.А.Гімпель; маст. В.В.Сакалоў]. – Мн.: Юнацтва, 1999. – 350 с.: іл. – (Шк. б-ка).

У змесце аўт.: Агняцвет Э., Брыль Я., Бяган- ская Я., Бядуля З., Гарбук В., Гілевіч Н., Грахоў- скі С., Каліна К., Карызна У., Колас Я., Купала Я., Ліпскі У.

ISBN 985-05-0268-1 (у пер.).

У тых выпадках, калі спажыўцоў інфармацыі цікавяць не ўсе творы, а толькі асобныя, напісаныя вядомымі дзеячамі культуры і мастацтва, вучонымі, пісьменнікамі і г.д., тады на выбар прыво- дзяцца творы гэтых аўтараў або называюцца іх прозвішчы. Калі творы гэтых аўтараў стаяць першымі, то вобласць заўвагі канчаецца словамі “і інш.“.

Бацькаўшчына [Тэкст]: зб. гіст. літ.: 120-я ўгодкі Я.Купалы і Я.Коласа: для сярэд. шк. узросту / [уклад. С.С.Панізнік; маст. У.У.Конеў]. – Мн.: Маст.літ., 2002. – 413 с., 8 с. іл.

Аўт.: Александровіч С., Баравікова Р., Бічэль-Загнетава Д., Бураўкін Г., Законнікаў С., Лужа- нін П., Лойка А., Сіпакоў Я., Скарынкін У., Янішчыц Я. і інш.

Калі ў зборніку надрукаваны творы розных аўтараў, то ў заўвагах пералічваюцца ўсе аўтары і назвы твораў, якія ўвайшлі ў зборнік. Кожная група звестак аддзяляецца кропкай.

Пра таварышаў па пяру [Тэкст]: зб. крытычных арт. / склад.: К.І.Краўцова. – Мн.: Нар. асвета, 1976.–224 с.

Змест: Пачынальнік беларускай драматургіі / А.Семяновіч. Янка Купала і яго паэзія / Я.Колас. Ля вытокаў песні / А.Клышка. Вялікі паэт беларускага народа / К.Чорны.

Пры апісанні зборніка, у якім аўтары не ўказаны, у вобласці заўвагі прыводзяцца назвы дакументаў, уключаных у зборнік. Раздзяляюцца яны паміж сабой кропкай. Калі ў вобласці заўвагі ўключаны не ўсе назвы дакументаў, то перад імі замест слоў “Змест” пішуцца словы “Са зместу”.

Зборнік нарматыўна-рэгламентуючых дакументаў па бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь [Тэкст] / склад. І.А.Прылішч; Нац. б-ка Беларусі. – Мн., 1996. – 214 с.

Са зместу: Статут Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Інструкцыя па ўліку і захаванні бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь. Палажэнне аб цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме. Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]