- •Бібліяграфічнае апісанне
- •Isbn 985-6579-92-9 © н.А.Ляйко, а.І.Фядорына, 2006 г.
- •Уводзіны
- •Загаловак бібліяграфічнага запісу
- •Класіфікацыйны індэкс
- •1.2. Бібліяграфічнае апісанне як элемент бібліяграфічнага запісу
- •1.3. Функцыі бібліяграфічнага запісу і патрабаванні, якія прад’яўляюцца да яго
- •1.4. Асноўныя прынцыпы складання бібліяграфічнага запісу
- •Загаловак
- •2.2. Стандартызацыя бібліяграфічнага апісання: гісторыя, сучасны стан
- •3.2. Дакумент як аб'ект для складання бібліяграфічнага апісання
- •3.3. Вобласці і элементы бібліяграфічнага апісання
- •3.4. Загаловак бібліяграфічнага запісу
- •3.5. Віды бібліяграфічнага запісу
- •I асноўны дадатковы V
- •Пашыраны
- •Кароткі
- •4.1.2.Бібліяграфічны запіс пад загалоўкам, які ўключае назву арганізацыі
- •4.1.3. Бібліяграфічны запіс пад назвай
- •4.1.4. Дадатковыя бібліяграфічныя запісы
- •4.1.5. Дапаможныя карткі
- •4.2.Складанне многаўзроўневага бібліяграфічага апісання
- •4.3. Складанне аналітычнага бібліяграфічнага апісання
- •4.3.1. Асобны твор са збору твораў і зборнікаў
- •4.3.2. Глава, раздзел, параграф
- •4.3.3. Публікацыі з серыяльных выданняў
- •4.3.4. Рэцэнзіі
- •Раздзел 5 асаблівасці складання бібліяграфічнага запісу на асобныя віды выданняў
- •5.1. Зборнікі
- •5.2. Нарматыўна-тэхнічныя і тэхнічныя дакументы
- •Нарматыўна-тэхнічныя дакументы па стандартызацыі
- •Тэхніка-эканамічныя нарматывы і нормы. Прэйскуранты
- •Прамысловыя каталогі
- •5.3. Дэпаніраваны рукапіс
- •5.4. Неапублікаваныя дакументы
- •5.5. Нотныя выданні і аўдыёвізуальныя матэрыялы
- •Аўдыёвізуальныя (ав) матэрыялы
- •5.6. Выяўленчыя і картаграфічныя выданні Выяўленчыя выданні
- •Картаграфічныя выданні
- •5.7. Электронныя рэсурсы (электронныя выданні)
- •Прыклады бібліяграфічных запісаў на электронныя рэсурсы
- •Раздзел 6 машыначытальны бібліяграфічны запіс
- •6.1. Камунікатыўныя фарматы прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальнай форме
- •6.2. Фарміраванне машыначытальных бібліяграфічных запісаў у фармаце belmarc
- •Структура бібліяграфічнага запісу ў фармаце belmarc
- •Прыклады бібліяграфічных запісаў у фармаце belmarc
- •6.3. Аўтарытэтныя / нарматыўныя запісы
- •Літаратура
- •Заканадаўчыя акты
- •Стандарты
- •Даведачная, вучэбная і навукова-метадычная літаратура
- •Прыклады загалоўкаў бібліяграфічнага запісу афіцыйных выданняў, якія ўключаюць назвы ўстаноў (арганізацый)
- •Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне
Шыфр захавання
дакументаЗагаловак бібліяграфічнага запісу
Бібліяграфічнае
апісанне
Звесткі аб
дадатковых бібліяграфічных запісах.
Прадметныя рубрыкі
Класіфікацыйны індэкс
Бібліяграфічнае апісанне складае аснову кожнага бібліяграфічнага запісу. Калі няма бібліяграфічнага апісання, тады не атрымліваецца і бібліяграфічны запіс. Што датычыцца вышэйпералічаных звестак, то яны неабавязкова ўсе павінны прысутнічаць на каталожных картках. Напрыклад, рэферат у бібліяграфічным запісе для традыцыйных каталогаў бібліятэк амаль ніколі не прысутнічае.
Як адзначалася раней, бібліяграфічнаму апісанню папярэднічае загаловак. Загаловак з’яўляецца асноўным пошукавым элементам бібліяграфічнага запісу і ўяўляе сабой афіцыйна ўстаноўленую форму імені асобы, назвы арганізацыі, уніфікаванай назвы ананімнага класічнага твора, абазначэння дакумента, геаграфічнай назвы і інш.
Пры распрацоўцы стандарта 7.1 – 84 “Библиографическое описание документа. Общие требования и правила составления” загаловак бібліяграфічнага апісання быў аднесены за межы пераліку абласцей і элементаў бібліяграфічнага апісання. Загаловак стаў належаць да бібліяграфічнага запісу, гэта значыць, ён разглядаецца як элемент бібліяграфічнага запісу, які выкарыстоўваецца для ўпарадкавання і пошуку запісаў у інфармацыйным масіве. Дадзенае рашэнне забяспечвае збліжэнне структуры і тэрміналогіі апісання з міжнароднымі рэкамендацыямі. Аднак, улічваючы традыцыі, якія склаліся ў буйных інфармацыйна-пошукавых масівах, там прадугледжана абавязковае прымяненне загалоўка ў бібліяграфічных запісах. Гэта адносіцца да дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў, каталогаў бібліятэк і друкаваных каталожных картак.
“Бібліяграфічны запіс” прадугледжвае павелічэнне прымет дакумента: фармальных, змястоўных і фармальна-змястоўных. Так, бібліяграфічнае апісанне ў асноўным складзена з ацэнкай (прымет) тэксту; прадметныя рубрыкі і класіфікацыйныя індэксы, анатацыя (рэферат) уяўляюць сабой змястоўныя ці, часцей, змястоўна-фармальныя прыметы; шыфр захавання дакумента – фармальную прымету дакумента або камбінацыю фармальнай прыметы носьбіта інфармацыі са змястоўнай прыметай.
У адрозненне ад дакумента-арыгінала, які называецца першасным дакументам, бібліяграфічны запіс з’яўляецца другасным дакументам, паколькі ён складзены з прымет першаснага дакумента. Бібліяграфічны запіс можна разглядаць як асноўны элемент бібліяграфічнай інфармацыі.
Акрамя паняццяў “бібліяграфічнае апісанне” і “бібліяграфічны запіс” у сучаснай міжнароднай практыцы выкарыстоўваецца паняцце “каталагізацыйны запіс”. У стандарце 7.76 – 2004 “Камплектаванне фонду дакументаў. Бібліяграфаванне. Каталагізацыя. Тэрміны і азначэнні” яму даецца такая фармулёўка: “каталагізацыйны запіс – гэта такі бібліяграфічны запіс, які абавязкова ўключае шыфр захавання дакумента і прызначаны для бібліятэчнага каталога” [18, с. 15].
Шыфр захавання дакумента ўяўляе сабой абазначэнне месца захавання дакумента ў выглядзе спалучэння літарных або лічбавых знакаў. Ён можа ўключаць парадкавыя нумары дакументаў, інвентарныя нумары, класіфікацыйныя індэксы, аўтарскія знакі і інш. Структура шыфру захавання дакументаў залежыць ад спосабу расстаноўкі фондаў.