Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
676.86 Кб
Скачать
  1. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-класавай аснове. Утварэнне бсср.

Падрыхтоўчая работа па стварэнні БССР пачалася яшчэ пасля роспуску Усебеларускага з'езда. Спроба стварыць БНР яшчэ больш прыспешыла гэтую справу. У студзені 1918 г. пры Народным Камісырыяце РСФСР быў створаны Беларускі Нацыянальны Камісарыят (Белнацкам) пад кіраўніцтвам Чарвякова. Ён заахвочваў савецкія ўлады да стварэння дзяржавы на Беларусі на савецкай аснове і працаваў у асяроддзі беларускіх бежанцаў.

У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву разам з урадам Леніна. У Петраградзе, Смаленску і Віцебску дзейнічалі аддзяленні камісарыята і быў створаны друкаваны орган - газета "Дзянніца" (рэдактар Цішка Гартны = Жылуновіч) - першая газета на беларускай мове.

21-23 снежня 1918 у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б), у якой удзельнічала 19 дэлегатаў, якія прадстаўлялі прыкладна 1000 камуністаў беларусі. Было выбрана центральнае бюро беларускіх камунстычных арганізацый БССР. 23 снежня кіраўнікі яго сустрэліся з Леніным, які падстымаў ідэю стварэння БССР.

Супраць стварэння асобнай , нават сацыялістычна, Беларусі выступіў аблвыканкамзах (ландар і Мяснікоў), якія не лічы беларусаў асобным народам і не бачыіл неабходнасці ў вырашэнні нацыянальнага пытання. Аднак супраць рашэння ЦК партыі не пайшлі. На пасяджэннях Цэнтральнага бюро Жылуновічу было даручана падрыхтаваць маніфест аб беларускім урадзе і распрацаваць яго структуру.

30 снежня 1918 г. у Смаленску адбылася шостая Паўночна-заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая пераўстварылася ў КП(б)Б (кам партыя бальшавікоў Беларусі). На з'ездзе абмеркавана пытанне аб складзе часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, пад націскам Сталіна большасць мест занялі прадстаўнікі аблвыканкамзаха, але кіраўніком урада абраны Зміцер Жылуновіч.

1 студзеня 1919 было абвешчана стварэнне БССР у межах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай. Маніфест быў першай канстытуцыяй Беларусі. Урад БССр пераехаў са Смеленска ў Мінск.

16 СТУДЗЕНЯ ЦК партыі прыняў рашэнне абперадчы Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў у склад Савецкай Расіі, а Мінскай і Гродзенскай губерням была дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву разам з Літвой, гэта вызвала першы ўрадавы крызіс, у выніку чаго з урада выйшлі прадстаўнікі Белнацкама, а Жылуновіч пакінуў пасаду кіраўніка ўрада

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся першы з'езд Саветаў Беларусі, на якім быў абраны ЦНК (центральны выканаўчы камітэт), прынята першая канстытуцыя, зацверджаны герб і сцяг, устаноўлена федэратыўная сувязь з Расіяй і аб'яўлена аб утварэнні ЛітБел (Літоўска-беларуская ССР). На аб'яднаным пасяджэнні ўрадаў Беларусі і Літвы было абрана сумеснае кіраўніцтва гэтай буфернай дзяржавы паміж Расіяй і буржуазнымі краінамі Захаду.

  1. Утварэнне ссср. Месца бсср у складзе ссср.

Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік. У кіраўніцтве РСФСР аформіліся дзве тэндэнцыі аб'яднаўчай дзейнасці:

1. аўтанамізацыя (Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння савецкіх рэспублік у склад РСФСР як аўтаномных адзінак

2. Саюзная (Ленін) - Стварэнне саюза незалежных самастой Стварэнне саюза незалежных самастойных рэспублік

Яшчэ да стварэння СССР пачалося збліжэнне рэспублік. У 21 г падпісаны дагавор паміж РСФСР и БССР аб стварэнні аб’ясднаных Наркаматаў (ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, працы, фінансаў).

Пры ўладзе Расіі было заснавана паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР, праз якое ажыццяўлялася каардынацыя дзейнасці.

Чацьверты усеьеларускі з’езд саветаў (14-16 снежня 1922 г.) прыняў рашэнні аб неабходнасці утварэння СССР і выбраў дэлегацыю на усерасійскі з’езд саветаў (33 чалавека), якую узначаліў Чарвякоў ім даручалася ад ліку беларускай партыі паставіцб подпіс пад дагаворам аб утварэнні СССР

Першы з’езд саветаў адкрыўся ў Маскве і 30 снежня 1922 пастанавіў утварыць СССР у складзе 4 рэспублік – РСФСР,БССР, УССР, ЗСФСР (закаўказская)

Абумоўленасць утварэння СССР:

усталяванне эканамічных і культурных сувязей народаў былой расійскай імперыі

неабходнасць аб’яднання з мэтай забеспячэння абароны

агульнасць задач па аднаўленню краін пасля вайны, узаемная дапамога

неабходнасць вырашэння агульных палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурных пытанняў

Першы з’езд саветаў выбраў ЦВК СССР, у якім ад беларусі было 7 чал, а Чарвякоў стаў адным са старшынь прэзідыума. Да кампетэнцыі саюзнага ўрада адносіліся пытанні па знешняй палітыцы, гандлю, фінансам, узброеных сіл. Астатнія пытанні заставаліся за урадамі рэспублік.паўстала пытанне аб неадпаведнасці тэрыторыі БССР (толькі 6 паветаў мінскай губерні, тады калі тэрыторыя заселеная бел народам значна большая), Таму КПБ звярнууся да кіраўніцтва расіі з прапановай вярнуць страчаныя землі

Два узбуйненні тэрыторыі БССР:

1924 г. – 16 паветаў Віцебскай , Гомельскай і Смаленскай губерняў. Тэрыторыя узрасла ў два разы, насельніцтва да 4 млн.

1926 г. – гомельски і рэчыцкі паветы.

У красавіку 27 была прынята чарговая кнастытуцыя, якая замацавала тэрыіарыяльныя змяненні, зацвердзіла вышэйшым органам улады усебеларускі з’езд саветаў, дзяржаўнымі мовамі былі беларуская польская руская і яўрэйская

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]