Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
676.86 Кб
Скачать
  1. Афармленне агульнарасійскіх і нацыянальных партый у канцы 19 – пачатку 20 ст.

Сусветны эканамічны крызіс, які паралізаваў гаспадарчую дзйенасць у Расійскай імперыі, цяжка адбіўся і на беларускай прамысловасці. Гэта пагоршыла становішча беларускага пралетарыяту: зачыняліся заводы, зніжаліся памеры заработкаў, пагаршаліся ўмовы працы. Спробы пратэсту сканчаліся масавымі звальненямі і пратэстамі.

У гэтых умовах адбываўся хуткі рост палітызацыі рабочага руху. Да пачатку 20 ст. утварыліся галоўныя партыі сацыяльнага блоку, якія дзейнічалі падпольна. У сацыял-дэмакратычным руху дзейнічалі дзве плыні:

1. рэфармістская – ідэі эканамізму (абмежаванне барадзьбы толькі эканамічнымі і сацыяльнымі напрамкамі)

2. рэвалюцыйная (Ленін, Пляханаў) – звяржэнне самаўладдзя.

Вядучай сілай з’яўляўся Усеагульны ўрэйскі рабочы саюз Расіі і Польшчы (Літвы) – Бунд. Ён падтрымлівайся пазіцыі эканамізму.

На другім з’езде РСДРП у 1903 г. Бунд, не атрымаўшы падтрымкі, пакінуў з’езд, а астатняя частка дэлегатаў падзялялася на бальшавікоў (прыхільнікаў пралетарскай рэвалюцыі) і меньшавікоў (больш памяркоўных).

У 1903-4 гг. РСДРП пачала ствараць сетку мясцовых арганізацый на Беларусі – Палескі і Паўночна-заходні камітэты РСДРП.

На блізкіх да РСДРП пазіцыях стаяла Сацыял-дэмакратычная партыя Каралеўства Польскага і Літвы (створана ў 1900 г. у Мінску). Выступала за незалежныя сацыялістычныя Польшчу, Літву і Беларусь, праводзіла актыўную прапагандысцкую дзейнасць.

У 1901 г. аформілася партыя сацыял-рэвалюцыянераў (эсэраў). Праграма прадугледжвала сацыялізацыю зямлі і стварэнне замест Расійскай імперыі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі.вялікую ролю эсэры надавалі тэрору супраць урада. Сярод іх былі былыя народнікі – Кавалік, Брэшка-Брашкоўская, Бонч-Асмароўскі. У 1902 г. у Пецярбургу ўтварылася сацыялістычная нацыянальная беларуская партыя – Белаурская Рэвалюцыйная Грамада, якая ў 1903 г. перайменаваная ў БСГ (сацыялістычная). Заснавальнікі: браты Луцкевічы, Ластоўскі, Буркіс. Партыя выступала за звяржэнне самаўладдзя, за замену капіталізма сацыялізмам, за беларускую культурна-нацыянальлную аўтаномію ў складзе дэмакратычнай Расіі з мясцовым сеймам у Вільні, амдену прыватнай уласнасці на зямлю і ўраўнальнага размеркавання сярод сялян.

  1. Рэвалюцыя 1905-7 гг. Пачатак парламентарызму.

Асноўныя прычыны:

- незадаволенасць царызмам

- крызіс у аграрных адносінах

- нявырашанасць нацыянальнага пытання і імкненне прыгнечаных народаў да пашырэння сваіх правоў

Жорсткае паражэне ў вайне з Японіяй у 1904 г. абвастрыла эканамічны крызіс і паскорыла рэвалюцыю.

Пачаткам расійскай рэвалюцыі з’явіліся падзей “крывавай нядзелі” 9 студзеня 1905 г. – растрэл шматтысячнага мірнага шэсця да цара ў Пецярбургу. 11 студзеня ў Мінску на большасці прадпрыемстваў пачалася забастоўка салідарнасці. Напрацягу студзеня пратэставалі рабочыя 30 гарадоў (Брэст, Віцебск, Гродна, Полацк і інш.)

