Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на вопросы литл.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
27.04.2019
Размер:
111.49 Кб
Скачать

Вопрос 17 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.

У першай палове XIX ст. на Беларусі назіраўся крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу. Як і раней (у ХУІ-ХУІП ст.) тут існавала фальваркава-паншчынная сістэма землеўладання, уста-ляваўшаяся па рэформе 1557 г. (валочная памера). Устойлівы попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Зах. Еўропе вёў да павышэння павіннасцей сялян - памешчыкі былі зацікаўлены атрымаць больш прадукцыі са сваіх фальваркаў на продаж, і, у першую чаргу, збожжа. Паншчына з адной валокі даходзіла да 12 дзён у тыдзень (6 дзён - мужчынскай і 6 - жаночай працы). Сяляне поўнасцю залежылі ад паноў. Існавала такая павіннасць, як згоны - пагалоўныя прымусовыя выхады ўсіх працасдольных сялян на панскія работы. Не лепшым было становішча казённых сялян. Яны складалі каля 20%. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду шляхце. Арандатары за час арэнды імкнуліся атрымаць як мага болып прыбытку і бясконца павялічвалі паншчыну, згоны і іншыя павіннасці. У сялян пры такой эксплуатацыі не заставалася часу для апрацоўкі сваёй зямлі. Такім чынам, фальваркава-паншчынная сістэма стала перашкаджаць развіццю сялянскай гаспадаркі, падрываць саму аснову феадальнага ладу, разараючы сялян. Абяднеўшыя сяляне не маглі плаціць падаткі дзяржаве. Гэта трывожыла ўрад. 3 мэтай павышэння дзяржаўнага даходу і каб зняць наружанасць сярод сялян у 1839-1845 гг. была праведзена аграрпая рэформа Кісялёва (міністр дзяржаўных маёмасцей). Яна праводзілася у дзяржаўных маёнтках. Галоўныя мерапрыемствы рэформы: 1. Падрабязны перапіс сялян (люстрацыя) і рэгламентацыя павіннасцей: увялі 4 разрады сялян у залежнасці ад колькасці цяглавай сілы. 2. Жорсткі кантроль за часовымі ўладзельнікамі-арандатарамі. 3. Дапамога сялянам - апякунства. У цэлым рэформа палепшыла становішча дзяржаўных сялян, паменшыліся павіннасці. Знішчалася фальваркава-паншчынная сістэма. Сяляне былі пераведзены на пазямельны аброк - чынш, сялянская гаспадарка ўцягвалася ў рыначныя адносіны.

Вопрос 18 Образование, наука и литература конца 18-нач 19в.

Асветніцтва і рамантызм - асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. Перыяд з канца XVIII па 10-я гг. XIX ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Яны лічылі, што прычына ўсіх пакут народа - не-вуцтва Прыкладна з 10-х гг. XIX ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку - рамантызму. У Заходняй Еўропе рамантызм узнік раней. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Пераўтварэнне грамадства шляхам, прапанаваным філосафамі, не прывяло да стварэння «Царства розуму» на Зямлі. У процівагу асветніцка-му рацыяналізму светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Пад уплывам асветніцкіх ідэй адукацыя паступова пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў пад-парадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар. Гэ-та абумовіла правядзенне ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі. Да гэтага часу ў Беларусі склалася даволі заблытаная сетка навучальных устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва і не звязаных паміж сабой. У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначальваў прызначаны царом папячыцель. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт. У выніку рэформ павялічылася сетка школ, трывалае месца ў вучэбных планах занялі прыродазнаўчыя дысцыпліны. Станоўчымі вынікамі з'яўляліся адносная даступнасць пачатко-вых навучальных устаноў, адсутнасць абмежаванняў нацыя-нальнага, веравызнальнага і ўзроставага характару, забеспя-чэнне дзяўчынкам права наведваць школу. Важную ролю ў сістэме школьнай адукацыі працягвалі адыгрываць каталіцкія навучальныя ўстановы У шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне рускага ўплыву ў краі, было закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта і часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.). У школах у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. Аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай па-и скорыла закрыццё каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў.Адбывалася зараджэнне прафесіянальнай адукацыі на Бела-русі. У 1840 г. пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа. У 1848 г. на яе базе адкрыўся Горы-Горацкі земляробчы інстытут - першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. Літаратура. Беларуская літаратура першай паловы XIX ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культу-ры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастац-кай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове.

Варта адзначыць, што частка ўраджэнцаў Беларусі працава-ла на карысць польскай культуры. Найбольш вядомай постаццю сярод іх з'яўляецца Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Ян Баршчэўскі амаль усё сваё жыццё прысвяціў збіранню народнай творчасці. Ён стварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму «Рабункі мужыкоў». У сваім галоўным творы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч-ных апавяданнях», напісаным на польскай мове, аўтар літара-турна перапрацаваў фальклорны матэрыял. Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларус-кай.