Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
677 Кб
Скачать
☆
  1. Устанаўленне аднапартыйнасці ў бсср. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі.

пачатак 20-х гг. характарызаваўся палітычнай нестабільнасцю. Гэта вызначала адносіны камуністаў да існуючых палітычных партый

у сакавіку 1921 г. заявіў аб самароспуску Бунд, 418 членай якога уступілі ў КП(б)Б. некалькі пазней распусцілася і яўрэйская камуністычная партыя (Паліцыён). жорсткая барадзьба разгарнулася паміж КПБ і ўплывовай сярод сялян партыяй эсэраў, якая 1920 г. налічвала 20 тыс. чал. Лідэры эсэраў адмовіліся падпісаць дэкларацыю аб утварэнні БССР, якая не адпавядала іх поглядам, у гэтай сітуацыі бальшавікі скарыжсталі становішча кіруючай партыі. у лютым 1921 органы ЧК арэставалі 860 найбольш актыўнах членаў. усе арыштаваныя былі выселены, а хто заставаўся ў БССр , ставіліся на улік і за імі вёўся тайны нагляд.

За аснову адносін КПб з іншымі партыямі 1921 г. прынята рэзалюцыя "аб антысавецкіх партыях і плынях", у якой дапускалася выкарыстоўваць рэпрэсіі як да эсэраў і бальшавікоў, так і да буржуазнай інтэлігенцыі

узмацненне рэпрэсій і судовыя працэсы над эсэрамі прывялі да краху партыі. У чэрвені 1924 на з'ездзе было прынята рашэнне аб сама роспуску. Радавыя члены эсэраў атрымалі магчамасць уступіць у рады кампартыі. Аналігчныя працэсы адбываліся ў маладзёжным руху. у 1920 г. адбыўся першы усебеларускі з'езд камуністычнага саюза моладзі (40 дэлегатаў ад 3000). камсамол супрацьпаставіў сябе іншым маладзёжным арганізацыям ("Труд і свет", "Яўрэйскі камсамол", "Саюз сялянскай моладзі"). Да сярэдзіны 20-х гэтыя партыя спынілі сваю дзйенасць.

Паступова аслаблі пазіцыі ўрада БНР у эміграцыі. Амністыя 1923 г. : асобам, якія не выступалі супраць савцкай улады са зброяй у руках, стварыла ўмовы для вяртання на радзіму часткі нацыянальных дзеячаў. У 1924 г. пачалася афіцыйная палітыка беларусізацыі. У кстычніку 1925 г. на Берлінскай канферэнцыі Рада БНР аб’явіла аб спыненні барадзьбы супраць савецкай улады і самароспуску. З 1925 не засталося ні адной іншай партыя, акрамя камуністычнай – манаполія адной партыі на ўладу (фактычна да распада СССР).

Манаполія камуністычнай партыі на ўладу была замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г., у якой адзначалася, што БССР – сацыялітычная дзяржава дыктатуры пралетарыяту, у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе компартыя і ўсе оргааны і ўстановы павінны падпарадкоўвацца яе рашэнням.

Кіраўніцтва з Масквы ўважліва сачыла за сітуацыяй у рэспубліках. У нацыянальныя рэгіёны Саюза рэгулярна прысылаліся партработнікі з цэнтра, а сярод кіраўнікоў КП(б)Б да смерці Сталіна не было ніводнага беларуса.

Характэрнымі рысамі грамадскага жыцця стала татальная цэнтралізацыя кіравання ўсімі сферамі, усталёўваліся загадныя метады. Бюракратычны апарат зліўся з партыйным і ператварыўся па сутнасці ў асобы клас. У выніку зрошчвання дзяржаўнага і партыйнага апарату рэзка знізілася роля выбарных саветаў. Выканаўчая ўлада стала кантраляваць органы заканадаўчай. Назіраўся дзяржаўны тэрор у дачыненні да незадаволеных і патэнцыяльна незадаволеных асоб.

Адбывалася змена сацыяльных слаёў насельніцтва і яго інстытутаў. Улада апіралася на люмпенаў, на менш забяспечаных і страціўшых свае сацыяльнае становішча, на не маючыя палітычнай культуры слаі грамадства, на бюракратыю, армію і карныя структуры. Карны яорганы выходзілі з-пад падпарадкавання закона і грамадтва. Партыйныя ячэйкі былі створаны на кожным прадпрыемстве і ў кожнай установе, яны здзяйснялі ідэалагічны кантроль. Дэмакратычныя правы, аб’яўленыя канстытуцыяй, насілі фармальны характар. Дзеля захавання падтрымкі сярод рабочых і сялян выкарыстоўвалася сацыяльная дэмагогія і прапагандаваліся ідэі светлай будучыні. У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР і у 1937 – БССР. Усе нормы канстытуцыі мелі чыста намінальны характар.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]