Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на вопросы литл.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
27.04.2019
Размер:
111.49 Кб
Скачать

Вопрос 27 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.

У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.

Вопрос 29 Беларускі нацыянальна-культурны рух у пачатку XX ст.

Пачатак XX ст. увайшоў у гісторыю Беларусі як цацыяналь-на-культурнае адраджэнне беларусаў. У гэты час узнікае рух за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго культуры. Найболыы актыўнай сілай нацыянальна-культурнага руху з'яўлялася сялянская і дробнашляхецкая інтэлігенцыя. Памешчыкі і буржуазія не толькі не спрыялі бела-рускаму нацыянальнаму руху, але і змагаліся з ім у складзе расійскіх і польскіх нацыянальных груповак. Ідэйна-палітычным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. была нацыянальна-дэмакратычная партыя БСГ (Беларуская сацыялістычная Грамада), а з 1907 па 1915 г., за-снаваная ёю, легальная газета «Наша ніва». БСГ створана ў 1902 г. на аснове гурткоў беларускай студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Мінску, Вільні. Стваральнікі і кіраўнікі - браты Іван і Антон Луц-кевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш. Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным пе-рыядычным выданнем на беларускай мове стала газета «Наша до-ля». Выдавалася яна кароткі срок з 1 верасня па 1 снежня 1906 г. у Вільні. Усяго выйшла 6 нумароў. Газета мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, таму з шасці яе нумароў пяць было канфіскавана паліцыяй, а сама газета была забаронена. У лістападе 1906 г. БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на беларускай мове «Наша ніва». Гэта была навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая штотыднёвая газета. 3 са-кавіка 1914 г. і да канца яе існавання рэдактарам «Нашай нівы» быў Янка Купала. Вакол газеты групавалася вялікая колькасць пісьменнікаў і грамадска-палітычных дзеячаў. Сярод іх - Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Вацлаў Лас-тоўскі і інш. Газета была разлічана перш за ўсё на вясковага чыта-ча і нацыянальную інтэлігенцыю. У сіі знайшлі шырокае адлюс-траванне матэрыялы пра народнае жы'ццё, нацыянальны характар беларусаў. Яна выступала за права свабодна карьіртацца беларускай мовай, развіваць на ёй нацыянальную культуру. Прапаганда-вала нацыянальна-культурную і тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі. Такім чынам, беларускі нацыянальна-культурны рух у пачатку XX ст. заклаў падмурак духоўнага адраджэння беларускага народа.