Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на вопросы литл.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.04.2019
Размер:
111.49 Кб
Скачать

Вопрос 13 Культура Беларусi у другой палове XVII—XVIII ст.

Адметнымi рысамi культуры гэтага перыяду было узмацненне паланiзацыi, выцясненне беларускай мовы польскай, распаусюджванне iдэй Асветнщтва. У 1773 г., каб рэфармаваць школу, у Рэчы Паспалiтай ствараецца Адукацыйная камiсiя першае у Еуропе мiнiстэрства адукацыi. За 20 гадоу дзейнасцiі камiсii у Беларусi было адкрыта 20 школ, Адзiнай вышэйшай установай на Беларусi быу Вiленскi унiверсiтэт (тады ён называуся вышэйшай школай ВКЛ). Рэформа адукацыi 70-80-х гг. XVIII ст. зрабiла школу больш свецкай. Другая палова XVII-XVIII CT. Пакiнулi нам мемуарныя творы, аутары якiх iмкнуцца асэнсаваць месца сваей эпохi у гiстарычным развiццi. Ураджэнцы Беларусi узбагацiлi сусветную навуку i лiтаратуру сваiмi думкамi i творамi. Напрыклад, ураджэнец Полацка Сiмяон Полацкi пакiнуу вялiкую лiтаратурную спадчыну, яму належыць «Буквар языка славянскага», па якому вучыуся Пётр I. Сiмяон Полацкi быу яго настаунiкам. Казiмiр Лышчынскi, выхадзец з маёнтка Лышчыцы (Берасцейшчына), за свае атэiстычныя погляды i трактат «Аб неiснаваннi бога» быу абязглаулены i спалены на кастры. Iлля Капiевiч, ураджэнец Мсщслаушчыны, па даручэнню Пятра I выдау першы дапаможнiк па матэматыцы. Ён напiсау больш за 20 кнiг. У 1776 г. выйшла першая на Беларусі газета «Газета Гродзенская» (на польскай мове). У XVIII ст. цэнтрамі культур-нага жыцця Беларусі становяцца магнацкія рэзідэнцыі. Радзівілы, Агінскія, Сапегі запрашаюць да сябе на службу леп-шых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Шырокую вядомасць у другой палове XVIII ст. набылі прыгонныя тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Агінскіх у Слоніме. Таленавітых дзяцей з ліку прыгонных рыхтавалі ў музычных і балетных школах. Не-каторыя нават траплялі на стажыроўку ў Італію.Многія выха-ванцы прыгонных тэатраў услаўлялі потым сцэны Варшавы і Пецярбурга. У гэты час беларускую зямлю ўпрыгожваюць палацы і касцёлы. Магнацкія рэзідэнцыі аздабляюцца габеленамі і парт-рэтамі прадстаўнікоў магнацкіх родаў. Для канца ХУП-ХУПІ стст. характэрны стыль барока. Гэта Бярнардзінскі і Езуіцкі касцёлы у Гродне, манастырскі комплекс у Жыровіцах, Мікалаеўская царква ў Магілёве. Многія беларускія майстры будавалі і ўпрыгожвалі палацы І храмы Маеквы з Падмаскоўя і нават Маскоўс:;ага Крамля. : Такім чынам, негледзячы на палітыку паланізацыі, якая праводзілася на беларускіх землях у ХУІІ-ХУІП стст., майстры беларускай культуры здабывалі сабе славу не толькі на Радзіме, але і паза яе межамі.

Вопрос 14 Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі ў Беларусі. Далучэнне Беларусі да Расійскай Імперыі

У канцы XVIII ст. адбыліся 3-ы падзелы Рэчы Паспалітай (1772 г. ,1793 г., 1795 г.) паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прычынай падзелаў з'явілася аслабленне Р.П. у выніку барацьбы магнацкіх груповак, бязладдзя, войн. Бязладдзе было выклікана залатымі шляхецкімі вольнасцямі. Шляхта магла выбіраць караля, існавала права «ліберум вета»(свабода забаро-ны), калі любы дэпутат сейма мог выказаць нязгоду з рашэннем сейма, і ў гэтым выпадку яно не прымалася. У час Паўночнай. вайны (1700-1721 гг.) Пётр I навязаў Рэчы Паспалітай пагад-ненне, па якому войска Рэчы Паспалітай скарачалася да 22 тыс. Абараніць дзяржаву гэта войска не магло. (Для параўнання: на яе межах стаялі войскі Расійскай імперыі у 350 тыс., Аўстрыі -280 тыс., Прусіі - 200 тыс.) У 1794 г. расля другога падзелу Рэчы Паспалітай у Бела-русі адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне Тадэуша Касцюшкі. Паўстанцы выступалі за «вольнасць, цэласнасць, не-залежнасць» сваёй Радзімы. Узначаліла яго шляхта. У атрады паўстанцаў уступалі касіянеры-сяляне, узброеныя косамі. На чале паўстанцаў у Беларусі стаяў 30-ці гадовы пал-коўнік Якуб Ясінскі. Па загаду Ясінскага ствараліся парты-занскія атрады, якія здзяйснялі рэйды ўглыб тэрыторыі Бела-русі. Адзін з такіх рэйдаў праз Браслаўшчыну здзейсніў атрад пад кіраўыіцтвам Міхаіла Клеафаса Агінскага, вядомага сваім паланезам «Развітаыне з Радзімай». Хаця напачатку ў паўстанцаў былі поспехі, але яны не вытрымалі націску царскіх войск Суворава, якія направіла на падаўленне паўстання ЕкацярынаІІ. Царызм задушыў нацыя-нальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Цяпер лёс краіны быў вырашаны. Адбыўся канчатковы падзел у 1795 г., па якому ўся тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Такім чынам, аслаблеыне Рэчы Паспалітай у XVIII ст. вы-карысталі Расія, Прусія, Аўстрыя, якія падзялялі паміж сабой Рэч Паспалітую. Паўстанне Тадэуша Касцюшкі не змагло пра-духіліць падзеннэ Рэчы Паспалітай. У выніку трох падзелаў гэ-та дзяржава перастала існаваць, а Беларусь аказалась у складзе Расійскай імперыі.