Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на вопросы литл.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
27.04.2019
Размер:
111.49 Кб
Скачать

Вопрос 33-34 Стварэннe беларускай дзяржаунасцi (лiпень 1917-1920 гг.)

Пасля Лютаускай рэвалюцыi ажывiлася грамадска-палiтычнае жыццё краiны. Паустала пытанне аб беларускай дзяржаунасцi. Упершыню яно разглядалася на Лiпеньскiм з'езде беларускiх нацыянальных арганiзацый у 1917 г. З'езд прыняу прапанову аб аутаномii Беларусi у складзе Расii. У вынiку Кастрычнщкай рэвалюцыi адбыуся выбар далейшага шляху развiцця краiны - заставацца Беларусi у складзе Расi, цi стаць самастойнай дзяржавай. Першым беларускiм дзяржауным утварэннем стала ВНР (Беларуская Народная Рэспублiка). Яна была абвешчана Другой Устауной граматай 9 сакавiка 1918 г. i з'явiлася вынiкам беларускага нацыянальнага руху. Заканадаучым органам БНР стала Рада БНР, якая 25 сакавiка 1918 г. у Трэцяй Устауной: грамаце абвясцiла незалежнасць БНР. Але цi была гэта незалежнасць на самой справе? Абвяшчэнне БНР адбылося ва умовах нямецкай акупацыi. Нямецкая ваенная адмiнiстрацыя не перашкаджала Радзе ВНР займацца культурна-асветнiцкай i эканамiчнай дзейнасцю, але палiтычную падтрымку яе лiдэрам (Я. Серада, Я. Лесiк) не аказала. Германiя афiцыйна не прызнала БНР. БНР была афщыйна прызнана 8 дзяржавамi. У снежнi 1918 г. Чырвоная армiя вызвалiла Мiнск. Закончылася нямецкая акупацыя. Разам з немцамi пакiнуу Мiнск i урад БНР. Такiм чынам, БНР праiснавала меней года. Iдэя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаунасцi засталася няздейсненай.

Другiм беларускiм дзяржауным утварэннем стала БССР (Беларуская Савецкая Сацыялютычная Рэспублша). БССР была абвешчана 1 студзеня 1919 года на VI Пауночна-Заходняй абласной канферэнцыi РКП(б) у Смаленску. На канферэнцыi былi прадстаулены усе беларусkiя камунiстычныя арганiзацыi. Старшынёй першага Часовага рабоча-сялянскага урада БССР стау З.Ф. Жылуновiч (Цiшка Гартны). 5 студзеня 1919 г. сталiцай БССР стау Мiнск. Але у гэты час у Расii iшла грамадзянская вайна. Пачалося наступление бeлапалякау i, каб адмежавацца ад буржуазнай Польшчы, была створана ЛiтБел ССР (Лiтоуска-Беларуская Савецкая Сацыялiстычная Рэспублiка). Гэта было аб'яднанне Беларусi i Лiтгвы. яна праiснавала усяго паугода. Пасля заканчэння польскай акупацыi у Беларусi зноу была абвешчана БССР. Гэта падзея адбылася 31 лiпеня 1920 г. i увайшла у гiсторыю як другое абвяшчэнне БССР.

Вопрос 35 Новая эканамiчная палiтыка у бсср

У 1921 г. на X з'езде РКП(б) была прыята новая эканаміiчная палiтыка -- НЭП. НЭП -- гэта палiтыка, пры якой спалучаецца дзяржаунае кiраванне эканомikай з развiццём прыватнага капiтала. Галоунай прычынай пераходу ад палiтыкi «ваеннага камунiзма>> да нэпа быу палiтычны i гаспадарчы крызiс у БССР, незадаволенасць сялян харчразвёрсткай. Галоунымi мерапрыемствамi нэпа сталi: * замена харчразвёрсткi харчпадаткам, якi быу меншы за харчразвёрстку, аб'яуляуся загадзя i быу фiксаваны. Цяпер сяляне маглi прадаваць лiшкi сваей прадукцыi, якiя заставалiся пасля выплаты харчпадатка; * уводзiлася свабода гандлю, свабодны выбар землекарыстання, кааперацыя; дазвалялася арэнда зямлi i наёмная праца; * у прамысловасцi дапускалiся прыватная, кааператыуная дзяржауная формы уласнасцi; * на прадпрыемствах уводзiуся гаспадарчы разлiк. НЭП давау эканамiчную свабоду чалавеку. У той жа час камандныя вышынi у эканомiцы буйныя прадпрыемствы, мiжнародны гандль заставалiся у руках дзяржавы. За гады нэпа на Беларусi павялiчылася колькасць хутароу. Яшчэ адной асаблiвасцю правядзення нэпа- на Беларусi стала лikвiдацыя у 1922-1924 гг. розных грашовых адзiнак i увядзенне у абарот савецкага чырвонца - 10 рублёу, -- якi вырабляуся з золата i рауняуся 5 доларам. НЭП забяспечыу выхад з крызiсу. К 1926 г. быу дасягнуты даваенны узровень эканомiкi. НЭП быу заснаваны на таварна-грашовых адносiнах, таму iм былi незадаволены прыхiльнiкi камандных метадау. Многiя бачылi у нэпе вяртанне да капiталiзма. 3 1927 г. нэп стау згортвацца. Краiна пераходзша да iндустрыялiзацыi. Такiм чынам, эканамiчныя метады кiравання праiснавалi нядоуга. Камандна-адмiнiстрацыйная сiстэма атрымала перамогу.