Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
676.86 Кб
Скачать
  1. Духоўнае жыццё балтаў і усходніх славян у эпоху Ранняга Сярэднявечча.

Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтва – шматбожжа (паганства). Гэты тэрмін абазначаў старадаўнія вераванні і культы, якія існавалі да ўзнікнення міравых рэлігій (хрысціянства, іслам, буддзізм).

Язычніцтва – надзвычай разгалінаваная рэлігія. Яна ўуключала ў сябе анімізм, фетышызм, магію і інш.

Язычніцтва зведала шматлікія змены: пачыналася ад культу продкаў і закончылася складаным пантэонам багоў. Галоўнымі багамі былі:

1. Пярун – бог грому і вайны

2. Сварог – бог неба.

3. Ярыла – бог сонца і ўрадлівасці.

4. Вялес – абаронца жывелагадоўлі

5. Стрыбог – кіраваў вятрамі

6. Зюзя – бог холаду

7. Ляля – багіня прыгажосці

8. Цёця – апякунка жанчын і выхавальніца дамашняга ачагу.

Выява язычніцкага бога – ідал.

Славяне да прыняцця хрысціянства пакланяліся прыродзе (звярам, кустам,Ю агню, месяцу, зоркам).

Цэнтрамі язычніцкай рэлігіі былі свяцілішчы – капішчы. Там стаяў ідал, былі малебны і ахвярапрынашэнні (часам чалавечыя). Недылёка ад полацка (2 км) было капішча Перуна і Бабы Ягі.

Значнае месца ў паданнях і вераваннях беларусаў займаў камень. Камяням, якія знаходзіліся ў рэчышчы і ўяўлялі небяспеку пры плаванні на лодках рабілі ахвярапрынашэнні.

Служкай паганскага культу быў жрэц – пасрэднік паміж богам і чалавекам. Ен падтрымлівалі на капішчах агонь, які валодаў свяшчэннай ачышчальнай сілай.

Сваіх набожчыкаў сляване звычайна спальвалі на вогнішчы, прычым знатных разам з жонкамі( язычніцтва не выключала шматжонства), слугамі, прыладамі. Гэта гаворыць аб існаванні развітых уяўленняў пра жыццё пасля смерці. Акрамя спальвання існавала традыцыя трупапалажэння.

У той час склаліся галоўныя святы славян, звязаныя з сельскагаспадарчымі і каляндарнымі цыкламі:

• Зажынкі – пачатак збору ўраджаю = свята першага снапа

• Дажынкі – свята апошняга снапа.

• Масленіца – свята адраджэння снца ў пачатку вясны; пяклі бліны: круглы – сімвал нябеснага свяціла

• Дзяды і Радаўніца – прысвечаны культу ўшанавання продкаў.

• Новы год пачынаўся з сакавіка. Гэта звязвалі з нараджэннем сонца.

Старадаўнім пластом усходнеславянскай культуры з’яўляецца фальклор – вусная нароодная творчасць, якая ўзнікла яшчэ ў рода-племянным этапе. Паэзія звязана з працай хлебароба. Была каляндарнай (4 сезоны), найбольш цікавыя - калядныя песні. Сямейная абраднасць развівалася вакол галоўных момантаў у жыцці чалавка (нараджэнне, шлюб і смерць). Існавала вера ў бессмяротнасць душы (пасля смерці чалавек можа ці дапамагаць, ці шкодзіць жывым)

Сёння ў памяці народа жывуць розныя язычніцкія міфалагічныя ўяўленні, якія сталі гітарычнымі традыцыямі і абрадамі беларусаў. Зпрыняццем хрысціянства разумовы, духоўны і рэлігійны стан грамадства змяніўся

  1. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.

Язычніцтва ў хуткім часе пераствае адпавядаць патрэбам кіруючай вярхушкі Кіеўскай Русі. Суседнія краіны, звязаныя са славянамі гандлям, прынялі альбо хрысціянства, альбо іслам.

У адрозненні ад Рымскай імперыя (дзе узнікла хрысціянства) на Беларусь яно прыйшло:

1. у гатовым выглядзе з адшліфаваным за 9 стагоддзяў культам

2. у Рымскай імперыі яно развівалася ў накірунку ад нізоўё грамадства да вярхоў. На Беларусі – спачатку вярхі грамадства , потым народ

3. хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з візантыі. Першая царква пабудавана ў Кіеве ў 9 ст.