Другі этап (уздым) рэвалюцыі пачаўся 1 мая 1905 г. Да вулічных шэсцяў летам дадаліся выступленні сялян і батракоў, якія стваралі сялянскія камітэты і пачалі сапраўдны аграрны тэрор (забойствы гаспадароў, падпалы маёнткаў, узброенае супраціўленне паліцыі…).

Восенню 1905 г. ініцыятарамі рэвалюцыйных выступленняў сталі чыгуначнікі, якія спынілі рух на асноўных магістралях (Баранавічы, Гомель, Мінск). Пачалася ўсерасійская палітычная стачка.

Царызм пайшоў на ўступкі: 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай ІІ падпісаў “Маніфест”, у якім абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды (слова, друку, сходаў, саюзаў, веравызнаня) і рашэнне склікаць Дзяржаўную Думу з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. На другі дзень пасля абвяшчэння маніфеста ў Мінску па загаду губернатара Курлава расстралялі ўдзельнікаў мітынгу (100 забіты, 300 паранены). Такія ж падзеі адбыліся ў Віцебску.

Выбары ў першую Думу праходзілі ў пачатку 1906 г. У барадзбе за галасы прынялі ўдзел 3 палітычныя лагеры:

1. кансерватыўны (“Саюз рускага народа” – чорнасоценцы, акцябрысты) – за захаванне манархіі пад лозунгам “Расія для рускіх”, супраць рэформ.

2. Ліберальны (кадэты) – канстытуцыйная манархія з двухпалатным парламентам, частковае адчужэнне памешчыцкіх зямель па рыначнай цане, супраць нацыянальнай дыскрымінацыі, але аўтаномію прызнавалі толькі за Польшчай і Фінляндыяй. Блізкую да гэтай праграмы мела Канстытуцыйна-каталіцкай партыя Беларусі і Літвы.

3. рэвалюцыйная (РСДРП, эсэры, Бунд, БСГ, ППС) – рэвалюцыя, звяржэнне самаўладдзя, але байкатавалі выбары.

У сснежні ў Маскве палітычная забастоўка перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўкі адбыліся і ў шэрагу іншых буйных гарадоў, але ва ўзброенае паўсьанне яны не перараслі.

Адступленне рэвалюцыі працягвалася са студзеня 1906 г. да чэрвеня 1907 г., калі затухаюць рэвалюцыйныя выступленні і пашыраюцца парламенцкія метады барадзьбы за дэмакратызацыю Расіі.першая Дума пачала працу ў сакавіку 1906 г. ад беларускіх губерняў абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. Наймацнейшыя пазіцыі належалі кадэтам. Дзейнасць Думы ў многіх накірунках мела апазіцыйны характар,выказвала недавер ураду ў дзяржаўнай аграрнай праграме.

9 ліпеня 1906 г. Дума распушчана.

У 1907 г. – выбары ў другую Думу. Левыя сілы адмовіліся ад тактыкі байкоту. Дума была больш радыкальная, чым папярэдняя. Перад ёй стаялі ранейшыя пытанні: аграрнае і нацыянальнае. Эсэры, сацыял-дэмакраты адстойвалі рэвалюцыйны шлях вырашэння нацыянальнага пытання. Акцябрысты і памешчыкі падтрымлівалі Сталыпіна. Кадэты дабіваліся абмежавання памешчыцкага землеўладання. Дума выходзіла з-пад кантролю і 3 чэрвеня 1907 г. была распушчана. Рэвалюцыя скончылася, манархічныя сілы аказаліся мацнейшымі.

Ні адно пытанне, якое стаяла на пачатку рэвалюцыі не было вырашана. Рэакцыйныя сілы перайшлі ў контрнаступленне. Але разам з тымрэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы прадэманстравалі гатоўнасць супрацьстаяць неабмежаванай самадзяржаўнай уладзе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]