- •Бібліяграфічнае апісанне
- •Isbn 985-6579-92-9 © н.А.Ляйко, а.І.Фядорына, 2006 г.
- •Уводзіны
- •Загаловак бібліяграфічнага запісу
- •Класіфікацыйны індэкс
- •1.2. Бібліяграфічнае апісанне як элемент бібліяграфічнага запісу
- •1.3. Функцыі бібліяграфічнага запісу і патрабаванні, якія прад’яўляюцца да яго
- •1.4. Асноўныя прынцыпы складання бібліяграфічнага запісу
- •Загаловак
- •2.2. Стандартызацыя бібліяграфічнага апісання: гісторыя, сучасны стан
- •3.2. Дакумент як аб'ект для складання бібліяграфічнага апісання
- •3.3. Вобласці і элементы бібліяграфічнага апісання
- •3.4. Загаловак бібліяграфічнага запісу
- •3.5. Віды бібліяграфічнага запісу
- •I асноўны дадатковы V
- •Пашыраны
- •Кароткі
- •4.1.2.Бібліяграфічны запіс пад загалоўкам, які ўключае назву арганізацыі
- •4.1.3. Бібліяграфічны запіс пад назвай
- •4.1.4. Дадатковыя бібліяграфічныя запісы
- •4.1.5. Дапаможныя карткі
- •4.2.Складанне многаўзроўневага бібліяграфічага апісання
- •4.3. Складанне аналітычнага бібліяграфічнага апісання
- •4.3.1. Асобны твор са збору твораў і зборнікаў
- •4.3.2. Глава, раздзел, параграф
- •4.3.3. Публікацыі з серыяльных выданняў
- •4.3.4. Рэцэнзіі
- •Раздзел 5 асаблівасці складання бібліяграфічнага запісу на асобныя віды выданняў
- •5.1. Зборнікі
- •5.2. Нарматыўна-тэхнічныя і тэхнічныя дакументы
- •Нарматыўна-тэхнічныя дакументы па стандартызацыі
- •Тэхніка-эканамічныя нарматывы і нормы. Прэйскуранты
- •Прамысловыя каталогі
- •5.3. Дэпаніраваны рукапіс
- •5.4. Неапублікаваныя дакументы
- •5.5. Нотныя выданні і аўдыёвізуальныя матэрыялы
- •Аўдыёвізуальныя (ав) матэрыялы
- •5.6. Выяўленчыя і картаграфічныя выданні Выяўленчыя выданні
- •Картаграфічныя выданні
- •5.7. Электронныя рэсурсы (электронныя выданні)
- •Прыклады бібліяграфічных запісаў на электронныя рэсурсы
- •Раздзел 6 машыначытальны бібліяграфічны запіс
- •6.1. Камунікатыўныя фарматы прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальнай форме
- •6.2. Фарміраванне машыначытальных бібліяграфічных запісаў у фармаце belmarc
- •Структура бібліяграфічнага запісу ў фармаце belmarc
- •Прыклады бібліяграфічных запісаў у фармаце belmarc
- •6.3. Аўтарытэтныя / нарматыўныя запісы
- •Літаратура
- •Заканадаўчыя акты
- •Стандарты
- •Даведачная, вучэбная і навукова-метадычная літаратура
- •Прыклады загалоўкаў бібліяграфічнага запісу афіцыйных выданняў, якія ўключаюць назвы ўстаноў (арганізацый)
- •Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне
4.1.5. Дапаможныя карткі
Для аблягчэння пошуку неабходных выданняў у алфавітным каталогу прымяняюцца дапаможныя карткі.
Да дапаможных картак адносяцца спасылачныя і даведачныя карткі, якія дапамагаюць выявіць сапраўднае прозвішча аўтара ці псеўданім, знайсці выданні той ці іншай установы, калі для загалоўка была прынята скарочаная ці інверсійная форма або калектыў змяніў сваю назву. Гэта садзейнічае павышэнню інфармацыйных якасцей алфавітнага каталога.
Пры арганізацыі алфавітнага каталога прымяняюцца два віды спасылак: агульныя і прыватныя.
Агульныя (простыя) спасылкі робяцца ад імя аўтара з указаннем яго сапраўднага прозвішча ці псеўданіма, рэдактара, перакладчыка або ад установы ці арганізацыі, якія даюцца ў кнізе, да прозвішча або назвы калектыву, якія былі прыняты для загалоўка апісання.
Прозвішча або назва ўстановы ці арганізацыі, ад імя якіх робіцца спасылка, пішуцца на першым радку ад другой вертыкальнай лініі. Калі назва калектыву не змяшчаецца на першым радку, то працяг будзе на другім радку, адступіўшы 0,5 см. Затым пасярэдзіне наступнага радка ў агульнай спасылцы пішацца скарочана “гл.“ (глядзі); у прыватнай (перакрыжаванай) – “гл.таксама“. Затым на наступным радку ад першай вертыкальнай лініі пішам загаловак, да якога накіравана спасылка.
Прыклады агульнай спасылкі
Скурко, А.І. гл. Танк М. |
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый гл. ААН |
Прыватныя (перакрыжаваныя) спасылкі выкарыстоўваюцца тады, калі мяняецца назва калектыву. Яны ўзаемна адсылаюць ад аднаго загалоўка да другога, пад якім збіраюцца ў каталогу матэрыялы адной і той жа ўстановы або арганізацыі, якія ў розны час называліся па-рознаму.
Прыклады прыватнай (перакрыжаванай) спасылкі
-
Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І.Леніна
гл.таксама
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
-
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
гл.таксама
Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І.Леніна
Даведачныя карткі, таксама як і спасылкі, не маюць бібліяграфічнага апісання. Яны дапамагаюць адшукаць у алфавітным каталогу канкрэтнага аўтара ці арганізацыю у тым выпадку, калі патрэбны некаторыя тлумачэнні. Даведачныя карткі іншы раз могуць замяніць агульныя і прыватныя спасылкі. Так, калі мы адсылаем ад адной назвы ўстановы да другой, тады мэтазгодна ўказаць тэрмін рэарганізацыі, з якімі ўстановамі адбылося аб'яднанне, і інш.
Даведачныя карткі могуць быць выкарыстаны таксама для раскрыцця псеўданімаў, выяўлення сапраўднага прозвішча аўтара ці псеўданіма, аўтараў ананімных або незаслужана забытых твораў.
Даведка звычайна складаецца з загалоўка і кароткага тлумачальнага тэксту. Звесткі, ад якіх спасылаюцца, запісваюць на картцы ад другой вертыкальнай лініі, тлумачальны тэкст пішуць на наступным радку таксама з абзаца. Астатні тэкст пішацца ад першага радка.
Прыклады даведачных картак
-
Луцэвіч І.Д.
Творы гэтага аўтара гл. у каталогу пад псеўданімам:
Купала Я.
-
Купала Я.
Сапраўднае прозвішча аўтара Луцэвіч І.Д.
Разгледжаныя агульная і прыватная методыкі складання бібліяграфічнага апісання, азнаямленне з абласцямі і элементамі, відамі запісаў у залежнасці ад аб'екта і аб'ёму прымянення гэтых элементаў, асаблівасцямі асноўнага і дадатковага запісаў, а таксама дапаможных картак даюць магчымасць авалодаць методыкай апісання дакументаў розных відаў як на традыцыйных, так і на нетрадыцыйных носьбітах.