Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
677 Кб
Скачать
☆
  1. Эвалюцыя сістэмы асветы і адукацыі ў 19 ст.

Канец 19 ст. адзначаецца якаснымі зменамі ў жыцці

18 ст увайшло ў гісторыю як эпоха асветніцтва, калі ащтарытэт царквы быў у заняпадзе, развіваўся свецкі светапогляд, культ розуму разцыяналізм, і вера ў неабмежаваныя магчымасці ўдасканаляння чалавечай прыроды. У сувязі з развіццем эканомікі і ўдасканаленнем сацыяльнага жыцця расце попыт на веды і культурныя каштоўнасці. Адбываюцца перамены ў сістэме адукацыі, якая набывае свецкі характар і рысы дэмакратызму. Яшчэ у 1873 пасля ліквідацыі Ордэна Езуітаў стваораецца першае ў Еўропе міністэрства асветы, Адукацыйная камісія. Галоўная задача якой было не проста рэфармаваць традыцыйную шляхецкую адукацыю, а стварыць зусім іншую сістэму: дзяржаўную і свецкую (выключаліся рэлігійныя прадметы). У канцы 18 ст на базе езуітскіх школ было адкрыта каля 30 свецкіх шасцікласных і трохкласных вучылішчаў. Па прапанове т\Тызінгаўза была заснавана Каралеўсккая лекарская школа з правамі ВНУ. На базе Віленскай Езуітскай акадэміі была створана свецкая Галоўная школа ВКЛ, якая ў 1803 г. была пераўстворана ў Віленскі універсітэт. Згодна са Статутам 1828 г складваецца 2 сітэмы атрымання адукцыі, якія грунтаваліся на саслоўным прынцыпе:

Давала адукацыю пераважна для дваран (уключала універсітэт, гімназіі – іх было 12 – і павятовыя вучылішчы

Для прадстаўнікоў падатных сасалоўяў. Ствараліся прыходскія вучылішччы. Выкладанне вялося на рускай і польскай мовах. Узнікаюць прафесійныя навучальныя установы. Напрыклад, 1840 – Горы-Горыцкае земляробчае вучылішча, на базе якога ў 1848 быў створаны земляробчы інстытут.

Пасля падаўлення паўстанняў 1830-31 і 63-64 гг. пачалася палітыка русіфікацыі краю. ВНУ наогул выпадаюць як звяно ў сістэме адукацыі. Вышэйшую адукацыю моладзь атрымлівае за межамі радзімы. Былі зачынены па палітычных матывах і некаторыя гімназіі (навагрудская, свіслацкая), а настаўнікі-палякі (католікі) зволена са сваіх пасад.

Школьная рэформа 1854 г, якая абвясціла прынцыпы ўсесаслоўнасці, даступнасці і свецкасці адукацыі з цяжкасцю ўжывалася ў Паўночна-Заходнім краі. Сярэднюю адукацыю можна было набыць у гімназіях і прагімназіях (класічных і рэальных), але навучанне было платным, да 100 рублеў за год, таму атрыммаць яе маглі толькі дзеці заможных бацькоў. Прычым паступіць ва ўніверсітэты Масквы, Піцера, Казані і г.д. маглі толькі тыя, хто закончыў класічныя гімназіі.

У 1887 г быў выдадзены ўказ, які вобразна назвалі “аб кухарчыных дзецях”, па ім у гімназіі не дапускаліся дзеці слуг. Уводзіўся цэнз для навучання ў гімназіі для яўрэйскіх дзяцей (бралітолькі пэўную колькасць яўрэеў). Законанастаўнікі ці святары, якія выкладалі закон божы, адначасова сачылі за накірункам выхавыўчай работы.

Для дзяцей сялян аргнізоўваліся пачатковыя народныя вучылішчы(3 гады). З 1911 адкрываліся земскія школы. Актыўна, пачынаючы з 1884 г, на сродкі духоўна-праваслаўнага ведамства адкрываюцца ЦПШ (царкоўна-прыходскія школы) і школы граматы. Усяго ж было 17 тыпаў ніжэйшых навучальных устаноў, але абсалютная іх большасць была тупіковай.

Для падрыхтоўкі настаўнікаў арганізоваюцца наст семінары : 1864 – ершы ў Маладзечна, потым ўу Полацку, Нясвіжыі Свіслачы. У 1910-я гг. у Віцебску, Магілеве і Мінску, адкрываюцца настаўніцкія інстытуты (сярэдняя адукацыя). У 20 стагоддзі (асабліва пасля рэвалюцыі 7 г) колькасць ЦПШ рэзка скарачаецца, яны замяняюцца свецкімі, таксама пашыраецца сетка прафесійных рамесніцкіх вучылішчаў.

Такім чынам побач з відавочнымі поспехамі (стварэнне сістэмы свецкай адукацыі, ростам колькасці навучальных устаноў і вучняў, пашырэннем прафесійнай і пачатковай школы) выразна былі бачны і асноўныя недахопы, якія зводзіліся да адсутнасці ВНУ, да кантролю за навучаннем з боку царквы, вузкасці праграм і недахопу сродкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]