Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на вопросы литл.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
27.04.2019
Размер:
111.49 Кб
Скачать

Вопрос 36 Грамадcка-палiтычнае жыццё у бсср у канцы 20-х - 30-я гг.

У канцы 20-х — 30-я гг. у Савецкай Беларусi усiльвауся таталiтарны рэжым форма дзяржаунай улады, пры якой ажыццяуляецца поуны (татальны кантроль над усiмi сферамi жыцця грамадства. У краiне умацоуваецца культ асобы Сталша. Культ асобы - узвялiчванне ролi аднаго чалавека, прытсванне яму вызначальнага уплыву на ход гiстарычных падзей. У гэты час страцiлi сваю ролю Саветы i грамадскiя арганiзацыi. Узрасла роля НКУС (Народнага камiсарыята унутраных спрау). Ва умовах аднапартыйнай сiстэмы забаранялiся дэмакратычныя арганiзацыi. Правы i свабоды грамадзян, абвешчаныя у Канстытуцыi СССР 1936 г. i Канстытуцыi БССР 1937 г., на самой справе не ажыццяулялiся. Абуральным парушэннем правоу чалавека з'яулялiся рэпрэсii. Рэпрэсiям падвяргалiся многiя дзяржауныя i палiтычныя дзеячы.У 1937 г былы пушчана у ход версiя аб тым, што у Беларусi дзейнiчае нацыянальна-фашысцкая арганiзацыя на чале з кiраунiком рэспублiкi М.Ф. Гikалам, А.Р. Чарвяковым, М.М. Галадзедам i iнш. Усе яны падверглiся рэпрэсiям. У 30-я гг. на беларускую iнтэлiгенцыю павесiлi ярлык «нацдэмаушчыны» («нацыянальнага дэмакратызму»). Iх абвiнавачвалi у антысавецкай дзейнасцi з мэтай рэстаурацыi капiталiзму. Ахвярамi сталi З.Ф. Жылуновiч (Цiшка Гартны), У.М. Iгнатоускi, В.Ю. Ластоускi, I.I. Галубок. Сфабрыкавана паклёпная кампанiя супраць неiснаваушага «Саюза вызвалення Беларусi» (СВБ). Было асуджана 90 чалавек, галоуным чынам работнiкау культуры, навукi, мастацтва. Кiраушцтва «Саюзам вызвалення» прыпiсвалася Янку Купалу. Толькi спроба самагубства выратавала яго ад рэпрэсii. У лагерах i турмах загiнула больш 50 пiсьменнiкау, у тым лiку Максiм Гарэцкi, Мiхась Чарот i iнш. Месцам масавых растрэлау i захавання савецкiх грамадзян у 1937-1941 гг.. стала урочышча Курапаты каля Мiнска. Органамi НКУС БССР тут было растрэляна больш 30 тыс. чалавек. На месцы растрэлу створаны мемарыял. Такiм чынам, у канцы 20-х - 30-я гг. у БССР усталявауся таталiтарны рэжым, якi суправаджауся масавымi рэпрэсiямi.

Вопрос 37 Индустриализация и коллективизация.

Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых.Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася.У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сельскай гаспадаркі.Частка сродкау была выдзелена машы-набудаванню, энергетыцы, прамысловасцi будматэрыялау. Заводы у Мiнску "Энер-гiя", "Камунар", iмя Кiрава паклалi пачатак беларускаму станкабудаванню, а БелДРЭС (недалёка ад Оршы) - уздыму энергетыкi рэспублiкi.Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва.Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.

Вопрос 38 Палiтыка беларусiзацыi у 20-х гг. Культурныя пераутварэннi у 30-я гг.

Беларусiзацыя палiтыка нацыянальна культурнага будаунiцтва на Беларусi, якая праводзiлася афiцыйнымi уладамi у 20-я гг. Беларусiзацыя прадугледжвала адраджэнне беларускай нацыi, яе мовы, культуры. У перыяд беларусiзацыi навучэнне у школах пераводзiлася на беларускую мову. К 1928 г. 80% школ было беларускамоунымi. На беларускую мову пераводзiуся дзяржауны апарат i часцi Чырвонай Армii. Вылучалiся беларусы на адказную работу. Стваралася сiстэма вышэйшай адукацыi. У 1921 г. адкрыуся Беларускi дзяржауны унiверсггэт (БДУ 1м. УЛ. Ленша) у Мiнску. Першым рэдактарам БДУ быу акадэмik У.1. Пiчэта. Адкрыты у 1922 г. Iстытут беларускай культуры (iнбелкульт). Ён займауся навукова-даследчай дзейнасцю па вывучэнню Беларусi. Яго узначалiу гiсторык У.М. Iгнатоускi. У 1929 г. Iнбелкульт быу рэарганiзаваны у Беларускую акадэмiю навук. У час беларусiзацыi павялiчыуся выпуск беларускiх газет, часопiсау. Развiвалася беларуская лiтаратура i гiсторыя. Я. Колас Haпicay паэму «Новая зямля». З'явiлiся творы К. Чорнага, М Лынькова, К. Крапiвы. Беларусiзацыя - гэта не толькi росквiт беларускай культуры, але i свабоднае развiццё ycix нацыянальных культур. Так, дзяржаунымi у той час былi аб'яулены чатыры мовы - беларуская, руская, польская, яурэйская. Вядомымi дзеячамi беларусiзацыi з'яуляюцца У.Л. Галубок -kiраунiк беларускага дзяржаунага вандроунага тэатра, Ю.В. Тарыч - рэжысёр першага беларускага мастацкага фiльма «Лясная быль». Значнай падзеяй у развiццi беларускай культуры стала лiквiдацыя непiсьменнасцi. Але перыяд беларускага адраджэння быу нядоугiм. 3 1929 г. пачынаецца згортванне беларусiзацыi. У 30-я гг. праводзiцца культурная рэвалюцыя, назiраецца iдэалагiзацыя культуры, яe падпарадкаванне афiцыйнай партыйнай iдэалогii. У 1933 г. праведзена рэформа беларускай мовы, яе наблiжаюць да рускай, Скарачаюць колькасць беларускамоуных школ, выданняу беларускiх кнiг. газет, змяняюцца кiраунiкi беларускага паходжання, такiм чынам, праводзiлiся меры контрбеларусiзацыi. К поспехам культурнага развiцця у 30-я гады можна аднесцi увядзонне усеагульнага пачатковага навучання. У 1932 г. была адкрыта Беларуская дзяржауная кансерваторыя. Праз год Беларусki тэатр оперы i балета. Пастаулена опера аднаго з заснавальнiкау беларускага опернага мастацтва А. В. Багатырова «У пушчах Палесся». Рэвалюцыйнай тэматыцы прысвячалi свае карцiны беларускiя мастакi Я. А. Зайцау i В. В. Волкау. У 30-я гг. адбылiся змены у архiтэктурным аблiччы 6еларускiх гaрадоу. Вядомаму архiтэктару I.P. Лангбарду належаць будынкi Дома урада, Дзяржаунага тэатра оперы i балета, Дом афiцэрау у Мiнску, Дома Саветау у Магiлёве. Такiм чынам, развщцё культуры у 20-30-я гг. можна падзялщь на два перыяды: у 20-я гг. праводзшася палiтыка беларусiзацыi, у 30-я гг. - культурная рэвалюцыя.