Хрысціянства прыняла руская княгіня Вольга, а яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988 г пачаў хрышчэнне Русі, знішчаючы язычніцкіх богоў. Пасля княжацкай дружыны, хрысціянства прынялі кіеўляне, атрымліваючы крыжык, калі выходзілі з вады.

Пасля знішчэння ідала перуна ў Кіеве, дзяздька князя Дабрыня накіраваўся з войскам на іншыя землі знішчаць паганства. Жыхары Турава аказалі ўпартае супраціўленне

У 992 г. была створана Полацкая епархія (метрапаліт – Міна), а ў 1005 годзе – тураўская (Фама).

Праўда, вялася барадзьба паміж стятарамі новай веры і прыхільнікамі язычніцтва (чараўнікамі), але ўсё ж такі хрысціянскія погляды, як і ўся культура пераймаліся адносна мірным шляхам.

Адным з метадаў пашырэння хрысціянства было заснаванне манастыроў. Першыя:

10 ст. – полацк мінск, бельск, і жаночы у Тураве. Прычым манастыры падтрымліваліся князямі, а частка манахаў і манашак было са значных феадельных родаў.

Значэнне прыняцця хрысціянства:

1. яно супала па часе з усталяваннем дзяржаўнасці на беларускіх землях і станоўча паўплывала на гэты працэс. Вера ў адзінага бога адпавядала адзінаўляддзю князя ў краіне (адзін бог – адзін князь)

2. значна ўзрос аўтарытэт Полцкага і Тураўскага княстваў, а затым і ВКЛ. З імі як з роўнымі пачалі лічыцца іншыя хрысціянскія дзяржавы.

3. Значныя сацыяльна-эканамічныя вынікі зключаліся ў развіцці знешняга гандлю і рамяства.

4. Шырокі размах атрымала царкоўнае будаўніцтва. Значна ўзрасла патрэба ў рамесніках і новых відах рамяства : цэглу рамяства, абчэсванне каменю.

5. Паступова фарміравалася саслоўе духавенства, якое склалі адукаваныя і ўплывовыя людзі. Знаёмства з візантыйскай культурай з’явілася стымулам для разіцця ведаў, пісьменасці, адукацыя, культуры.

6. Паляпшаўся маральны стан грамадства: зніклі такія заганы язычніцтва, як ахвярапрынашэнне (у тым ліку людзей), кроўная помтса, шматжонства.

Гэта азначае, што ў цэлым прыняцце хрысціянства садзейнічала прагрэсіўнаму развіццю грамадства.

Развіццё пісьменнасці.

Культура з прыняццем хрысціянства падзялілася па саслоўным прынцыпе на 2 накірункі:

1. Традыцыйная (народная) – фальклор

2. Культура пануючага класа

З 9 ст. распаўсюджваецца пісьменнасць на базе кірылічнага альфавіта (863 г.ж складзена братамі-балгарамі Кірылам і Мяфодзіем)

Помнікі пісьменнасці беларускіх зямель:

• Віцебская і Мсціслаўская берасцяныя граматы – на куску бяросты простыя людзі, якія ведаюць пісьменнасць, застаўляюць свае запісы.

• Пачатка з надпісам “Ізяславас”

• Барысавы камяні (“Госпадзі, памазі рабу божаму Барысу”)

• Драўляныя грэбні з размешчанымі зверху літарамі азбукі

• Прасліцы

• Рукапісныя кнігі (найбольш каштоўныя помнікі) – выраблялася з папіруса. Самае ранняе – Тураўскае евангелле (захоўваецца ў Літве) – 10 ст. вядомы таксама Полацкае і аршанское евангелле (12-13ст)

• Да свецкай літаратуры адносяць летапісы (полацкі летапіс – не знойдзены). Агульным летапісам Кіеўскай Русі з’яўляецца “аповесць мінулых часоў”

• З 12 ст. распаўсюджваюцца жыціі і хаджэнні святых

Вядомым асветнікам быў Смаляціч. Ён займаў пасаду кіеўскага метрапаліта, лічыўся вялікім кніжнікам, захаваўся адзіны твор “Пасланне Фаме прысвітару”

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]